Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Агляд замежнага друку

Нідэрляндская газэта “De Telegraaf”.
9 лістапада 2010 г. Нідэрляндская газэта “De Telegraaf” пісала пра парляманцкія выбары ў Іарданіі. Галоўная апазыцыйная партыя краіны Фронт Ісламскага Дзеяньня байкатуе выбары. Фармальнай прычынай паслужыла зьмяншэньне парляманцкай квоты для прадстаўнікоў гарадзкіх абшчынаў.
Наш камэнтар: Апазыцыянэры па ўсёй краіне праводзяць актыўны байкот. Наладжваюць дэманстрацыі і пікеты на тэму дзяржаўнай карупцыі, зьбядненьня людзей, парушэньня выбарчых правоў грамадзянаў. Людзі падтрымліваюць актывістаў.

Алесь Хадасевіч

***

Бэльгійская газэта “De Standaard”.
9 лістапада 2010 г. Бэльгійская газэта “De Standaard” пісала пра парляманцкія выбары ў Бірме. Яны ўжо адбыліся і, паводле афіцыйнай статыстыкі, 80% месцаў у парляманце атрымала партыя, якая падтрымлівае ваенную хунту. Дэмакратычная апазыцыя на чале з вялікай патрыёткай Аўн Сан Су Чы байкатавала выбары.
Наш камэнтар: Сапраўдная, змагарная бірманская апазыцыя не пайшла на змову з антынародным рэжымам. Яна мабілізавала мільёны людзей на байкот. Ніхто ў сьвеце не прызнае “перамогу” хунты на фальшывых выбарах. Гэта адразу ж выклікала нэрвовую рэакцыю хунты, якая пачала ваенны наступ на тэрыторыі, якія кантралюе партызанская армія народа карэнаў.

Алесь Хадасевіч

***

Партугальская газэта “Diario de Noticias”.
9 лістапада 2010 г. Партугальская газэта “Diario de Noticias” пісала пра правал мясцовых выбараў у Грэцыі. Апазыцыйныя партыі і прафсаюзы заклікалі людзей да байкоту ў знак пратэста супраць праграмы сацыялістычнага ўраду па эканоміі. Народ падтрымаў ідэю байкота. Адбыўся рэкорд няяўкі на выбарчыя ўчасткі – 45%. 9% бюлетэняў аказаліся пустымі або папсаванымі.
Наш камэнтар: Заўважым, што гэтыя падзеі адбыліся ў краіне, дзе ўдзел у выбарах зьяўляецца абавязкавым паводле закону, няўдзел караецца высокімі штрафамі. Байкотам народ выказаў недавер кіраўніцтву краіны, якое хоча перакласьці цяжар крызісу на плечы простых людзей. Байкот ва ўсім сьвеце зьяўляецца вельмі эфэктыўнай формай барацьбы людзей за свае правы.

Алесь Хадасевіч

***

Іспанская газэта “El Pais”.
9 лістапада 2010 г. Іспанская газэта “El Pais” пісала пра драматычныя падзеі ў Заходняй Сахары, былой калоніі Іспаніі. Цяпер большую частку тэрыторыі краіны займаюць мараканцы. Народ Заходняй Сахары змагаецца за сваю незалежнасьць. Тысячы людзей паставілі ў мястэчку Эль Аюн вялікі намётавы лягер пад лёзунгамі незалежнасьці і свабоды. Мараканскія спэцчасткі напалі на людзей. Але патрыёты абараняюцца. Забіта 11 сазарцаў і 6 мараканцаў.
Наш камэнтар: ААН наладжвала ў Заходняй Сахары спробы дэмакратычных рэфэрэндумаў, каб народ выказаўся аб далейшым лёсе сваёй акупаванай чужынцамі краіны. Мараканцы завозілі пад рэфэрэндум сотні тысячаў сваіх грамадзянаў і войскаў, якія галасавалі за далучэньне тэрыторыі да Марока. Сахарцы паглядзелі на гэты фальш і пачалі шырокамаштабную партызанскую вайну. Партызаны кантралююць цяпер усходнюю частку краіны. Нічога ў акупантаў з фальшывымі электаральнымі гульнямі не атрымалася. Барацьба працягваецца.

Алесь Хадасевіч

***

Французкая газэта “Le Monde”.
9 лістапада 2010 г. Французкая газэта “Le Monde” паведаміла, што ў Берліне ў адной з кватэраў былі знойдзены некалькі скульптураў, схаваныя там яшчэ ў 1930-я гады. Гаспадар кватэры выратаваў такім чынам творы мастацтва, якое пры Гітлеры называлася “дэгенэрацыйным”: абстракцыянісцкую і экпрэсіянісцкую пластыку.
Наш камэнтар: Трэба нагадаць, што авангардныя плыні ў мастацтве кваліфікаваліся як варожыя таксама і савецкім сталінскім рэжымам. Тады зьнішчалі ня толькі творы, але і творцаў. Напрыклад, вялікага беларускага мастака-экспрэсіяніста Міхаіла Філіповіча цягалі на допыты ў НКВД, катавалі, запалохвалі, прымушалі адмовіцца ад творчасьці. Яго загналі ў магілу ў 1947 г. Пасьпяховую афіцыёзную кар’еру у БССР рабілі розныя кан’юнктурныя бездары. Імя нашага вялікага мастака і ягоныя творы дагэтуль невядомыя многім беларусам. Скажэньне нашай культурнай спадчыны працягваецца і пры лукашызме.

Юрка Марозаў

***

Італьянская газэта “Repubblica”.
9 лістапада 2010 г. Італьянская газэта “Repubblica” паведаміла, што ў Буэнас-Айрэсе памёр 85-гадовы Эміліа Эдуарда Масэра. Адмірал Масэра быў адной з ключавых фігураў правай хунты, якая валадарыла ў Аргентыне ў 1976-83 гг. Тады спэцслужбы і армія арыштавалі, забілі і закатавалі тысячы людзей. Многія злачынствы адбываліся на базе ваенна-марскога флёту, якім камандваў Масэра. Пасьля падзеньня хунты яго абвінавацілі ў сьмерці 4 тысячаў людзей. Але ў 1990 г. яго вызвалілі па амністыі. Аднак народ актыўна супраціўляўся такой палітыцы. Новае кіраўніцтва краіны вымушана было адмяніць амністыю дзяржаўным злачынцам, якія атрымалі вялікія тэрміны турмы.
Наш камэнтар: Тыя, хто спадзяюцца пазьбегнуць суда і пакараньня за свае антыдзяржаўныя злачынствы, зьдзейсьненыя ў Беларусі, няхай не спадзяюцца. За такія злачынствы амністыі ня будзе.

Юрка Марозаў

***

Нямецкая газэта “Frankfurter Allgemeine Zeitung”.
9 лістапада 2010 г. Нямецкая газэта “Frankfurter Allgemeine Zeitung” паведаміла пра адкрыцьці, зробленыя ў запасніках Музэя этнаграфіі ў Берліне. Тамака навукоўцы знайшлі гуказапісы, зробленыя на воскавых валіках у 1915-18 гг. Тадышнія этнографы па-свойму пакарысталіся абставінамі сусьветнае вайны. Яны запісалі шмат народных песень, легендаў і казак у выкананьні палонных з расейскай арміі. Прычым, немцаў цікавіла перш за ўсё вусная традыцыя нярускіх народаў усходняй імпэрыі. Газэта згадвае, напрыклад, запіс голасу армянскага палоннага, які выканаў на роднай мове свае вершы.
Наш камэнтар: У нармальнай дзяржаве, атрымаўшы такую інфармацыю, у Берлін адразу ж паехалі б беларускія этнографы. Яны шукалі б сярод знаходак бясцэнныя запісы беларускіх палонных І Сусьветнай вайны. У афіцыйнай навукі пад антыбеларускім рэжымам, як вядома, іншая задача – шукаць паўсюль “свяшченную русскость”.

Алесь Хадасевіч

***

Швэдская газэта “Dagens Nyheter”.
9 лістапада 2010 г. Швэдская газэта “Dagens Nyheter” напісала пра парляманцкі скандал у Латвіі. Расейская апазыцыя ў парляманце балтыйскай краіны ўшчала галасаваньне па даверу ўраду прэм’ера Гіртса Валдзіса Крастоўскіса. 51 дэпутат падтрымаў прэм’ера, 36 галасавалі за недавер. Найбольш рашуча абараняў прэм’ера ад расейскіх нападак вядомы дэпутат з латышскіх нацыяналістаў 86-гадовы Вісвалдзіс Лацыс, былы змагар Латышскага легіёну падчас ІІ Сусьветнай вайны. Расейшчына паспрабавала нават абвінаваціць вэтэрана ў “абразе годнасьці” і выдаліць яго са старшынства парляманцкай камісіі па пытаньнях грамадзянства. У чужынцаў нічога ня выйшла.
Наш камэнтар: А хіба ў акупантаў ёсьць годнасьць і яе можна “абразіць”?

Юрка Марозаў

***

Славацкая газэта “SME”.
9 лістапада 2010 г. Славацкая газэта “SME” паведаміла аб тым, што былы мэр Масквы Ю. Лужкоў вывез сваіх дачок 16-ці і 18-ці гадоў з Масквы ў Лёндан. Звольнены Лужкоў ратуе сваіх дзяцей. Сам пакуль што кажа, што выязджаць не зьбіраецца.
Наш камэнтар: Што ж гэта за Масква такая, якой баіцца сам нядаўна яшчэ ўсемагутны мафіёза-начальнік? Лужкоў цяпер сам раздае заходнім СМІ вельмі красамоўныя інтэрвію пра сваю “дорогую мою століцу, золотую мою Москву” і ў цэлым пра імпэрыяю і яе рэжым. Вось цытаты ягоных выказваньняў з брытанскай прэсы: “Расея стала краінай калектыўнага аўтарытарызма”. Або: “Прэзыдэнтам Расеі будзе той чалавек, кандыдатуру якога ўзгодніць эліта. Які ў краіны выбар? Ніякага”.
Цікава паслухаць-пачытаць учорашніх усемагутных з дзяржмафіі, якія раптам запісаліся “у апазыцыю”.

Алесь Хадасевіч

10/11/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2010
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь