Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Рэжымная падзяка за дапамогу

24 сакавіка Радыё Свабода паведаміла пра акцыю “ахоўнікаў грамадзкага парадку” у Магілеве. Мясцовая міліцыя (а як мяркуем, і мясцовае гэбэ) рабіла зачыстку горада ад немцаў. У аддзел міліцыі завялі і трымалі там на працягу трох гадзінаў дзьвюх маладых грамадзянак ФРГ: 22-гадовую Сюзану Паўль і 20-гадовую Зольву Шорыес. У дзяўчын адабралі пашпарты і абвінавачвалі ў недазволеным хаджэньні па магілеўскіх ВНУ і нелегальных размовах з мясцовымі студэнтамі. Раней да іх зьявілася група нейкіх асобаў у цывільным, хацела задаваць пытаньні і запісваць адказы на відэакамэру. Кемлівыя немкі адмовілі правакатарам, а ў міліцыі не падпісалі пратакол. Дзяўчатак не ўдалося запалохаць. Справа набыла грамадзкі розгалас. Цяпер міліцыя выкручаецца, кажа пра парушэньне імі правілаў знаходжаньня ў РБ.
Нямецкія студэнткі прыехалі ў Беларусь ад арганізацыі “Блакітныя берагі”, каб апекавацца дзецьмі-інвалідамі. На Захадзе такая харытатыўная, бясплатная дзейнасьць называецца валанцёрствам. Вядома, што ў шпіталях і іншых адмысловых цэнтрах Беларусі такую працу вядуць у асноўным замежныя грамадзяне, замежная моладзь. У беларусаў гэтым займацца неяк “ня прынята”. Ва ўсім сьвеце афіцыйныя ўлады ставяцца з павагай да валанцёраў, якія выконваюць часам вельмі няўдзячную і цяжкую працу, нясуць дапамогу мясцовым людзям і інстытуцыям. Ва ўсім сьвеце, але не ў РБ. Мясцовае чынавенства ўсіх узроўняў заўсёды дзейнічала, а з 1994 года зусім адкрыта дзейнічае супраць заходніх сяброў Беларусі. Заходнікі ня могуць зразумець, чаму асобы ва ўніформах і ў цывільным сочаць за імі, правакуюць і зьневажаюць іх, патрабуюць ад іх нейкія “выплаты” і “штрафы”, імкнуцца ўсімі сіламі прымусіць замежнікаў больш не прыязджаць на Беларусь і не аказваць дапамогі беларусам. Людзі тлумачаць разгубленым эўрапейцам і амэрыканцам, што чужынская ўлада і яе носьбіты ня маюць ніякага дачыненьня да нашай культуры і нашага народу. Гэта ёсьць акупацыйны рэжым, зацікаўлены не ў вырашэньні праблем у Беларусі, а ў стварэньні новых праблем. Асноўная задача абмундзіраваных хамаў – выканаць загад дыктатуры па ўмацаваньню рэжыму ізаляцыі нашай краіны ад цывілізаванага сьвету. Ім трэба, каб беларусы ўсіх пакаленьняў (а перш за ўсё моладзь) ні з кім не кантактавалі, ня мелі чалавечых адносінаў, не дзяліліся інфармацыяй. Рэжыму хацелася б, каб наша моладзь “тусавалася” толькі з расейскай шпаной. У такіх умовах, зразумела, сустрэчы і размовы маладых немак з равесьнікамі, наведваньне імі беларускіх інстытутаў ёсьць нелегальнай і падрыўной дзейнасьцю. Да істэрычнай рэакцыі магілеўскіх пінкертонаў трэба паставіцца “с поніманіем” – служба такая…
З кожным месяцам існаваньня ў нашай краіне антыбеларускага рэжыму ўдаўка ізаляцыі зашморгваецца ўсё больш шчыльна. І ня трэба мець ілюзіі, што акупанты злітуюцца над нашымі дзецьмі-інвалідамі ці яшчэ над кім. У іх іншыя функцыі. Жыць вольна і проста нармальна мы зможам толькі пазбавіўшыся ад іх.

Янка Базыль

25/3/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2010
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2023
Сувязь