Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Дарагія сябры-фронтаўцы,

дарагія землякі,
Віншую Вас з 25 Жніўнем — 19-й гадавінай
здабыцьця незалежнасьці Беларусі!
У сувязі з угодкамі дасылаю гэты ліст.
Зянон Пазьняк

ЭТАПЫ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ

25-га Жніўня 19-я гадавіна Незалежнасьці Беларусі. 19 гадоў таму праваліўся камуна-гэбоўскі путч у Маскве. Крамлёўцы былі занятыя самы сабой у барацьбе за ўладу, а мясцовая камуна-савецкая намэнклятура ў Беларусі, якая таемна падтрымлівала путчыстаў і будавала на іх перамозе свае спадзяваньні, гэтая намэнклятура пасьля паразы камуністаў у Маскве разгубілася, была ў стане страху, шоку і прастрацыі. Дзьве небясьпекі выклікалі ў іх панічны жах: ўлада Ельцына ў СССР (зь Ельцынам Фронт тады салідарызаваўся) і помста Народнага Фронту (у час путчу некаторыя з дэпутатаў-камуністаў казалі нам у твар, што ўсіх нас расстраляюць).

Не скарыстаць гэтую сытуацыю, каб ударыць па імпэрскай сістэме, было б злачынствам перад гісторыяй. І мы, дэпутаты Фронту, скарысталі яе. Скарысталі пасьпяхова, таму што існавала нацыянальная сіла ў нацыянальнай палітыцы – Народны Фронт, а ў Вярхоўным Савеце яго авангард – дэпутацкая Апазыцыя БНФ. Калі б такой народнай палітычнай сілы і такога авангарду не існавала, а было б нешта накшталт сёньняшняга “дэмакратычнага” маразму – тады б незалежнасьці не ўзьнікла, Беларусь бы сьцерлі з мапы Эўропы.

Потым Масква спахапілася, але было позна. Не дапамог ні маскоўскі стаўленьнік, ні атныбеларускі рэжым, ні прадажная “дэмакратычная апазыцыя”. Ёсьць сіла ў Беларусі, якую ня бачаць ні ворагі, ні здрайцы, але яна трымае наш незалежны лёс.

Фатальныя падзеі адбыліся ў канцы ХVIII стагоддзя, калі паміж Расеяй і намецкай Эўропай разабраная была Рэч Паспалітая. Паўстаньне за незалежнасьць выбухнула адразу пасьля разбораў пад кіраўніцтвам нашага нацыянальнага героя Андрэя-Тадэвуша Касьцюшкі.

Наступны этап – паход Напалеона і спроба вярнуць незалежнасьць пры дапамозе французаў. Потым – антырасейскае паўстаньне ў 1830-1831 гг. у Беларусі і Польшчы. У 1863 годзе – легендарнае паўстаньне Кастуся Каліноўскага. І, нарэшце, 1918 год – аб’яўленьне незалежнасьці БНР.

Рэальная незалежнасьць БНР, праўда, не была дасягнута і рэальная дзяржава ня створана з прычаны трох акупацыяў (нямецкай, польскай, маскоўска-бальшавіцкай), але аб’яўленьне незалежнасьці краіны і сфармаваньне ўладных структураў БНР паўплывала на ўвесь далейшы ход Беларускай гісторыі і барацьбы. Гэта была вялікая палітычная падзея ў нашай гісторыі. Без 25 Сакавіка 1918-га не ўзьнік бы і 25 жнівень 1991-га, калі была дасягнута рэальная незалежнасьць і створана незалежная дзяржава. Спраўдзілася мара пакаленьняў беларусаў, да ажыцьцяўленьня якой мы йшлі 200 гадоў.

Але барацьба не закончана, бо наша незалежнасьць існуе пад пастаяннай пагрозай здрады і страты суверэнітэту. Прычынай гэтаму зьяўляецца антынацыянальны прамаскоўскі рэжым, усталяваны ў 1994 годзе, 16 гадоў таму. Дасягнуўшы незалежнасьці Беларусі, Народны Фронт не здабыў улады ў краіне, дзе панавала савецкая калянаяльная намэнклятура. Да гэтага часу якраз акрыяла Масква, але не аджыло яшчэ беларускае нацыянальнае грамадзтва. Сумесныя дзеяньні Масквы і мясцовай камуна-савецкай намэнклятуры прывялі да прамаскоўскага захопу ўлады ў Беларусі і ўсталяваньня аўтарытарнага рэжыму ўнутраннай акупацыі, пры якім вынішчаецца нацыянальная культура, адукацыя, мова, літаратура, грамадзянская супольнасьць, прыніжаецца асоба, ідзе падрыў нацыянальнага духа народа, нішчацца асноўныя вытворчыя сілы краіны, якая стала закладніцай прыватных і чужых мафійных інтарэсаў.

Тыповыя, характэрныя для мафійнага роду адносінаў, сваркі паміж рэжымнай ўладай Лукашэнкі і Крамлём ніколі не ўплывалі на ўнутранную антыбеларускую палітыку рэжыму. Яна не зьмянялася. Цяперашні скандальны канфлікт паміж імі ваяўляе зьмест карпаратыўных, антынародных дачыненьняў. Рэжымныя філіпікі лятуць ў бок агрэсіўнай Расеі і адначасна рэжым узмацняе русіфікацыю ў краіне (галоўны складнік расейскай палітыкі ў Беларусі і асноўны складнік рэжымнай здрады), зачыняюцца беларускія школы, перасьледуюцца нацыянальныя дзеячы, нацыянальныя сьцяг і гэрб, зьневажаюць памяць Ларысы Геніюш, фальсіфікуюць беларускую гісторыю, перасьледуюць беларускую моладзь. Свара і скандалы лукашысцка-крамлёўскіх саюзьнікаў не выходзяць за рамкі іхных агульных антыбеларускіх інтарэсаў (і ня выйдуць ніколі, нават калі б яны загрызьлі адзін аднаго на сьмерць). У Беларусі на вяршыні дзяржаўнай лесьвіцы сядзіць чалавек з паталагічнай псіхалогіяй утрыманьня улады. І дзеля яе ён ідзе на злачынствы.

Дамінацыя антынацыянальнага маразму ў Беларусі стала магчымай з 1999 года пасьля расколу Народнага Фронту і загнаньня нацыянальнай палітыкі у фактычнае падпальле. Сілы, якія падрыхтавалі і зрабілі раскол, выцягнулі на паверхню маргіналаў ад дэмакратыі бяз нацыі. Пачалася імітацыйная палітыка, аплочаная заказчыкам.

Як паведаміў нядаўна расейскі жоўты друк (“Русскій Newsweek”), “на 30 жніўня лідары беларускай апазыцыі прызначылі спатканьне ў Маскве, каб абмеркаваць, каму зь іх балатавацца ў прэзыдэнты”. Калі гэты “ньюсуік”, як звычайна ня схлусіў, то камэнтары тут не патрэбныя. Ужо даўно зразумела, што такіх “лідэраў” наш народ праз нейкі час зьмяце разам з Лукашэнкам і зь іх спажывецкай “апазыцыяй”. І першым крокам цяпер павінен стаць народны байкот незаконным выбарам, у якіх ня мае права балатавацца Лукашэнка, якія спрэс фальшывыя, недэмакратычныя і ашуканцкія, у якіх людзей, што галасуюць, выкарыстоўваюць, як падставу для фальсіфікацыі і ў якіх не прадбачыцца ніводнага прабеларускага кандыдата.

25 Жніўня 2010 г. Зянон Пазьняк

25/8/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2010
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024