Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Беларуская праўда

У шумнай, поўнай турыстаў старой Вене гэтая архітэктурная прастора сустракае вас урачыстай цішынёй і велічным спакоем. Аўгусцінскі касьцёл параўнальна невялікі для колішняй габсбургскай мітраполіі. Многія падарожнікі праходзяць каля яго і нават не заўважаюць сьвятыню, спяшаючыся ў Опэру, Альбэрцінум або ў каласальны сабор сьвятога Стэфана. Аўгусьцінскі касьцёл быў пабудаваны ў 14-м стагоддзі і служыў прыдворным храмам для імпэратарскай сям’і, але цяпер ад яго засталася ўласна толькі інтэр’ерная частка. У 18-19-м стагоддзях комплекс імпэратарскага замка быў цалкам перабудаваны. Аднак невялічкі касьцёл ацалеў, уключаны ў стылістычна чужы архітэктурны арганізм.
Перабудоўшчыкі ня зьнішчылі, хаця і пашкодзілі гатычны шэдэўр, сьведку вялікай падзеі аўстрыйскай і ўсяе эўрапейскай гісторыі. Менавіта ў гэтым храме адбылася Імша падзякі Богу за дараваную перамогу над ворагам, за выратаваную Вену і абароненую хрысьціянскую Эўропу. Галасы ў касьцёле і на навакольнай плошчы зьліваліся ў магутны хор, які заглушаў трубы аргана. “Te Deum laudamus… Цябе, Божа, славім…” – вырывалася з тысячаў грудзей. Побач з нямецкімі, аўстрыйскімі, польскімі, угорскімі ваярамі малілася беларускае рыцарства. Галоўным героем дня быў кароль Польшчы і Вялікі князь Літоўскі Ян ІІІ Сабескі. 12 верасьня 1683 года хаўрусныя хрысьціянскія войскі разграмілі вялікую турэцкую армію і вызвалілі габсбургскую сталіцу. Наступ асманаў на Эўропу, які працягваўся стагоддзямі, быў канчаткова спынены, ад гэтай падзеі гісторыкі адлічваюць пачатак доўгага ўпадку турэцкай імпэрыі.
Вялікая Літва адгукнулася на заклік да супольнага рушаньня, які прагучаў над Эўропай. Турэцкі вораг пачаў свой паход у самае сэрца тадышняга кантынента. Зьнішчальны Патоп пагражаў народам і ўсёй хрысьціянскай цывілізацыі. Вена апынулася ў кальцы аблогі. Гарнізон мужна адбіваў ворага, але ў горадзе ужо лютавалі голад і хваробы. Сойм Рэчы Паспалітай прыняў рашэньне далучыцца да вайны, пачаўся збор войскаў. Соймікі па ўсёй Беларусі падтрымалі генэральнае рашэньне. Беларускія харугвы пачалі зьбірацца ў ліпені 1683 года ў горадзе Янаве Падляшскім (цяпер на тэрыторыі Любліншчыны непадалёк ад сучаснай польска-беларускай мяжы). У жніўні войскі ВКЛ рушылі маршам усьлед за 27-тысячнай арміяй Кароны пад камандваньнем Яна Сабескага. На пачатку верасьня яны перайшлі Дунай і каля Вены злучыліся з аўстрыйскім войскам і аддзеламі нямецкіх княстваў. Цэлы дзень працягвалася крывавая бітва. Харугвы Рэчы Паспалітай адыгралі ў баталіі вырашальную ролю. Менавіта яны імклівым ударам расьсеклі турэцкія шыхты і захапілі турэцкі лягер. Ужо ўвечары 12 верасьня жыхары горада радасна сустакалі вызваліцеляў на сваіх вуліцах.
Памяць пра подзьвіг беларускага войска сьцерлася ў стагоддзях. Яна не была і ня ёсьць прадметам эўрапейскай гістарычнай навукі і ўдзячнай памяці нашчадкаў венскай эпапеі 1683 года. Усе ўспамінаюць выключна палякаў, выключна Белага Арла. Нібыта Пагоні не было пасярод сечы, нібыта не прагучаў на палях вакол Вены беларускі покліч “Рубон!” Беларускі подзьвіг растварыўся ў чужой субстанцыі. Падобна як Аўгусьцінскі касьцёл, ён згубіўся пасярод наслаеньняў. Чаму так? Чаму маўчаньне пануе на абшарах беларускай гістарычнай спадчыны?
Перш за ўсё таму, што нашай краінай доўга валодалі чужынцы. І нашу гісторыю пісалі чужыя спэцы або мясцовыя абэцэдарскія (гэтыя яшчэ горш за чужых). Найвялікшая каштоўнасьць кожнага народа – свая Дзяржава. Калі народ зьяўляецца паўнапраўным гаспадаром у сваёй дзяржаве, тады няма небясьпекі нацыянальнай амнэзіі і іншых формаў духоўнага няшчасьця. Тады народ жыве ў праўдзе, ведае сваю славу і свае драмы, ганарыцца сваёй культурай і мовай, сваёй цывілізацыяй. Тады беларус паведаміць у сьвет пра сваю праўду і ніхто не здушыць ягоны голас.
Пра гэта марылі пакаленьні беларускіх адраджэнцаў. Героі 25 Сакавіка 1918 года і героі 25 Жніўня 1991 года таксама жылі гэтай марай. На прыканцы ХХ стагоддзя Ідэя незалежнай Беларускай Дзяржавы сталася матэрыяльнай сілай. Мы працягваем драматычнае змаганьне за сваё народнае права, за вызваленьне краіны ад акупацыйнага рэжыму. Вораг здаецца магутным і непераможным. Але што за ім? За ім, як і на палях вакол Вены, — толькі злачынствы, экспансія, несправядлівасьць, чужы злодзейскі закон. Маскоўскі султанат хоча канчаткова зьнішчыць Беларусь і адкрыць сябе дарогу на зьнішчэньне эўрапейскай цывілізацыі. Але марныя намаганьні шалёнага ворага, сыпецца ягонае царства цемры.
Новыя пакаленьні беларусаў – спадчыньнікі Грунвальда, Воршы і Вены. Мы – эўрапейскі, хрысьціянскі народ. Мы ня будзем жыць пад уладай крамлёўскага ідала. З намі беларускае рыцарства, з намі Пагоня і Бел-Чырвона-Белы Сьцяг Хрыста.
Жыве Беларусь!

Валеры Буйвал

25/3/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2010
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2023
Сувязь