Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Агляд замежнага друку

Швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung”.
5 кастрычніка 2010 г. Швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” напісала пра прысуджэньне Нобэлеўскай прэміі па фізіцы двум навукоўцам з Брытаніі. Гэта А. Гейм і К. Навасёлаў.
Наш камэнтар: Кур’ёзна было слухаць паведамленьні пра гэта па расейскіх тэлеканалах: “Нобэля получілі русскіе учёные”. Выдатныя фізікі Гейм і Навасёлаў яшчэ ў 1990-я гады зьехалі з Расеі. Спачатку яны працавалі ў Нідэрляндах, а цяпер працуюць у Манчэстэры (Англія). Тысячы і тысячы расейскіх навукоўцаў уцякаюць ад лубянскага рэжыму на Захад.

Юрка Марозаў

***

Нідэрляндская газэта “De Telegraaf”.
5 кастрычніка 2010 г. Нідэрляндская газэта “De Telegraaf” пісала пра сьвяткаваньні ў Партугаліі ў гонар 100-х угодкаў абвяшчэньня Партугальскай рэспублікі. Пасьля вулічных баёў у Лісабоне 5 кастрычніка 1910 г. была скінута манархія і ўсталявана рэспубліка. На працягу дзесяцігоддзяў краінай кіраваў рэжым правай дыктатуры Салазара (так званая “Новая дзяржава”). Дыктатура была ліквідавана ў выніку дэмакратычнай рэвалюцыі 25 красавіка 1974 г.
Наш камэнтар: Нялёгкім і доўгім быў шлях партугальскага народу да дэмакратыі. Народнымі перамогамі і заваёвамі часта карысталіся антынародныя сілы. У гэтым ёсьць падабенства з найноўшай беларускай гісторыяй. Але, калі народ змагаецца за волю, то абавязкава дасягае яе.

Юрка Марозаў

***

Дацкая газэта “Politiken”.
5 кастрычніка 2010 г. Дацкая газэта “Politiken” пісала пра сьвяткаваньні ў Нямеччыне, прысьвечаныя 20-годдзю Узьяднаньня Нямеччыны. У кастрычніку 1990 г. была ліквідавана ГДР і ўсходнія землі былі ўлучаны ў ФРГ.
Наш камэнтар: Беларускія патрыёты 20 гадоў таму віталі перамогу нямецкага народу над прамаскоўскім камуністычным рэжымам. Аднак, замест салідарнасьці з беларускім змаганьнем за волю, нямецкія эліты (па-за рэдкім выключэньнем) разгарнулі подлую кампанію супрацоўніцтва з імпэрскай Масквой па ліквідацыі Беларускай дзяржавы (немцы нават тэрмін прыдумалі – “рэінтэграцыя”). Усё гэта робіцца пад фальшывым нямецкім дэвізам “Шлях Беларусі да дэмакратыі ляжыць праз Расею”. Нешта самы яны не захацелі крочыць з Расеяй “да дэмакратыі”.

Алесь Хадасевіч
***

Бэльгійская газэта “Nieuwsblad”.
5 кастрычніка 2010 г. Бэльгійская газэта “Nieuwsblad” пісала з Латвіі. Там на парляманцкіх выбарах атрымаў перамогу блок латвійскіх партыяў пад кіраўніцтвам прэм’ера Валдзіса Дамброўскіса (30% месцаў у парляманце). На другім месцы – апазыцыя, расейскі блок (25,8%).
Наш камэнтар: Расейцы ў Расеі і ў Латвіі крычалі перад выбарамі, што “яны пакажуць”. Гэтым разам “паказаць” не ўдалося, але статыстыка ёсьць сур’ёзным папярэджаньнем латышскаму народу і ўраду аб тым, што нельга надаваць чужынцам палітычныя правы і раздаваць ім мясцовыя пашпарты (нават, калі гэтага патрабуе брусэльская бюракратыя). У іх ёсьць “велікая родіна-мать” – іхная Расея (куды, дарэчы, іх зусім не цягне).

Юрка Марозаў

***

Славацкая газэта “Novy Cas”.
5 кастрычніка 2010 г. Славацкая газэта “Novy Cas” напісала, што ў чэшскай вёсцы Прушанкі памерла найстарэйшая чэшка, 107-гадовая Юлія Васічкава. Яна памятала 2 аўстрыйскіх імпэратараў і ўсіх чэхаславацкіх прэзыдэнтаў.
Наш камэнтар: У Беларусі ёсьць людзі, якія пражылі доўгае жыцьцё. Іхная памяць ёсьць нацыянальнай каштоўнасьцю, якую нельга змарнаваць. Трэба запісваць успаміны гэтых людзей. Напрыклад, для студэнтаў і маладых гісторыкаў гэта была б цудоўная магчымасьць распачаць прафэсійную працу. Замест таго, каб займацца схаластыкай і рэжымнымі псэўданавуковымі выдумлянкамі.

Алесь Хадасевіч

***

Польская газэта “Gazeta Wyborcza”.
5 кастрычніка 2010 г. Польская газэта “Gazeta Wyborcza” паведамляла з Румыніі. 7,5 тысячаў румынскіх настаўнікаў наладзілі дэманстрацыю пратэсту ў Бухарэсьце. Яны пратэставалі супраць нізкіх заробкаў, няўдалага рэфармаваньня сістэмы асьветы і яе недастатковага фінансаваньня.
Наш камэнтар: Румынскія настаўнікі бароняць свае правы, бароняць адукацыю. У гэты час беларускіх настаўнікаў рэжым мабілізаваў зьбіраць подпісы за “кандыдата” Лукашэнку. І яны пайшлі, як авечкі. Цяпер стаяць з партрэтамі дыктатара на вуліцах, ходзяць па кватэрах грамадзянаў. Ніхто да іх не падыходзіць. Мізэрнае відовішча. Ці разумеюць яны, што адбываецца?

Алесь Хадасевіч

***

Іспанская газэта “El Mundo”.
6 кастрычніка 2010 г. Іспанская газэта “El Mundo” напісала, што МЗС Францыі папярэдзіла грамадзянаў сваёй краіны аб неабходнасьці захоўваць асьцярожнасьць пры паездках у Вялікую Брытанію ў сувязі з павышанай пагрозай тэрактаў з боку ісламістаў. Такія папярджаньні зрабілі свайму грамадзтву ўлады ЗША, Вялікай Брытаніі і Нямеччыны.
Наш камэнтар: Усе ўзаемна папярэджваюць адзін аднаго на выпадак паездак аднаго да аднаго. Запусьцілі ў свае краіны мільёны экзатычных чужынцаў, далі ім грамадзянства, забясьпечваюць іх сацыяльнаымі грашыма з кішэняў падаткаплацельшчыкаў. І вось падзяка з боку “суграмадзянаў”. Тыя абяцаюцца захапіць закладнікаў на Эйфэлевай вежы і кідаць іх уніз. Кашмарныя вынікі лібэралізму і вычварэных “правоў чалавека”.

Алесь Хадасевіч

***

Французкая газэта “Le Monde”.
6 кастрычніка 2010 г. Французкая газэта “Le Monde” напісала пра прысуды ў Эфіёпіі. Суд у Адзіс-Абэбе вынес 5 сьмяротных выракаў і 33 выракі пажыцьцёвага зьняволеньня для дзеячаў апазыцыі (некаторыя зь іх знаходзяцца за мяжой). Іх абвінавачвалі ў падрыхтоўцы антыдзяржаўнага пераварота.
Наш камэнтар: У 1970-я гады саўдэпія ўварвалася ў гэтую афрыканскую краіну з сваім марксізмам і маразмам. Крамлёўскі сацыялізм прывёў краіну вялікай культуры і старажытнай хрысьціянскай культуры да шэрагу катастрофаў: войнаў, голаду, генацыду. Праз дзесяцігоддзі Эфіёпія ня можа ачомацца ад маскоўскага кашмара.

Юрка Марозаў
***

Італьянская газэта “Repubblica”.
6 кастрычніка 2010 г. Італьянская газэта “Repubblica” пісала пра археалагічнае адкрыцьцё ў Эгіпце. Археолагі адкапалі вялікую статую – партрэт фараона Амэнхатэпа ІІІ (жыў 3400 гадоў таму), дзеда знакамітага фараона Тутанхамона.
Наш камэнтар: Пытаесься ў многіх (вельмі многіх) беларусаў, якія вярнуліся з адпачынку ў Эгіпце: “Ну, як вам там, якія ўражаньні!” І пачынаецца: “Песок хорошій, дайвінг… Із бара не вылезалі…” Большасьць нават не пацікавілася пірамідамі, цудоўнымі музэямі, вялікай гісторыяй старажытнай краіны. Бездухоўнасьць многіх прадстаўнікоў грамадзтва абмяжоўвае іхны сьвет пляжам і барам…

Алесь Хадасевіч

7/10/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2010
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь