Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Агляд замежнага друку

Ангельская газэта “Independent”.
11 лістапада 2010 г. Ангельская газэта “Independent” апублікавала артыкул пад тытулам “Сучаснае мастацтва было “зброяй” ЦРУ”. У 1947 г. амэрыканскае кіраўніцтва прыняло рашэньне спрыяць распаўсюджваньню ў сьвеце сучаснага мастацтва, у прыватнасьці твораў мастакоў абстрактнага экспрэсіянізма. Сярод іх былі, што кур’ёзна, вядомыя левымі поглядамі Дэксан Полак, Робэрт Мазэрвэл, Вілем дэ Кунінг. У праграме брала чынны ўдзел і ЦРУ. Мастацтва было дадатковым аргумантам у халоднай вайне супраць камуністычнага Усходу, дзе панавала афіцыёзнае мастацтва. Заходняе мастацтва павінна было прадэманстраваць свабоду творчасьці і думаньня.
Наш камэнтар: Саветы і ўвесь сацыялістычны лягер сапраўды баяліся, што заходняе мастацтва пранікне ў іхныя баракі. Нічога псіхічна нармальнага, сапраўды аналітычнага пра мастацтва 20-га стагоддзя пад саветамі не публікавалі. Існавала толькі “крытыка буржуазнай культуры”. Студэнтам мастацкіх ВНУ выдавалі спэцдазволі на прамотр альбома твораў Сальвадора Далі. “Шчасьліўчыка” запускалі ў нешта падобнае на клетку ў інстытуцкай бібліятэцы, і ён нетаропка гартаў карцінкі і “кайфаваў”. Аказваецца, нездарма саветы баяліся культурнай экспансіі з Захаду, усім камандавала ЦРУ. Толькі з сярэдзіны 80-х гадоў у СССР гэты маразм пачаў слабець, а потым і зусім сыйшоў на не. Сапраўды, заходнія “фармалісты” (як называла іх савецкая прапаганда) былі значна разнастайней і весялей, чым цёмная яма савецкага афіцыёзу.

Валеры Буйвал

***

Летувіская газэта “Lietuvos Rytas”.
11 лістапада 2010 г. Летувіская газэта “Lietuvos Rytas” пісала пра пратэсты студэнтаў у Лёндане. 50 тысячаў маладых людзей прайшлі шэсьцем праз цэнтар брытанскай сталіцы, пратэстуючы супраць урадавага пляну рэзкага падвышэньня платы за навучаньне. Потым яны штурмавалі і разграмілі штаб-кватэру кіруючай Кансэрватыўнай партыі. Падчас сутычак з паліцыяй былі паранены студэнты і паліцэйскія.
Наш камэнтар: Пры лукашызме плата за навучаньне падымалася некалькі разоў. Рэжым давёў да мізэрнага стану вышэйшую адукацыю ў краіне, зьнішчыў нацыянальную традыцыю і беларускую мову ў вышэйшай школе. ВНУ РБ ператвораны ў мясцовы варыянт правінцыйна-расейскіх інстытуцый, якія існуюць на абшарах чужой дзяржавы ад Мурманска да Камсамольска-на-Амуры. У апошнія гады гэбэ разгарнула ў ВНУ нічым не абмежаваную дзейнасьць па вярбоўцы агентуры. Устаноўлены нават пасады для гэбоўскіх афіцэраў, у іх ёсьць свае кабінэты на тэрыторыі ВНУ, дзе яны вярбуюць студэнтаў і вядуць сваю “апэратыўную працу” (трэба адзначыць, што ў дэмакратычных краінах спэцслужбам забаронена займацца вярбоўкай на тэрыторыі ВНУ). Ніякіх арганізаваных пратэстаў з боку студэнтаў практычна не было. Моладзь актыўна прыстасоўваецца да ўсё больш маразматычных абставінаў. Аднак, вядома, што прыстасаванцтвам праблема не вырашаецца.

Юрка Марозаў

***

Латвійская газэта “Diena”.
11 лістапада 2010 г. Латвійская газэта “Diena” паведаміла пра публікацыю мэмуараў прэзыдэнта ЗША Буша-малодшага. У кнізе Буш напісаў, што напярэдадні амэрыканскай інвазіі ў Ірак у 2002 г. ён правёў перамовы з тадышнім канцлерам ФРГ Гэрхардам Шродэрам. Шродэр паабяцаў падтрымаць ЗША ў гэтай ваеннай апэрацыі. Але калі інвазія пачалася, Шродэр выступіў супраць яе разам з Пуціным і французкім кіраўніцтвам.
Наш камэнтар: Пазьнейшыя падзеі паказалі ўсім, што Шродэр быў (і застаецца) на ўтрыманьні Крамля-Лубянкі. Вышэйшы нямецкі кіраўнік працаваў на карысьць чужой дзяржавы і чужой спэжцслужбы.

Юрка Марозаў

***

Румынская газэта “Evenimentul Zilei”.
11 лістапада 2010 г. Румынская газэта “Evenimentul Zilei” пісала пра сустрэчу з выбаршчыкамі ў Кішынёве Міхая Гімпу, выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Малдовы. Гімпу сказаў у сваім выступе: “Яны – як насякомыя, што сядзяць на плячах жывёлаў. Камуністы смокчуь, смокчуць, смокчуць і смокчуць, пакуль мы маўчым. Мы павінны ўзяць молат з іхняга герба і даць ім па галаве”. Гімпу гаварыў таксама пра мімікрыю камуны, якая выходзіць на парляманцкія выбары пад нацыянальным сьцягам Малдовы: “Сьцяг Штэфана Вялікага ў руках у камуністаў, нібыта Штэфан быў некалі першым сакратаром кампартыі”.
Наш камэнтар: У Малдове адбываецца барацьба з прамаскоўскай па сутнасьці камунай, якую ненавідзіць малдаўская моладзь і думаючыя людзі старэйшых пакаленьняў. Адчуваецца, што формы барацьбы набываюць вастрыню. Народ шукае выйсьця з камуністычнага тупіка, сапраўдныя нацыянальныя лідэры кажуць людзям праўду.

Алесь Хадасевіч

***

Угорская газэта “Nepszabadsag”.
11 лістапада 2010 г. Угорская газэта “Nepszabadsag” пісала пра візыт прэзыдэнта ЗША Абамы ў Паўднёвую Карэю. У Сеуле Абама сустрэўся з амэрыканскімі вайскоўцамі і вэтэранамі Карэйскай вайны (1950-53 гг.). Прэзыдэнт казаў у сваім выступе пра справядлівую барацьбу амэрыканцаў супраць паўночнакарэйскіх камуністычных агрэсараў, якія напалі на Паўднёвую Карэю.
Наш камэнтар: Цікава, што на тэму той вайны засьвяціўся прэзыдэнт РФ Медведев. Ён быў на вайсковых могілках у Сеуле, дзе пахаваныя паўднёвакарэйскія вайскоўцы, што загінулі ў вайне. І нават усклаў там вянок. Ну, дык і трэба было сказаць аб тым, што “гэта нашы папярэднікі ў Крамлі далі загад карэйскім бальшавікам атакаваць паўднёвых суседзяў, а потым паслалі свае войскі на Карэйскую вайну…” Ён нічога не сказаў, нібыта Крэмль тут ні пры чым. Але фальшыўка…

Алесь Хадасевіч

***

Чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes”.
11 лістапада 2010 г. Чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes” паведаміла з Пакістана. Там у адной з вёсак была арыштавана 45-гадовая Асія Бібія, маці пяцёх дзяцей. Суседзі абвінавачваюць яе ў абразлівых выказваньнях аб прароку Мухамэдзе. Асія хрысьціянка. Жанчыны, якія працавалі зь ёю ў полі, ніколі не пілі ваду, прынесеную ёю і па-рознаму прыніжалі яе. За тое, што яна хрысьціянка. Цяпер яна за кратамі чакае на суд і сьмяротную кару. Асія адмаўляе, што паклёпнічала на мусульманскія сьвятыні. У Пакістане жывуць 3 мільёны мясцовых хрысьціянаў. Іх пераследуюць і забіваюць.
Наш камэнтар: Нагадаем, што мільёны пакістанскіх мусульманаў камфортна пражываюць у хрысьціянскіх заходніх краінах. Мясцовыя ўлады робяць шмат для таго, каб “не абражаць іхныя пачуцьці”: напрыклад, рэкамэндуюць хрысьціянам не выстаўляць на Каляды выявы Крыжа і Хрыста… Вядома, што многія з пакістанцаў актыўна ўдзельнічаюць у падрыўной і тэрарыстычнай дзейнасьці на Захадзе. Многія зь іх адкрыта выказваюць нянавісьць да ўсяго эўрапейскага, амэрыканскага, хрысьціянскага. Усё гэта гучыць, як літаратура абсурда…

Юрка Марозаў

***

Польская газэта “Gazeta Wyborcza”.
11 лістапада 2010 г. Польская газэта “Gazeta Wyborcza” напісала пра падрыхтоўку да сьвяточных мерапрыемстваў па ўсёй краіне ў гонар 92-х угодкаў незалежнасьці Польшчы (1918 год). Паўсюль адбудуцца парады, шэсьці, рэлігійныя і вайсковыя цырымоніі, канцэрты.
Наш камэнтар: Вольная краіна адзначае сваё дзяржаўнае і нацыянальнае сьвята. У Беларусі такое немагчыма без боек з паліцэйшчынай рэжыму, без гнюснай рэжымнай гэбельсаўшчыны, якая плявузгае на ўсё сьвятое і беларускае. 25 Сакавіка беларусам вельмі грунтоўна даказваюць, што яны жывуць пад акупацыяй.

Алесь Хадасевіч

***

Французкая газэта “Le Figaro”.
12 лістапада 2010 г. Французкая газэта “Le Figaro” апублікавала артыкул і нізку фотаздымкаў, прысьвечаных мэмарыяльным мерапрыемствам у гонар угодкаў Перамір’я, якое закончыла І Сусьветную вайну 11 лістапада 1918 г. Адбыўся вайсковы парад у Парыжы з удзелам кіраўніцтва краіны. У Бэльгіі людзі ўшанавалі ахвяраў першай газавай атакі ў той вайне. Нават у Аўстраліі адбыліся вайсковыя і рэлігійныя цырымоніі каля помнікаў палеглым аўстралійскім вайскоўцам Вялікай вайны.
Наш камэнтар: Толькі ў Беларусі заглушана памяць пра тую вайну, пра сотні тысячаў ахвяраў. Для антыбеларускага рэжыму яны – нецікавыя чужыя людзі, якіх даўно няма. У вызваленай Беларусі паўстануць помнікі нашым дзядам і будзе ўшанавана памяць ахвяраў і герояў Вялікай вайны.

Алесь Хадасевіч

***

Дацкая газэта “Berlingske Tidende”.
12 лістапада 2010 г. Дацкая газэта “Berlingske Tidende” напісала пра выступ амбасадара Турцыі ў Вене. Амбасадар Тэзкан абвінаваціў аўстрыйцаў у тым, што яны няветлівыя да мусульманаў і правальваюць інтэграцыйную палітыку ў сваёй краіне. Міністар МЗС Аўстрыі паскардзіўся на амбасадара кіраўніцтву Турцыі.
Наш камэнтар: Нагадваем, што з Турцыі ўцякаюць апошнія хрысьціяне (з грэцкай і армянскай абшчынаў). Большасьць іхных храмаў зачынены. Як туркі “інтэгруюцца” у Эўропе, добра вядома – арганізоўваюць у Нямеччыне, Бэльгіі і г.д. турэцкія кварталы, мястэчкі, вараць казляціну, ня вучаць мясцовыя дзяржаўныя мовы. Да таго ж яны абяцаюць, што гадоў праз 20 яны запатрабуюць, каб эўрапейцы ў сваіх айчынах “інтэграваліся” на турэцкі капыл. Кола абсурду пакрыху замыкаецца…

Юрка Марозаў

13/11/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2010
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь