Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Самарэклама на народнай бядзе

“Лідэр дэмакратычнай Расеі Медведев “даў адмашку” на абнародваньне ў інтэрнэце тайных дакумантаў пра тысячы людзей, расстраляных НКВД у Катыні. Ён заявіў: “Мы і надалей будзем гэтым займацца”…

Прыкладна ў такім тоне паведамляюць пра гэтую дзіўную інтэрнэт-рэвэляцыю СМІ многіх краінаў. Што праўда, яны не ўдакладняюць, што мелася на ўвазе пад медведеўскім “мы и дальше будем этим заниматься”. Чым займацца – расстрэльваць невінаватых людзей?

Прыроду сэнсацыі-аднадзёнкі раскрывае ў інтэрнэт-выданьні Grani.ru маскоўскі публіцыст Аляксандр Гур’янаў (ніжэй мы публікуем ягоную зацемку). Аказалася, што нічога новага ў гэтых лубянскіх “самараскрыцьцях” няма, гэтыя “сэнсацыйныя дакуманты” ужо даўно апублікаваны, і ня раз. Абяцаных Крамлём “новых тэчак” па катынскай справе як не было, так і няма для шырокага грамадзтва. Думаем, што і ня будзе да самага краху маскоўскай імпэрыі. Цікава, што ў нячыстай справе замятаньня сьлядоў даўняга злачынства Масквы засьвяціўся добра знаёмы беларусам думскі правакатар Ілюхін. Нагадаем: гэта той самы лубянскі кадр, які ў 1995-96 гадах агучваў пляны Масквы на ліквідацыю лідэра Беларускага Народнага Фронту. Прычым, тады Ілюхін прагаварыўся нават пра тое, што кантора зьбіралася інсцэніраваць гэтую спэцапэрацыю, прадставіўшы яе як “ліквідацыю свайго лідэра рукамі самых фронтаўцаў”. Як вядома, маскоўская правакацыя тады правалілася. У самым шырокім сэнсе, бо ў змаганьні на вуліцах сталіцы беларускі народ адстаяў незалежнасьць сваёй Дзяржавы, якую зьбіраліся ліквідаваць у 1996 годзе расейскія акупанты.
Для маскоўскага назіральніка А. Гур’янава вывешваньне даўно вядомых дакумантаў ёсьць нейкай “дэкларацыяй”. А для беларусаў – проста адбыўся чарговы акт самарэкламы антычалавечага ведамства на народнай бядзе.

***

Пра публікацыю катынскіх архіваў

Гэтыя дакумэнты – пастанова Палітбюро, запіска Бэрыі – былі абнародваныя паводле рашэньня Ельцына 14 кастрычніка 1992 года і з тае пары публікаваліся неаднаразова і ў пэрыядычным друку, і ў вельмі салідных акадэмічных выданьнях. Нічога новага тут няма. Але сэнс у вывешваньні іх на сайце Росархіва ўсё ж ёсьць. У апошнія тыдні фракцыя КПРФ у Дзярждуме начале з Уладзімірам Ілюхіным праводзіць даволі інтэнсіўную кампанію – прэс-канфэрэнцыі, круглыя сталы, — пераконваючы ўсіх, што гэтыя дакуманты зьяўляюцца фальшыўкамі, што яны падроблены для таго, каб абвінаваціць Савецкі Саюз у забойстве польскіх афіцэраў, якое на самой справе было зьдзейсьнена немцамі.

Гэта на самой справе не камуністычная партыя прыдумала – з такімі сьцьверджаньнямі з сярэдзіны 90-х гадоў выступаюць розныя публіцысты і грамадзкія дзеячы, спрабуючы рэабілітаваць Сталіна. Яны настойваюць на тым, што гэтыя дакуманты падроблены ўдзельнікамі нейкай сусьветнай змовы з мэтай зганьбіць Савецкі Саюз, Сталіна, Расею і г.д. Вывешваньне гэтых дакумантаў на сайт урадавага ведамства – гэта дэкларацыя. Фэдэральная архіўная агенцыя настойвае на тым, што гэтыя дакуманты подлінныя, што довады сталіністаў і камунстаў беспадстаўныя.

Аляксандр Гур’янаў

Крыніца: http://grani.ru/blogs/free/entries/177548.html

(Пераклад з расейскай)

1/5/2010 › Навіны, Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2010
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024