Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Пазьняк: “Дзякую Някляеву. Але змагацца можна толькі байкотам”

Зянон Пазьняк пракамэнтаваў зварот Уладзімера Някляева да міністраў замежных спраў Польшчы і Нямеччыны з патрабаваньнем гарантыяў бясьпечнага вяртаньня Зянона Пазьняка, Сямёна Шарэцкага і іншых палітычных эмігрантаў.

Пазьняк: “Спадар Някляеў сваёй нечаканай ініцыятывай паставіў Эўропу ў нязручнае становішча (уяўляю непранікнёнае маўчаньне двух міністраў). “Эўропа” толькі што з разуменьнем пагаварыла з Масквой і прыехала інфармаваць Лукашэнку: маўляў, адна ўмова – правядзі хораша і дэмакратычна свае выбары, мы цябе прызнаем і ўсё даруем, і шмат дадзім (тры мільярды эўра, а то і больш).

За тры мільярды (будзьце спакойны) ён правядзе выбары ня толькі “дэмакратычныя”, але і элегантныя, “бо вы так хочаце”, як сказаў ім “правіцель”.

І ўсё йдзе, як па маслу. Ужо дзесяць патэнцыйных прэзыдэнтаў гарцуюць побач на выбарчым іпадроме. Вакол “дэмакратыя” і інтэрвію. Подпісы па закліку Лукашэнкі сабралі для прэтэндэнтаў усім народам (гэтак ён кажа). І ў гэты прыемны момант спадар Някляеў прапануе, раптам, вярнуць Пазьняка зь яго байкотам для ўсёй іхняй камэдыі і выбарчай камарыльлі.

Ну, ведаеце, як кажуць, — поўны “мавэтон”. А так хораша ўсё ішло.

З гэтага інцыдэнту вынікае адна простая выснова – не паставяць спадара Някляева на ролю спадара Мілінкевіча ў Эўропе. Праўда, ён, як быццам, на яе і не прэтэндуе. Затое спадар Саньнікаў усьцешыцца. Тым больш, што адсоткі для іхных галасоў вызначыць сам той, хто за абяцаную суму праводзіць “дэмакратычныя” выбары. Такая вось Realpolitik. На цяперашні час змагацца зь ёй можна толькі байкотам – непрызнаньнем усёй гэтай непрыстойнасьці, гуртаваньнем грамадзкай альтэрнатывы.

Калі казаць больш сур’ёзна, то я шчыра дзякую спадару Някляеву. За 14 з паловай цяжкіх гадоў ён - першая асоба ў палітыцы, якая паставіла такое пытаньне аб палітычных гарантыях майго вяртаньня. Усё сьпее, братове, і наперадзе – перамога”.

Сяргей Навумчык
03.11.2010 18:06 Радыё “Свабода”

4/11/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2010
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024