Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Сьпяшаюцца на фальшывая выбары

Вось і сабраўся на сваю “восеньскую сэсію” псэўдапарлямант антыбеларускай дыктатуры. Псэўдадэпутаты (“абраныя” у выніку фальшывых “выбараў”) пагаварылі пра тое-сёе але нават не згадалі пра чарговыя “выбары”. Паабяцалі яшчэ раз сабрацца і абмеркаваць 14 верасьня. “Незалежныя” СМІ напісалі: “Ну, вось, маўляў, цяпер яны прызначаць выбары, вось цяпер!..” Зрабілі свае заявы і прэтэндэнты ў кандыдыты, яны заклікаюць усіх грамадзянаў актыўна ўдзельнічаць у выбарчым фарсе, пра які сама дыктатура яшчэ нават не згадала ані словам.

Паказальны рэпартаж на тэму зрабіла 7 верасьня Радыё Свабода пад тытулам “Асамблея НДА прыняла заяву па выбарах”. Як бачым, сьпяшаюцца і гэтыя. “Свабода” дае нам інфармацыю, што такое ёсьць гэтая НДА: “Асамблея дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў Беларусі, якая аб’ядноўвае 278 грамадзкіх арганізацыяў ды ініцыятываў, заклікала палітычных лідэраў да стратэгічнага і практычнага аб’яднаньня”. Можа гэтая Асамблея сапраўды сабралася і ўсе 278 арганізацыяў прагаласавалі “за выбары”? Але гэтага, аказваецца, ім можна не рабіць. У іх ёсьць такі хітры ход, як “рабочая група Асамблеі”, (група зь некалькіх асобаў), якая за ўсіх і галасуе.

Нагадаем, што “Асамблея” была ўтворана яшчэ ў 1997 годзе пры садзеяньні Фонду “Эўразія”, цэнтральны офіс якога знаходзіўся ў Маскве (пад старшынствам Мікалая Рыжкова). Гэтую справу падтрымліваў потым сумнай памяці Ганс Вік, утваральнік (ад імя АБСЭ) таксама і фэномэну “аб’яднанай дэмапазыцыі”. У тыя гады Вік ня толькі кідаў эўрапейскія грошы і кіраваў расколам Народнага Фронту. Ён “пераводзіў стрэлкі” з нацыянальна-вызвольнага змаганьня на дзейнасьць трэцяга сэктару. З падачы лібэральнага Брусэля і імпэрскай Масквы тады быў кінуты лёзунг-дэвіз аб тым, што “нацыянальная ідэя зжыла сябе” (яе агучыў Ю. Хадыка) і што пераўтварэньні ў Беларусі павінны рабіцца эвалюцыйна, шляхам разьвіцьця так званага трэцяга сэктару (гэта значыць, не палітычнымі сіламі, а перш за ўсё грамадзкімі арганізацыямі).
Гэтых “няўрадавых арганізацый” тады ўзьнікла процьма. Іх, як правіла, ачольвалі і запаўнялі сабой асобы, што ня мелі ніякага дачыненьня да беларускай культуры, мовы, да беларускага нацыянальнага жыцьця, справы дэмакратыі, творчасьці і г.д. Рознага калібру агентура, “выгадныя знаёмцы” і ненавісьнікі беларушчыны камфортна атабарыліся ў офісах, зрабілі там “эўрарамонт” і пачалі неўміручую справу “Рагоў і капытоў”.

Беларускія палітыкі папярэджвалі заходніх грантадаўцаў, што гэтыя “НДА” існуюць выключна з мэтай паглынаньня іхных грантаўскіх грошай. Што дастаткова на месяц спыніць рэсурсную падтрымку любой з гэтых “НДА” і яна адразу ж спыніць сваё існаваньне. Вось цяпер, праз 10 гадоў можна было б спытаць у “рабочай групы Асамблеі НДА”, а колькі з 278 заяўленых арганізацыяў яшчэ існуюць і, галоўнае, праводзяць нейкую рэальную дзейнасьць? Мяркуем, што абсалютная бальшыня з заяўленых акажуцца “мёртвымі душамі”. Але гэта нікога з групы не бянтэжыць.

Паслухаем, што сказалі ў рэпартажы “Свабодзе” чычыкавы ад “рабочай групы Асамблеі НДА”. Напрыклад, такі С. Мацкевіч, асоба з гучнай тытулатурай – “старшыня Рабочай групы Асамблеі і сьпікер Форуму грамадзянскай супольнасьці”. Цытуем “сьпікера”: “На жаль, сытуацыя такая, што і ад Расеі мы бачылі толькі антыдэмакратычныя захады ў бок Беларусі і ад нашага рэжыму апошнім часам мы бачым толькі антыдэмакратычныя захады…” У сваёй заяве “Рабгрупа Асамблеі” адзначае “разьяднанасьць дэмакратычных кандыдатаў, няздольнасьць вызначыць адзінага, адсутнасьць супольных стратэгічных мэтаў і пляну дзеяньняў”.

Трэба нагадаць, што ў любым грамадзтве стратэгічнымі мэтамі сапраўды дэмакратычных кандыдатаў ёсьць толькі наступнае: праца на дзяржаўных пасадах дзеля абароны нацыянальна-дзяржаўных інтарэсаў, умацоўваньне дзяржаўнага сувэрэніту, разьвіцьцё нацыянальнай эканомікі, навукі і культуры, удасканальваньне дэмакратычнай сістэмы, пашырэньне сацыяльных гарантыяў для грамадзянаў краіны. Калі ў наяўнасьці “адсутнасьць” гэтага, то паўстае пытаньне: хто такія гэтыя “дэмкандыдаты” і на каго яны “працуюць”? Розьніцца між сабой дэмкандыдаты могуць толькі тактычнымі спосабамі дасягненьня згаданых намі стратэгічных мэтаў.

А можа ня трэба зьвяртаць увагі на ўсё гэтае пустаслоўе, якое шырака разьліваецца ў эфіры і на старонках “СМІ”? Прызнацца, раней імітатары ўмелі выказвацца значна больш выразна і адназначна. Напрыклад, “Іді і скажі ему своё НЕТ!” Цяпер так ня скажаш, таму што беларусы вельмі добра памятаюць, чым скончылася тое хаджэньне на выбарчыя ўчасткі дыктатуры ў першай палове 2000-х гадоў: суцэльным падманам, падтасоўкай галасоў і “элегантнай перамогай” Лукашэнкі.

Уражаньне, што цяпер яны вельмі сьпяшаюцца на гэты выбарчы фарс, (дзе быццам бы будуць “мяняць прэзыдэнта”). Цэлая абойма “патэнцыйных кандыдатаў” навыперадкі лётаюць у Маскву, прапануюць там свае паслугі, але ня маюць “супольных стратэгічных мэтаў” (і пры гэтым ніхто, як быццам, не хвалюецца пра здраду Радзіме).

Як кажуць, ім не прывыкаць. А беларусам трэба адвярнуцца ад гэтага шоў і зрабіць яму свой Народны Байкот.

Янка Базыль

8/9/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2010
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2023
Сувязь