Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Крыміналізацыя

22 сакавіка жыхары нашай сталіцы сталі сьведкамі падзеі, стылістычна падобнай на эпізод з вэстэрна. На ўсім вядомай ронда-скрыжаваньні каля плошчы Бангалор пасярод белага дня разгарнулася сцэна, пра якую не паведамілі афіцыйныя рэжымныя СМІ. Людзі ўбачылі, як проста па праезжай частцы бягуць у бок скрыжаваньня чалавек шэсьць маладзёнаў. Усе як на падбор пад два мэтры ростам, у руках кувалды. Першы з бегуноў меў у руцэ нейкую жалезную булаву, якой махаў з дзіўнай лёгкасьцю, нібыта палачкай. Па ронда якраз разварочвалася легкавая машына чорнага колеру. Убачыўшы дзецюкоў, яе кіроўца націснуў на газ, не зважаючы на чырвоны колер сьветлафора. Машына рванулася наперад, але чалавек з булавой пасьпеў дабегчы да яе і нанёс моцны ўдар па бакавой шыбе, якая разьляцелася на аскелкі. Людзі ў машыне ледзь пасьпелі адхінуцца ад удара. Пашкоджаная машына адарвалася ад пагромшчыкаў і паляцела наперад па вул. Арлоўскай. Было зразумела, што пагромшчыкі мелі намер разьбіць аўтамабіль ушчэнт, а магчыма і забіць людзей, што знаходзіліся ў ім. Яны пару сэкунд пастаялі пасярод дарогі, а потым ускочылі ў мікрааўтобус і панесьліся ўсьлед за пашкоджанай машынай.
Людзі спакойна назіралі за драматычнай сцэнай. Адна дама зрабіла камэнтар, што “мабыць гэтыя не расплаціліся з некім і ў іх цяпер выбіваюць грошы…” Аказваецца, што такія сцэны апошнім часам адбываюцца ў розных месцах нашай краіны. Фізічна падрыхтаваныя бандыты ўтварылі крымінальныя фірмы “для спэцыяльных паслугаў”. Да іх можна зьвярнуцца, заплаціць і “заказаць” выбіваньне грошай з фізычных або юрыдычных целаў, якія вінаватыя вам грошы. Спэцпраца будзе выканана “на совесть”. Нідзе ў Эўропе няма такіх “фірмаў”, няма такой арганізаванай дзейнасьці. Ёсьць паасобныя злачынствы, часьцей за ўсё іх зьдзяйсьняюць людзі з расейскай, албанскай або югаслаўскай мафіі. Урады і службы аховы правапарадку вядуць жорсткую барацьбу з гэтымі праявамі крыміналу.
Інакш у Расеі. Там крымінал зьяўляецца ўжо ня проста паралельным жыцьцём у дзяржаве. Працэсы крыміналізацыі зайшлі ў Расеі так далёка, што адбылося зрастаньне крымінальных структураў і дзяржаўных ворганаў. Людзі ўжо ня могуць разабрацца, дзе канчаецца адно і пачынаецца другое. Адсутнасьць мяжы з усходнім монстрам і ў цэлым палітыка русіфікацыі Беларусі прамаскоўскім рэжымам прывяла да таго, што гэтая пошасьць абрынулася на нашу Беларусь. Нашы людзі па-філасофску кажуць, што вяртаюцца памятныя 90-я гады, калі фэномэн рэкецірства быў адной з прыкметаў “новай расейскай дэмакратыі”, якая куражылася і на нашай зямлі. На прыканцы 90-х гэтая зьява амаль зьнікла з грамадзкага і эканамічнага жыцьця. А цяпер вось у сувязі з разбуральным крызісам “расейскай дэмакратыі” яна зноў расквітнела і ў Масковіі і ў Беларусі.
Зразумела, што згаданыя “фірмы” нідзе афіцыйна не зарэгістраваныя, ня плацяць падаткі і не даюць анонсы ў газэтах. Фармальна гэта ёсьць падпольныя структуры. Але паводзяць яны сябе настолькі расперазана і адкрыта, што становіцца зразумелым – яны маюць афіцыйную “крышу”. На нашых вачах адбываецца крыміналізацыя беларускага грамадзтва. Дзікія маскоўскія мэтады “высьвятленьня адносінаў” прышчапляюцца ў нашай краіне. Міліцыя і спэцслужбы (самыя шматлікія ў Эўропе адносна колькасьці насельніцтва) не спыняюць гэтую дзікасьць. На Бангалоры (дзе падчас бяскрыўдных мітынгаў псэўдаапазыцыі заўсёды поўна міліцыі і гэбэшнікаў) і ў іншых месцах падчас пагромаў не было аніводнага чына ва ўніформе. Крымінал дзейнічае абсалютна беспакарана.
Жыцьцё беларусаў на ўласнай зямлі робіцца ўсё больш цяжкім. Акупацыйны рэжым, па сутнасьці рэжым расейскай акупацыі – гэта не проста ўмоўная дэфініцыя тых, хто можа “недалюблівае ўсё рускае”. Гэта ёсьць наша трагічная рэчаіснасьць і яе антыбеларускія праявы. Наш народ ўсё больш становіцца закладнікам расейскага крыміналу, які нахабна ўрываецца ва ўсе зьявы нашага жыцьця. Калі беларусы не наладзяць у сваім нацыянальным доме парадак, то вынікі гэтых працэсаў будуць вельмі трагічнымі для нас усіх. Трэба салідарна абараняць краіну ад чужынскага рэжыму.

Юрка Марозаў

24/3/2010 › Навіны, Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2010
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь