Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Скандынаўская сага беларуса

У сваёй манаграфіі “Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў” (Менск, 2002) беларускі дасьледчык Андрэй Катлярчук расказвае пра выдатнага дзеяча нашай эміграцыі, лёс якога таксама зьвязаны з мінулай вайной. Публікуем фрагмэнт кнігі А. Катлярчука (ст. 221-223).

***
Нарадзіўся Васіль Лукашык у 1905 годзе (за пашпартам – 1911 г.) на Сакольшчыне. Гадаваўся ў Беластоку. Пры польскай уладзе В. Лукашык там скончыў расейскую гімназію, потым вывучаў паліталёгію ў Віленскім унівэрсітэце імя Сьцяпана Батуры. У Вільні Лукашык бярэ актыўны ўдзел у беларускім руху, сябруе зь земляком Станіславам Грынкевічам.

З прыходам саветаў Лукашык стварае на Беласточчыне сетку беларускіх школак. Неўзабаве яго прызначаюць загадчыкам Беластоцкага дзіцячага дому. Зь цягам часу дом перапаўняюць дзеткі рэпрэсаваных саветамі бацькоў.

Захапіўшы Беласток, немцы зачынілі дзіцячы дом, да таго ж на вачох дзетак разбураюць клюмбу з кветкамі ў форме “зоркі”. Ствараючы цывільную адміністрацыю, немцы ставяць Лукашыка бурмістрам Беластоку. Але па даносу ён быў арыштаваны гестапа й напраўлены да канцэнтрацыйнага лягеру Асьвенцым (“Аўшвіц”). З Асьвенцыму Васіль Лукашык уцёк. У Варшаве набыў фальшывыя паперы, але падчас чарговай нацысцкай “зачысткі” быў злоўлены і адпраўлены на прымусовую працу ў Нарвэгію. За Палярным колам разам з палоннымі (перадусім савецкімі і польскімі жаўнерамі) Лукашык будаваў стратэгічна важную для нацыстаў дарогу. Тут, у лягеры ён стварае беларускую групу. У 1944 годзе сябры групы ў складзе 10 чалавек чыняць пасьпяховыя ўцёкі зь лягеру праз горы ў Швэцыю. Так пачынаецца швэдзкі пэрыяд ягонай эміграцыі.

У 1948 годзе Васіль Лукашык як прадстаўнік беларускае грамады ў Швэцыі быў дэлегатам Першага сусьветнага зьезду беларускай паваеннай эміграцыі, які адбыўся ў Парыжы з 28 лістапада па 2 сьнежня.

Выконваючы пастанову зьезду, у тым самым годзе Лукашук разам зь сябрам Язэпам Федарчуком засноўвае “Беларускую Грамаду” (“Vitryssland societet”) у Швэцыі. Суполка атрымлівае юрыдычную рэгістрацыю, выдае Статут Грамады па-швэдзку й па-беларуску, публікуе свае адозвы ў СМІ. (…)

Праца суполкі йшла цяжка. Моцная польская суполка перацягвала ўсіх беластоцкіх беларусаў (а менавіта яны складалі бальшыню сярод нашых суродзічаў у Швэцыі) да сябе, на падставе іх былога польскага грамадзянства. Расейская суполка цягнула да сябе, выкарыстоўваючы тую акалічнасьць, што беларусы былі парафіянамі расейскай праваслаўнай царквы ў Стакгольме. Але дзякуючы непахіснай упартасьці, кіруючаму таленту Лукашыка і Федарчука беларусы здолелі згуртавацца, працаваць і захаваць сваю арганізацыйную структуру на чужыне, якая воляю лёсу стала новай Радзімай. Сябры суполкі ладзілі рэгулярныя сустрэчы, штогадовыя вячэры, прысьвечаныя Дню Волі (25 Сакавіка). Грамада падтрымлівала сувязі з дыяспарай ЗША й Аўстраліі, атрымлівала беларускія газэты й часапісы. Лукашык асабіста супрацоўнічаў з выдаванай у Нью Ёрку газэтай “Беларус” і яе тагачасным галоўным рэдактарам Станіславам Станкевічам.

17 сакавіка 1975 г., за тыдзень да чарговых угодак БНР, Васіль Лукашык раптоўна памёр.

Андрэй Катлярчук

15/4/2010 › Навіны, Старонкі гісторыі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2010
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2017
Сувязь