Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Рэжым завёў краіну ў тупік.

(Ліпеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і
Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)

12 ліпеня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ (публікуецца).

З дакладамі аб палітычным і сацыяльна-эканамічным становішчы ў Беларусі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў старшыні Фронту і Партыі, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі. Выступоўцы казалі пра паглыбленьне эканамічнага і сацыяльнага крызісу ў Беларусі. Як і раней, рэжым робіць выгляд, што нічога не адбываецца і працягвае сваю разбуральную палітыку. Пампезнае адзначэньне дня 3-га ліпеня з танкавымі парадамі, расейскай папсой і фальшывым гаварэньнем пра “свабоду і незалежнасьць” – адно зь яркіх таму сьведчаньняў. З другога боку, летнія адпачынкі, праца на дачах стварылі для многіх людзей ілюзію, што неяк само сабой усё наладзіцца. Але шэраг кіраўнікоў прадпрыемстваў ужо прызнаюцца, што ў бліжэйшыя месяцы настане эканамічны калапс. Гэтыя працэсы ня ёсьць вынікам толькі апошняга пэрыяду.

Ад самага пачатку і на працягу 15 гадоў панаваньня ў нашай краіне антыбеларускага рэжыма праводзілася дэструктыўная эканамічная палітыка. Грубае ўмяшальніцтва Расеі ў беларускую эканоміку, падпарадкаваньне яе інтарэсам маскоўскіх алігархаў, мэтанакіраванае зьнішчэньне беларускага бізнэсу на ўсіх узроўнях і ўсталяваньне рэжыму ізаляцыі Беларусі ад цывілізаванага сьвету – вось асноўныя мэтады расейскага імпэрыялізму ў ягонай антыбеларускай палітыцы. Прычым, гэтая злачынная практыка праводзілася і праводзіцца пад хлусьлівыя заявы аб тым, што нібыта на працягу гадоў “Беларусь карыстаецца таннымі расейскімі энэрганосьбітамі, прэфэрэнцыямі на расейскім рынку” і г.д. Адным з вынікаў гэтых “прэфэрэнцыяў” стала тэхнічнае і маральнае зношваньне прамысловага абсталяваньня, а таксама падзеньне прафэсійнага ўзроўню беларускіх вытворчых элітаў. Напрыклад, калі цяпер на прадпрыемсва часам паступаюць замовы на выкананьне высокатэхналагічнай прадукцыі, то няма ані станкоў, ані спэцыялістаў, здольных выканаць гэтую працу. Нядаўняе закрыцьцё ў Маскве Чаркізаўскага гуртовага рынку (дзе забясьпечваліся таварам многія беларускія гандляры) – чарговы ўдар па беларускаму прадпрымальніцтву. Пры гэтым маскоўская адміністрацыя захапіла тавары на 200 мільёнаў расейскіх рублёў, абакраўшы беларусаў і іншых прадпрымальнікаў.

“Расейскія прэфэрэнцыі” у чарговы раз абярнуліся няшчасьцем і цынічнай расправай над нашымі людзьмі. Адным з сымбаляў крызісу ў Беларусі ёсьць таксама склады прадпрыемстваў, запоўненыя нерэалізаванай прадукцыяй (менавіта гэтая прадукцыя складае большую частку штучна надзьмутага Унутранага валавога прадукту, якім рэжым спрабуе падмануць грамадзтва). Зразумела, што гэтую прадукцыю Расея (якая сама патанае ў крызісе) ужо ніколі ня купіць. Замыкаецца сьляпое кола арыентацыі на “расейскія прасторы і расейскі рынак”, рэжым завёў краіну ў тупік. Калі ў такой сытуацыі рэжым пойдзе на ўвядзеньне ў Беларусі расейскага рубля, гэта прывядзе да катастрафічных наступстваў.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных куткоў Беларусі. Яны распавялі пра масавыя звальненьні працоўных і служачых з прадпрыемстваў па ўсёй краіне, пра рэзкае скарачэньне часу працы і заробкаў для тых, хто яшчэ ня звольнены. Актывізавалася дзейнасьць правакатараў КГБ. Яны езьдзяць у грамадзкім транспарце і, калі пачуюць беларускую мову, то пачынаюць кпіць з беларусаў: “А вы вот неправильно говорите по-белорусски. Вообще, это говорок, акцент какой-то…” У акупанцкай публікі ёсьць яшчэ адзін прыёмчык правакацыі. Яны разводзяць рукамі вакол сябе і громка гукаюць: “Всё это русское, это Россия…” У некаторых месцах беларусы даюць адлуп акупанцкай навалачы.

Сойм абмеркаваў плян працы на бліжэйшы час. Фронтаўцы прышлі да высновы, што удзел у выбарах разам з узурпатарам А. Лукашэнкам недапушчальны.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. (В. Буйвал).
12 ліпеня 2009 г

14/7/2009 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2009
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь