Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Набліжаецца да разьвязкі шалёны, аўтарытарны курс

(Кастрычніцкі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)

10 кастрычніка сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Фальшывыя выбары, фальшывыя паводзіны” (публікуецца). З дакладамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Фронту і Партыі, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі.

Эканоміка нашай краіны дэманструе ўсё больш глыбокі крызісны стан. Многія грамадзяне заўважылі гэта і пайшлі ў банкі здымаць свае ўклады. Нават вышэйшыя чыноўнікі рэжыму вымушаны супакойваць людзей і пераконваць, што у іх “усё пад кантролем”. Але беларусы ўжо ня вераць рэжымным абяцанкам і спрабуюць выратаваць тое з сваёй маёмасьці, што яшчэ можна выратаваць.
Набліжаецца да разьвязкі шалёны, антыдзяржаўны курс рэжыма па арыентацыі на адсталую расейскую эканоміку і ізаляцыі Беларусі ад цывілізаваных краінаў. На жаль, расплочвацца за гэтую злачынную палітыку ў каторы раз будзе беларускі народ. У сувязі з гэтым актывізуюцца спробы заблытаць людзей, навязаць ім фальшывыя стэрэатыпы. Усё робіцца ў намаганьнях утрымаць пад катролем грамадзка-палітычныя працэсы ў Беларусі. Таму рэжым пайшоў на прысьпешаныя “выбары”, бо правальшчыкі спадзяюцца пасьпець арганізаваць выбарчае шоў да поўнага правалу эканомікі.

Таму выявілася столькі “кандыдатаў” на незаконныя псэўдавыбары з удзелам узурпатара прэзыдэнцкай улады А. Лукашэнкі. Яны імкнуцца завабіць як мага больш беларусаў на выбарчыя ўчасткі, каб можна было лёгка маніпуляваць фальсіфікацыяй.

Але сапраўдны ўдар па антыбеларускай дыктатуры – гэта не ілюзіі перамогі кагосьці з “кандыдатаў” на “выбарах”, а рэальны Народны Байкот выбарчага фарсу. На жаль, шэраг разумных людзей паддаліся на пустыя абяцанкі псэўдаапазыцыі і зьбіраюцца ісьці на выбарчыя ўчасткі “аддаваць свой голас” за “нелукашэнку”, не разумеючы вельмі важнага: як толькі выбаршчык перакрочвае парог выбарчага ўчастка і галасуе, Лукашэнка адразу ж забірае яго голас сабе (незалежна ад таго, за каго выбаршчык “прагаласаваў). Аналіз паказвае, што і Лукашэнка, і іншыя “кандыдаты” дзейнічаюць як бы ў сістэме аднаго цэнтру. І гэта ёсьць антыбеларускі цэнтар.

Таму вельмі важна раскрываць падступныя пляны пракрамлёўскай дыктатуры, тлумачыць нашым людзям неабходнасьць салідарызіравацца ў абароне Беларусі, у агульным Байкоце псэўдавыбараў.
Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра жаданьне некаторых грамадзянаў пайсці галасаваць паводле прынцыпу “абы не Лукашэнка”. Гэтыя людзі забыліся, як Лукашэнка выплыў на электаральнай хвалі 1994 года пад навязаным грамадзтву лёзунгам “Абы ня Кебіч”. Ёсьць таксама жадаючыя прагаласаваць “супраць усіх”. Патрыёты-фронтаўцы тлумачаць такім наіўным людзям, што галасы пасьля фальшывага галасаваньня на свой манер будуць “падлічваць” прыслужнікі дыктатуры. Таму ўдзел у “галасаваньні” ёсьць, фактычна, актам няўсьведамленай падтрымкі рэжыму. Але шмат хто разумее круцельства ўлады на выбарах і далучаюцца да народнага байкатаваньня.

На Сойме былі разгледжаны канкрэтныя мерапрыемствы па арганізацыі байкоту.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага
Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
10 кастрычніка 2010 г.

12/10/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2010
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь