Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Расейская імпэрыя. Факты і падзеі №15

На пачатку лістапада Угоршчына паведаміла, што распачынае распродаж зброі і ваеннай тэхнікі савецкай вытворчасьці. Гэта ўсё настолькі састарэлае, што не адпавядае ўжо стандартам НАТО. І гэта расейскага хламу столькі, што, як кажуць угорскія чыноўнікі, хапіла б на невялікую армію.

9 лістапада прамаскоўскі “прэзыдэнт” Чачэніі Кадыраў-малодшы заявіў, што мае праект стварэньня “чачэнскай Швайцарыі”. Маскоўскі васал сказаў, што “горы тут нічым ня горш за Альпы, шмат ёсьць месцаў для стварэньня горных зонаў адпачынку”. Арыгінальная заява ад прыслужніка акупантаў. На Каўказе ідзе вайна народаў за вызваленьне ад прамаскоўскай мафіі і яе маскоўскіх гаспадароў. Бюджэтныя грошы раскрадаюцца мафіяй, выкрадаюць і забіваюць людзей. А гэтыя выступаюць з такім ідыёцкім праекцікам.

Расейскія тэлеканалы неяк маўчаць пра сур’ёзны скандал у расейскай арміі. 7 лістапада, калі па ўсёй Маскве і Расеі адбываліся камуна-фашыстоўскія мітынгі і маршы, адзін мітынг адбыўся на Паклоннай гары ў імпэрскай сталіцы. Сабраліся асобы з Саюза расейскіх дэсантнікаў. Яны трымалі транспаранты з надпісам “Абаронім ВДВ, армію і флёт ад Сердзюкова!” На мітынг прыбылі таксама і выступалі вядомыя цемрашалы палкоўнік Квачкоў і былы дэпутат Дзярждумы Алксніс. У афіцэрска-генэральскім асяроддзі расьце незадаволенасьць гэбоўскім міністрам абароны Сердзюковым і рэформай, якую Крэмль пачынае ў арміі. Паўсюль гучаць галасы вайсковых спэцоў аб тым, што армія не баегатовая, развальваецца, няздольная і г.д. Зразумела, што вайскоўцам не па густу гаспадараньне ў арміі і на флёце гэбоўскай публікі. Многія ўспамінаюць восень 1953 года, калі ў Маскву ўвайшлі войскі і разграмілі структуры НКВД начале з Берыя, якія плянавалі канчатковы захоп улады ў свае рукі. Даўно было, а ўспомніць афіцэрам прыемна, як паганялі хаця б раз ненавісных лубянцаў, што катавалі і расстрэльвалі іх у 1936-39 гадах, а потым стралялі ім у плечы на фронце.

Новы мэр Масквы С. Сабянін “выразіл неудовольствіе” вялікай розьніцай у фінансаваньні аднаго навучэнца ў дзяржаўных адукацыйных установах Масквы. Ён заявіў, што ў Маскве “ёсьць школы, дзе на аднаго навучэнца выдаткоўваецца 63 тыс. бюджэтных рублёў штогод, а ёсьць такія, дзе 100, 120 і нават 200 тысячаў. Гэта элітныя школы, дзе вучацца элітныя дзеці элітных бацькоў. У выніку дзеці атрымліваюць розную адукацыю”. Сабянін запрапанаваў “паступова мяняць гэтую сістэму”. Цікава, “паступова” — гэта колькі? 20 гадоў, 50 або 100?
Заўважым яшчэ раз, што йдзецца пра дзяржаўныя агульнаадукацыйныя школы, якія тэарэтычна павінны быць роўнымі. Але ёсьць “яшчэ больш роўныя”. Каставасьць адукацыі – даўняя яшчэ савецкая традыцыя. Па ўсім СССР у асобных класах зьбіралі нашчадкаў афіцэраў, начальнікаў, інтэлігенцыі (як правіла, гэта быў клас “А”). У класах “Б”, “В” і г.д. зьбіралі дзяцей прапаршчыкаў, рабочых, сялян і падобных. Пры лукашызме гэтая каставая сістэма дзейнічае надалей. У Маскве вырашылі, як бачым, стварыць цэлыя школы пад грыфам “А”. Але ёсьць таксама пэўныя назіраньні. Дзеці некаторых беларускіх прадпрымальнікаў вучыліся “на выдатна” у платных элітных школах у Маскве, калі там рабілі капітал іхныя бацькі. Здаралася, што беларускі прадпрымальнік гінуў ад кілераў і сям’я вярталася ў Беларусь. Дык вось, патрапіўшы ў звычайную школу, такія навучэнцы адразу зьязджалі да двойкі-тройкі і дэманстравалі вельмі няякасныя веды. Можна зразумець, што элітныя маскоўскія настаўнікі не маглі дапусьціць, каб дзеці элітных бацькоў паказвалі нізкія вынікі і ў выніку адбывалася стварэньне фальшывай карціны навучальных посьпехаў. Там, дзе пануе фальш, ня можа быць сапраўднай адукацыі.

Супэрмафіёзы ўцякаюць з месца злачынства. Расейскія інтэрнэт-выданьні паведамілі пра тое, пра што маўчаць дзяржаўныя СМІ РФ. Увечары 7 лістапада жонка былога мэра Масквы Лужкова Алена Батурына была затрымана брытанскай паліцыяй пасьля праходжаньня мытнага кантролю ў лёнданскім аэрапорце. Яе трымалі пад вартай у паліцэйскім пастарунку ўсю ноч да раніцы. Батурына прыляцела ў Лёндан нібыта для правядзеньня дзелавых перамоваў. Але тут ужо знаходзяцца дзьве дачкі супэрмафіёзаў, якія былі вывезены з Масквы ў Лёндан у верасьні сёлета. Лужкоў прызнаўся быў, што трывожыцца за бясьпеку дачок, пакуль яны знаходзяцца ў Маскве (“Мы пабаяліся пакідаць іх тут, у Расеі”). Некаторы час таму прадпрыймальнік Аляксандр Лебедзеў, засноўваючыся на паказаньнях Шалвы Чыгірынскага, запатрабаваў ад уладаў Вялікай Брытаніі правесьці антыкарупцыйнае рассьледваньне ў адносінах да Лужкова і ягонай Батурынай. Чыгірынскі ёсьць адной з шматлікіх ахвяраў злачынных фінансавых афёраў і вымагальніцтва мафійнай сям’і Лужкова. А яшчэ нядаўна (да адстаўкі Лужкова) некаторым людзям ня верылася, што Масквой кіруе мафійная банда.

16 лістапада асоба, якую ў расейскіх СМІ называюць “россійскій предпрініматель Віктор Бут” быў вывезены з Тайланда ў ЗША на амэрыканскім самалёце пад аховай шасьцёх афіцэраў спэцслужбаў ЗША. Такім чынам, тайскія ўлады ўрэшце перадалі Бута амэрыканцам, якія даўно дамагаліся гэтага. Справа ў тым, што ўлады ЗША абвінавачваюць гэтага “предпрінімателя” ў незаконным гандлі зброяй. Бут быў арыштаваны ў Тайландзе ў сакавіку 2008 г. падчас адной з ваенна-гандлярскіх апэрацый. Яго трымалі ў тайскай турме, а ЗША патрабавалі выдаць яго ім. Масква з свайго боку арганізоўвала публічныя сцэны “прошчанія славянкі” – у Бангкок прыязджала жонка гандляра зброяй і наладжвала “плач Ярославны”. Па схаваных каналах Масква спрабавала выратаваць свайго агента, каб ён нікому не распавёў чым займаўся. Выдача Бута – гэта чарговы вельмі сур’ёзны правал Крамля-Лубянкі. Бут – адна з ключавых фігур незаконнага гандлю расейскай зброяй у зоны ваенных канфліктаў і дыктатарскім рэжымам. Цяпер ён будзе распавядаць пра гэта сьледчым у амэрыканскай турме.

Супраць кіраўніцтва Расейскай фэдэрацыі баскетбола днямі была ўзбуджана крымінальная справа па факце нанясеньня вялікай шкоды баскетбольным клюбам. Паводле пастановы сьледчых, адзін з клюбаў пералічыў фэдэрацыі грошы на выпуск спартовага часопіса, але сродкі патрапілі па іншым адрасе (“в какую-то другую організацію”, як пішуць сьледчыя). Грошы ад іншага клюба, укладзеныя ім у падтрымку дзіцяча-юнацакага баскетбола, таксама не дайшлі да адрасата. Старшыня баскетбольнай фэдэрацыі Чарноў даўно вядомы як бессаромны мафіёза і хабарнік. Пра ягоныя справы ўжо пісалі СМІ. 12 лістапада Чарноў урэшце пайшоў у адстаўку.

Янка Базыль

20/11/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2010
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024