Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Расейская імпэрыя. Факты і падзеі №14

На расейскіх тэлеканалах працуюць “творчыя людзі”. Такія нават у чэрвені-ліпені 1941 года сумелі б расказаць “о победах Красной арміі”. А 6 кастрычніка сёлета яны бравурна паведамілі нам пра ўвядзеньне карткавай сістэмы ў Расеі. Сюжэт быў паказаны з даволі вялікага горада Наварасійска. У мясцовых харчовых крамах адкрыліся адмысловыя сэкцыі, на якіх прышпілены плякацікі “Сацыяльны хлеб” і “Сацыяльнае малако”. Есьць яшчэ “сацыяльны цукар”. Пэнсіянэры і іншыя беднякі могуць атаварыцца ў гэтых сэкцыях па цане, значна ніжэйшай, чым іншыя грамадзяне, якія купляюць “несацыяльныя” харчы. Бедната атрымлівае “сацыяльныя карткі” у мясцовых ворганах улады. У краме паказалі пару сем’яў, якія куплялі харчы па картках. Усе добра апранутыя, вясёлыя і аптымістычныя. Малое дзіця сказала ў камэру, што яму падабаецца купляць і есьці “сацыяльнае”. У фінале рэпартажа гэтая сям’я бадзёра крочыла па чыстых вуліцах прыморскага горада, дзе пануе бабіна лета.
Фальшывая лірыка не магла, аднак, прыхаваць галоўнага факта: у Расеі назіраецца каласальны сацыяльны правал. Мільёны сем’яў ужо ня могуць дазволіць сабе пакупку элемэнтарных прадуктаў. Для гэтых мільёнаў паступова (і пад музыку) уводзіцца добра знаёмая старэйшым пакаленьням карткавая сістэма. Як казаў у 1938 годзе тав. Сталін, “жіть стало лучше, жіть стало веселее”.

“Куміры падаюць…” – пісаў А.С. Пушкін, паэтычна камэнтуючы карціну Карла Брулова “Апошні дзень Пампеі”. Пасьля адстаўкі мэра Лужкова ў Маскве і іншых месцах імпэрыі пачаліся спрэчкі. Прадметам спрэчак зьяўляецца “шэдэўр” лужкавізма – помнік Пятру І афіцыйнага скульптара пуцінізма Цэрэтэлі. Гіганцкая фігура з аксэсуарамі важыць 600 тонаў. Калі яе ставілі ў Маскве, большасьць людзей былі ўражаны фармальна-вобразным рашэньнем. На камарыных тонкіх ножках прыкручвалі каравы корпус з страказінай галавой (зразумела, прапорцыі былі тысячакратныя). Людзі з эстэтычным выхаваньнем і прыродным густам адэкватна вызначылі “шэдэўр” як праяву паталогіі. Цяпер паталогію зьбіраюцца дэмантаваць. Але і гэтая апэрацыя каштуе вельмі вялікія грошы. Загучалі галасы ў Пецербурзе, Варонежы і Петразаводзку наконт пераноса помніка да іх. Але і перанос каштуе дзікія грошы. Калі ўжо настане апошні дзень імпэрскага маразму?

Украінскія журналісты высьветлілі, што аховай прэзыдэнта Украіны Януковіча камандуе “простой русскій парень”. Вячаслаў Занеўскі камандуе аховай Януковіча яшчэ з 2008 года, калі той быў галоўным у апазыцыі. У Занеўскага пашпарт грамадзяніна Расеі. Хаця фармальна ёсьць украінскі грамадзянін, які зьяўляецца начальнікам януковіцкай аховы, менавіта “русскій парень” дэ факта арганізоўвае ахову. Ён называецца “пазаштатным дарадцам прэзыдэнта” і мае свой кабінэт літаральна побач з прэзыдэнцкім кабінэтам. Больш таго, тав. Занеўскі вельмі актыўна піша на форумах у інтэрнэце. Сярод іншага ён напісаў быў, што зьяўляецца патрыётам Расеі, што Украіна “наелась націоналізма” і цяпер не зьяўляецца “вражеской для Россіі”. Вядома, што раней Занеўскі працаваў у ахове вядомага расейскага генэрала Лебедзя (які разьбіўся на верталёце, што было больш падобна на палітзабойства). Што ж, каштоўны кадр. Яшчэ адзін штрых да маскоўскага акупацыйнага рэжыму ва Украіне.

Днямі стала вядома пра прысуджэньне Нобэлеўскай прэміі па фізіцы двум навукоўцам з ангельскага Манчэстэру. А. Гейм і К. Навасёлаў некалі жылі і працавалі ў Расеі. Але ўжо ў 1990-я гады яны назаўсёды пакінулі імпэрыю і вельмі пасьпяхова працуюць на Захадзе. Пасьля сэнсацыйнага паведамленьня аб атрыманьні імі прэміі, расейскія СМІ шумнулі: “Двое россійскіх учёных получілі Нобеля…”, а расейскае начальства агучыла праект запрашэньня навукоўцаў з Манчэстэру працаваць у расейскі навуковы цэнтар “Сколкава” (які яшчэ не створаны).
Першым выказаўся Андрэй Гейм: “Я ня ведаю і ведаць не хачу пра такое запрашэньне. Там у вас што – людзі зусім з глузду зьехалі? Лічаць, што калі яны каму-небудзь адсыпяць мех золата, то можна ўсіх запрасіць?” Ён дадаў, што ня мае расейскага грамадзянства і адчувае сабе камфортна ў Вялікай Брытаніі. Мазгі уцякаюць ад імпэрскага маразму.

Расейскія СМІ паведамілі, што 7 кастрычніка ў Грозным быў утвораны “маладзёвы патрыятычны клюб “Пуцін”. Ініцыятарамі ўтварэньня клюбу выступілі патрыятычны клюб “Рамзан”, чачэнскае аддзяленьне “Молодой гвардіі Едіной Россіі” і “Совет обшчественных молодёжных організацый Чечні”. Утварэньне было прымеркавана да дня народзінаў прэм’ера Пуціна. Арганізавалі ўрачыстую частку і канцэрт у Палацы моладзі ў Грозным. Выступіў дэпутат Дзярждумы А. Дэлімханаў. Ён заявіў, што Пуцін зрабіў вялікі ўнёсак ва ўмацаваньне міру ў Чачэніі. Старшыня прамаскоўскага псэўдапарляманту Д. Абдурахманаў таксама казаў пра пуцінскія “мір і стабільнасьць”. На пачатку сьвяткаваньняў у Грозным быў запушчаны “фантан імя Пуціна” (можа яго напоўнілі крывёй ахвяраў пуцінізма?). Цікава, ці прыжывуцца гэтыя ўсходне-дэспатычныя штучкі на тэрыторыі імпэрыі, у яе іншых рэгіёнах? Пакуль што, напрыклад, у Маскве моладзь віншавала Пуціна інакш. Студэнткі журфака МГУ распрануліся да бялізны, сфатаграфаваліся і зрабілі эратычны каляндар “у падарунак Пуціну”. Старонкі календара маюць надпісы: “Всем бы такого мужчину”, “Как насчёт третьего раза?”, “Леса потушили, а я горю”, “Я вас люблю”, “Ну, а кто, если не вы?” і г.д. Гэта, дарэчы, была ініцыятыва пуцінскай маладзёвай арганізацыі “Наші”. Ведаючы традыцыі маскоўскага студэнцтва, трэба бачыць у гэтай зьяве значную долю гумару і сарказма. У дэканат патэлефанавалі з Крамля і папрасілі каляндар не распаўсюджваць. Пуцінізм дае розныя формы праяваў ідыятызму.

Нацыянальная рада па электронных СМІ Латвіі вырашыла аштрафаваць тэлекампанію ЛНТ за спробу ўзяць інтэрвію на расейскай мове ў міністра транспарта Латвіі Каспара Гэрхардса. Міністра запрасілі на тэлепраграму расейскамоўнага канала. Вядучы задаў яму пытаньне па-расейску. Міністар пачаў адказваць на дзяржаўнай мове. Вядучы папрасіў яго перайсьці на расейшчыну, міністар адмовіўся. Цяпер расейцаў абкладуць штрафам у некалькі сотняў латаў.

Янка Базыль

9/10/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2010
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024