Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Расейская імпэрыя. Факты і падзеі №13

Расея займае першае месца ў Эўропе па колькасьці забойстваў у маладзёвым асяроддзі. Такая выснова зроблена ў справаздачы “Аб папярэджваньні гвалту і злачыннасьці, зьвязаных з халоднай зброяй, сярод падлеткаў і моладзі”. Справаздача падрыхтавана Сусьветнай арганізацыяй аховы здароўя. Узровень сьмяротнасьці ад гвалту ва ўзроставай групе 10-29 гадоў у Расеі складае 15,85 на 100 тысячаў чалавек. Мяркуем, што статыстыка, якой пакарысталіся дакладчыкі, вельмі заніжана расейскімі ўладамі. Але яна ўсяроўна дзікая па сутнасьці. На другім месцы ў справаздачы Албанія (11,2 на 100 тысячаў). На чацьвертым месцы ў змрочнай статыстыцы наша Беларусь – вынік сацыяльнага разбурэньня, наладжанага прамаскоўскім рэжымам. Менш за ўсё забойстваў сярод моладзі ў Нямеччыне, Арменіі і Аўстрыі (0,47 – 0,5 на 100 тысячаў).

24 верасьня прэзыдэнт Украіны выступаў на генасамблеі ААН у Нью Ёрку. Ён паабяцаў працягваць “дэмакратычныя дасягненьні аранжавай рэвалюцыі”. Пасьля такога кур’ёзнага тэзісу прагучэў і зусім кур’ёзны пасаж. Януковіч тэмпэрамэнтна заявіў, што “русскій і украінскій языкі очень похожі…” Гэта, мабыць, вельмі важна было агучыць на генасамблеі. Зразумела, чаму арганізацыі ўкраінскай дэаспары ў ЗША адмовіліся сустракацца з гэтым Януковічам. А пакуль галоўны начальнік езьдзіць за акіян, ягоны міністар асьвету вярнуў расейскую мову ў сьпіс прадметаў, якія можна здаваць на дзяржаўных іспытах ва Украіне.

У Маскве 26 верасьня на Чыстых прудах прайшла акцыя “Дзень недаверу”, прысьвечаная 11-й гадавіне “разанскіх вучэньняў” ФСБ. Як паведаміў карэспандэнт “Граняў”, у ёй узялі ўдзел каля ста чалавек. Удзельнікі акцыі трымалі дзесяткі плякатаў з надпісамі: “Ня верым дзяржаўнай вэрсіі выбухаў”, “Разань. Ня верым”, “Беслан. Ня верым”, “ФСБ хавае праўду. Загінуўшыя Ганна Паліткоўская, Юрый Шчакачыхін, Сяргей Юшанкоў, Аляксандр Літвіненка шукалі гэтую праўду”. Людзі ўспаміналі трагічныя падзеі верасьня 1999 года – выбухі дамоў у Валгадонску, Маскве, Буйнакску. Па словах удзельнікаў акцыі, вучэньні ў Разані, праведзеныя супрацоўнікамі спэцслужбаў, прымусілі сумнявацца ў тым, што дамы ў розных гарадах краіны ўзрывалі чачэнскія баевікі.
Па словах праваабаронцы Міхаіла Крыгера, пасьля падзеяў у Разані выбухі ў расейскіх гарадах спыніліся. Выбухі былі выкарыстаны ў прэзыдэнцкай кампаніі Уладзіміра Пуціна, падкрэсьліў ён.
9 верасьня 1999 года ў Маскве на вул. Гур’янава магутны выбух зьнішчыў два пад’езды 9-павярхоўкі. Загінулі 106 чалавек, 264 былі паранены, сярод ахвяраў было 86 дзяцей. 13 верасьня 1999 года на Кашырскай шашы сталіцы магутным выбухам быў цалкам разбураны 8-павярховы дом. Загінулі 124 чалавекі, у тым ліку 13 дзяцей.
У дагестанскім Буйнакску 4 верасьня 1999 года адбыўся першы ў Расеі тэракт, у выніку якога тэрарысты ўзарвалі жылы дом. Каля 5-павярхоўкі выбухнуў замініраваны грузавы аўтамабіль. Загінулі 19 чалавек, 73 сталі інвалідамі.
22 верасьня 1999 года ў Разані ў доме 14/16 па вул Навасёлаў жыхары заўважылі людзей, якія заносілі ў падвал падазроныя мяхі. На месца прыбылі міліцыя і разанскае ўпраўленьне ФСБ. Тых людзей з мяшкамі затрымалі. Імі аказаліся супрацоўнікі цэнтральнага ўпраўленьня ФСБ.
ФСБ заявіла, што ў Разані праводзіліся “вучэньні” па праверцы баегатоўнасьці мясцовых сілавых структур і ўважлівасьці грамадзянаў. У мяшках нібыта быў цукар-рафінад, а высновы экспэртаў аб парах гэксагена нібыта былі памылковымі. Але паводле сьведкаў, у мяхах ляжала грануляванае рэчыва жоўтага колеру (гэксаген).
Вельмі добра, што ў Маскве сто чалавек правялі такую антыгэбоўскую акцыю. Але ў такім мегалопалісе пад гэтымі лёзунгамі павінны былі б сабрацца прынамсі сто тысячаў чалавек.

Апошнім часам у расейскіх СМІ актывізавалася атака на мэра Масквы Ю. Лужкова. Яму і ягонай жонцы Батурынай прыпомнілі ўсё, усе мафійныя справы. Паказаны фільм пра ягоныя карупцыйныя справы, надрукаваны артыкулы, Расея поўнілася чуткамі пра блізкую адстаўку супэрмафіёзы. 26 верасьня па тэлебачаньню паказалі нават фільм пра тое, як пры Лужкове ў Маскве былі зьнішчаны пад выглядам “рэстаўрацыі” больш за сотню будынкаў, якія ўяўляюць сабой вялікую гістарычную і культурную каштоўнасьць. А Лужкову было хоць бы што. 27 верасьня ён выйшаў на працу і заявіў, што мае вялікія пляны на будучыню на сваёй пасадзе. Мяркуем, што Лужкоў трымаўся бадзёра нездарма. Дзейнічала ўнівэрсальная сіцылійская формула: “он слішком много знал…” Менавіта на Лужкову на працягу гадоў сыходзіліся і ад яго разыходзіліся мутныя грашовыя плыні, Масква ператваралася ў магутнага спрута, які высмоктваў сілы з усяе імпэрыі. Мафійныя напластаваньні аказаліся ў сталіцы Расеі настолькі моцнымі, што з ходу не ўдалося зваліць галоўнага сталічнага пахана. Але вось 28 верасьня расейскія тэлеканалы ўрэшце паведамілі, што Медведев “выказаў недавер” і звольніў Лужкова. Ягоныя абавязкі прызначаны выконваць мафіёза №2 – тав. Рэсін, намесьнік Лужкова. Дона Карлеёнэ замянілі на дона Барзіні.

Янка Базыль

29/9/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2010
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024