Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Дзяды ў Лошыцкім Яры

100_2950.jpg
7 лістапада сябры і прыхільнікі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ арганізавалі традыцыйныя мэмарыяльныя мерапрыемствы ў гонар Дзядоў. Людзі сабраліся каля палаца культуры “Лошыцкі” у Менску і прайшлі шэсьцем да месца, дзе пахаваны ахвяры расейскага акупацыйнага тэрору 1937-41 гадоў. У Лошыцкім Яры НКВД расстраляў тысячы беларусаў. У 1990-х гадах фронтаўцы ўсталявалі на гэтым месцы манумэнтальны крыж. Людзі ішлі пад нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі і выявамі Пагоні, несьлі транспаранты “Абаронім Беларусь ад расейскага імпэрыялізму” і “Беларуская Салідарнасьць – наш супраціў расейскай акупацыі”.

Перад Крыжом на магілах пакутнікаў адбыўся мемарыяльны мітынг. Перад грамадой выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, і сп. Алесь Чахольскі, адказны сакратар Фронту і Партыі. Яны казалі пра мільённыя ахвяры расейскага імпэрыялізму ў Беларусі. Нашы ні ў чым не вінаватыя людзі гінулі ў турмах, лягярох, у катоўнях і ссылках, арганізаваных расейскімі акупантамі. Чужынцы імкнуліся зьнішчыць нашых лепшых людзей, здольных думаць і працаваць. І сёньняшняя Масква ня крыецца з тым, што мае зьнішчальны плян для Беларусі. Ужо пасьля распаду СССР у Расеі зьявіўся шэраг публікацыяў, у якіх прадэманстраваны праект зьнішчэньня нашай культуры і мовы, ліквідацыі нашай Дзяржавы, а потым падпарадкаваньня нашай тэрыторыі і людзей расейскай імпэрыі. Усё, што робіць на працягу гэтых гадоў прамаскоўскі рэжым, ёсьць, фактычна, паэтапным выкананьнем гэтага праекту ліквідацыі Беларусі. Наша калектыўная памяць, нашыя закатаваныя Дзяды дыктуюць нам неабходнасьць супраціўляцца гэтай навале. Супраціўляцца трэба салідарна, на аснове нашых нацыянальных і хрысьціянскіх каштоўнасьцяў, якія спрабуе вынішчыць акупацыйны рэжым.

Цяпер галоўнай тэмай народнага змаганьня за вызваленьне Бацькаўшчыны зьяўляецца Народны Байкот рэжымных псэўдавыбараў. Нельга дапусьціць, каб палітычныя шулеры і электаральныя напарстачнікі падманулі беларусаў і дапамаглі дыктатуры застацца пры ўладзе. Трэба казаць паўсюль нашым людзям, каб ня йшлі на фальшывае галасаваньне, вынікі якога (“75% будуць за мяне…”) ужо агучыў начальнік рэжыму. Няхай на сваіх “выбарчых участках” прадстаўнікі дыктатуры падлічваюць пустату. Трэба пакінуць іх сам-насам з гэтым абсурдам. Рэжым больш за ўсё на сьвеце баіцца, што людзі могуць масава не прыйсьці на выбарчы фарс. Чаму ён так баіцца гэтага? Здаецца ж, усё ў іх “пад кантролем”. Народ павінен адвярнуцца ад злачыннага рэжыму, які ёсьць спадчыньнікам сталінскай антычалавечай сістэмы. Не выпадкова яны так захапляюцца ўсім савецкім, Сталіным і сталінізмам. Паратунак для ўсіх людзей у Беларусі – гэта вызваленьне нашай краіны ад прамаскоўскага рэжыму.

Але для гэтага трэба зрабіць першыя крокі. Байкот і будзе такім крокам наперад, да вызваленьня. Нельга верыць “кандыдатам” і іхным заклікам “на выбары”. Непалітыкі, пажылыя людзі ў вёсцы ведаюць, што начальства можна напалохаць толькі адным – заявай, што “мы ня пойдзем на выбары”. А “кандыдаты” ня з вёскі, яны “адукаваныя” і чамусьці не разумеюць гэтага. Нават у сталінскі час балбатуны ад прапаганды здолелі ачмурыць і дэзарыентаваць многіх людзей. Іхныя нашчадкі працягваюць справу антынароднага падману. Але грамадзтва ўжо ня тое, яно шмат чаму навучылася за гэтыя гады. Беларусы рыхтуюцца да Байкоту і гэта выклікае істэрычную рэакцыю рэжыму і ягоных памагатых з Усходу і Захаду, якія нават спрабуюць выратаваць лукашызм грашыма. Але ня ўдасца, урэшце рэшт народ перакуліць іхныя пляны.

Сьвятыя Дзяды вучаць нас чалавечнасьці і гонару. На народнай памяці засноўваецца цяпершчына і будучыня нацыі і яе дзяржавы. Мы будзем ушаноўваць нашых Дзядоў, не пакінем нашыя сьвятыні. Жыве Беларусь і будзе жыць!

Людзі засьпявалі гімн “Магутны Божа” і ўсклалі да Крыжа кветкі, запалілі сьвечкі і зьнічы.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
7 лістапада 2010 г

100_2948.jpg

losyca.jpg

100_2935.jpg

100_2940.jpg

100_2944.jpg

100_2945.jpg

8/11/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2010
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь