Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Рэпліка аб расейска-чачэнскай вайне

Ва ўсім сьвеце людзі пішуць пра вайну, паказваюць яе жахі і антыгуманнасьць а журналісты нават гінуць, стараючыся адлюстраваць гэтую бесчалавечнасьць вайны і паўплываць на грамадзкую думку, каб абмежаваць жорсткасьць і войны спыніць.
З гэтага гледзішча інфармацыя спадарычні Тацьцяны Елавой, аб бязьлітасным забойстве расейцаў, якую яна зьмясьціла ў Сеціве, адыгрывае тую ж ролю. Пры гэтым якая вайна – такая і лексіка. У заходнім друку было шмат выразаў і параўнаньняў, кшталтам што чачэнцы выстрэльвалі расейскіх салдат, “як качак” (апэрацыя ў Грозным), ці “як зайцоў”, што расейцы трактавалі схопленых чачэнцаў, “як скаціну” і г. д.

Інфармацыя Елавой цяжкая і жудасная, але сэнс яе, як і ўсюды ў падобных выпадках, аднолькавы – узбудзіць гуманны пратэст супраць несправядлівай вайны шакуючым мэтадам. На Захадзе, у культурных грамадзтвах людзі так і адгукаюцца на шок – з гуманістычных пазыцыяў. Аднак, тое што адбываецца ў гэбоўскай Расеі выяўляецца з дакладнасьцю наадварот. Рэакцыя тыпова варварская (пакараць гонца, што прынёс дрэнную вестку), рэакцыя прымітыўная, рабская і агрэсіўная (“нашіх режут”).

Рускіх салдатаў, забойства якіх паказана на відэа, чачэнцы забілі на чачэнскай тэрыторыі, куды іх са зброяй паслаў Пуцін з заданьнем забіваць чачэнцаў. Пуцін ведаў, што ён робіць, куды ён іх пасылае і што ім за гэта можа быць. Ён ведаў, што чачэнскі народ будзе супраціўляцца і бараніць сваю краіну, што на вайне дзейнічае закон: кроў за кроў сьмерць за сьмерць, жорсткасьць за жорсткасьць.

Усё міжнароднае, нацыянальнае і канстытуцыйнае права на баку чачэнцаў. Бо ў іхны дом уламаўся агрэсар са зброяй і сілай. Агрэсар пачаў дывановыя бамбаваньні чачэнскіх гарадоў. Агрэсар разбурыў датла сталіцу Чачэніі, забіў і скалечыў 50 тысячаў чачэнскіх дзяцей, зьнішчыў 150 тысячаў насельніпцтва Чачэніі (15 адсоткаў). Агрэсар прыдумаў “зачысткі” і “фільтрацыйныя лагеры”, катаваньні і мардаваньні чачэнскіх мужчын і жанчын. У гэтых умовах чачэнскі народ мае права на супраціўленьне любымі спосабамі, на ўсе дзеяньні ў адказ, якія ўжывае супраць іх агрэсар, узброены авіяцыяй, артылерыяй, касэтнымі і вакуумнымі бомамі, спэцыяльна падрыхтаванымі атрадамі.

У тым, што на вайне ў Чачэніі чачэнцы забіваюць рускіх салдат, вінаватыя не чачэнцы, якія бароняцца на сваёй тэрыторыі, а тыя хто гэтую вайну разьвязаў, хто Чачэнію акупаваў і хто гэтых салдат на сьмерць туды паслаў.
Для тых жа, хто паслаў расейцаў на сьмерць, жыцьцё чалавека ня мае значэньня ці то чачэнец, ці рускі. Успомніце “Норд-Ост” у Маскве і 131 ахвяру атручаную баявым газам па асабістаму загаду Пуціна. Успомніце Беслан, загады Крамля і страляньне з танкавых гарматаў па школе з дзецьмі-закладнікамі і сотні дзіцячых ахвяр. Успомніце крамлёўска-лубянскія падрывы дамоў разам зь людзьмі ў Маскве і Волгадонску, каб стварыць павад для агрэсіі супраць Чачэніі.

Пра сутнасьць гэтай варварскай каляніяльнай вайны ў Чачэніі казалі ў Расеі толькі адзінкі перадавых людзей, якія мелі эўрапейскае вольнае думаньне.
Ганна Паліткоўская, Станіслаў Маркелаў, Натальля Эстэмірава на фактах паказвалі антычалавечую сутнасьць вайны ў Чачэніі, разьвязанай крамлёўскімі рэзідэнтамі. Дзе гэтыя сумленная інтэлігенты? Іх забілі зь ведама гэтай жа крамлёўскай улады на фоне абыякавага маўчаньня і маўклівага адабрэньня “страны рабов” (М. Лермантаў, М. Чарнышэўскі).

Вось гэтая “страна рабов” і накінулася цяпер азьвярэла на маладую беларуску Тацьцяну Елавую толькі за тое, што яна як эўрапейскі чалавек вольнай сьведамасьці паказала ім люстэрка з адбіткам самых сябе – вынікі іхняй экзальтаванай рабскай падтрымкі ўсіх мярзотаў бруднай крамлёўскай вайны на Каўказе.

Як гэта ўсё нам знаёма яшчэ з часоў Кастуся Каліноўскага: гэтая рэцэптарная расейская рэакцыя, гэтае крымінальнае асэнсаваньне вайны і ўбачанага відэафільма, гэтая шалёная нянавісьць і поўная адсутнасьць грамадзянскай пазыцыі адказнасьці за сваё грамадзтва, адсутнасьць крытычнага думаньня, рахунку сумленьня і справядлівасьці.

Псіхалогія арды. Сутыкненьне двух сьветаў, дзе адзін бок разумее іншы, але іншы не ў стане зразумець нават сябе.
І яшчэ адна заўвага. Ёсьць неабходнасьць цалкам канкрэтнага рашэньня па тых камэнтарах, прапушчаных у Сеціва, якія маюць склад крымінальнага злачынства. Гэта там, дзе спадарычні Елавой выказаныя пагрозы яе жыцьцю і пагрозы расправы. У расейцаў зазвычай такі крымінальны стыль дыскусіяў. Але беларуская пракуратура мае ўсе падставы згодна закону распачаць крамінальную справу па факту пагрозаў жыцьцю асобы, ваказаных публічна. Для ворганаў пракуратуры даведацца ”ІР”, адрасы і прозьвішчы тых, хто пагражаў забойствам, нескладана. У дзеяньне мусяць уступіць адпаведныя юрыдычныя працэдуры, якія, праўда, могуць зацягнуцца, але ў выпадку перасячэньня беларускай мяжы, такая асоба мусіць быць адразу арыштаваная і аддадзена пад суд.

Зянон Пазьняк
28 ліпеня 2009 г.

29/7/2009 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2009
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь