Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Кнігі пра Беларускае Адраджэньне

Навале маскоўскай макулатуры, татальнай русіфікацыі кнігадруку ў нашай краіне супрацьстаяць беларускія аўтары, якія ствараюць беларускія кнігі ў замежжы. У 2007 годзе вышлі ў свет дзьве чарговыя кнігі Зянона Пазьняка, а таксама кніга Галіны Пазьняк.

“Дарога” – новая кніга паэта і фотамастака Зянона. Нізка фотаздымкаў адлюстроўвае краявіды беларускай зямлі, помнікі архітэктуры Вільні. Яны часам камэрныя, часам дыхаюць прасторай і веліччу. Глыбокая філасофія вершаў і фотакарцін Зянона даступная кожнаму чалавеку, у якога жывая душа і шчырае сэрца. Тонкай лірыкай прасякнуты вершы пра каханьне, родны край, чалавечы лёс (”Наша зямля”, “Настальгія”, цыкл “От добра”). Пафас барацьбы за Айчыну, нацыянальнай гісторыі гучыць у вершах “Белы рыцар”, “Прадвызначэньне”, “Вечны вобраз”. Асобная глава выданьня – гэта вершы і фота, прысьвечаныя Амэрыцы. Аўтар глядзіць на чужыну праз прызму беларускай душы. Кур’ёзныя ўражанбні і яркія перажываньні пераплятаюцца ў радках і фотавобразах небеларускага жыцця. Беларусь для Зянона – “У сьвеце чужым / Толькі адна апора, крыніца цяпла…”

Кніга “Развагі” Зянона Пазьняка мае падтытул “Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня. Кн. 1, артыкулы і матэр’ялы (1990 — ІІІ. 1996)”. Сам аўтар вызначае ў прадмове галоўную задачу выданьня: “Адлюстраваць сутнасьць палітычнага становішча і канцэпцыю дзеяньняў Беларускага нацыянальнага Адраджэньня, канцэпцыю, якая прывяла да перамогі – здабыцця незалежнасьці Беларусі”.
Кніга прадстаўляе артыкулы Зянона Пазьняка і інтэрвію зь ім, надрукаваныя ў беларускім друку на працягу змагарных шасьці гадоў. У гэтых тэкстах адчуваецца жывы пульс падзеяў, сфармуляваны адэкватныя высновы і прагнозы, якія зьдзейсьніліся праз пэўны час. Сабранае разам, гэта больш чым публіцыстыка ў звычайным сэнсе слова. Гэта хутчэй энцыклапэдыя Беларускага Адраджэньня, на старонках якой разгарнуліся драматычныя падзеі нашай эпохі. Удзельнікі тых падзеяў многае ўспомняць, знойдуць сваё месца ў плыні адлюстраваных фактаў. Для маладых гэтая кніга ёсьць сапраўды непаўторны гістарычны матэр’ял дзеля асэнсаваньня часу, у якім яны не жылі. Аўтар зрабіў вялікую працу па збору і сістэматызацыі матэр’ялу. Кніга мае высокае навуковае значэньне.

Выданне ілюстравана выдатным дакумэнтальным і мастацкім фотаматэр’ялам. Некаторыя з фотаздымкаў публікаваліся ў тыя часы. Але многія апублікаваны ўпершыню. Шматтысячныя дэманстрацыі і мужны супраціў самотнага беларуса, партрэты паплечнікаў, плякаты з вельмі вострымі тэкстоўкамі ў руках дэманстрантаў, і самае галоўнае – яркі кантраст паміж светлымі тварамі змагароў-адраджэнцаў і дзікімі партрэтамі ненавісьнікаў Беларусі. Гэтае супрацьстаяньне і дагэтуль вызначае сэнс сучаснае беларускае гісторыі.

“Беларусь у сэрцы” – аўтабіяграфічная кніга Галіны Пазьняк. Але па волі лёсу біяграфія аўтаркі сталася часткай біяграфіі нашай краіны. Знаходзячыся ў цэнтры барацьбы за незалежнасць Беларусі, Галіна Пазьняк занатавала і апублікавала цяпер шэраг фактаў і падзеяў, якія без яе памяці і яе пяра забыліся б і яшчэ горш, сталіся б аб’ектам для фальсіфікацыяў і прыдумак (што мы, на жаль, назіраем цяпер у “мемуарах” некаторых дзеячаў, роля якіх у нацыянальным Адраджэньні была мягка кажучы сумніўнай). Мова кнігі жывая і сакавітая, чытаецца на адным дыханні. Аўтарка перадае настрой, фарбы падзеяў, прадстаўляе чытачу праўдзівыя карціны часу. Вось, напрыклад, старонка, прысвечаная 100-тысячнаму мітынгу 26 лютага 1990 г. у Менску, калі фронтаўка прымусіла генсека КПБ здаць ахвяраваньне на БНФ : “Я з сябрамі зьбірала на мітынгу ахвяраваньні. Я нечакана разварочваюся да Я. Сакалова і са сьмехам прапаную: ахвяруйце на Народны Фронт! Сакалоў бездапаможна і разгублена адступіў на крок-другі. Каб адчапіцца, ён кінуў у скрыню пяць рублёў. Сьмяялася ўся плошча…” Главы, прысьвечаныя змагарнай працы ў Менскім гарсавеце, у структурах Народнага Фронту, за межамі радзімы, узбагачаны фотаздымкамі.

Тры кнігі пра нацыянальнае Адраджэньне – надзвычай важны ўнёсак у беларускі кнігадрук на працягу ўсяго аднаго года. Цяпер і праз дзесяцігоддзі яны абавязкава знойдуць свайго чытача.

Валеры Буйвал

Зянон. Дарога. (Вершы і фатаграфіі). Варшава-Вільня, “Беларускія Ведамасьці”, Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, 2007 – 430 ст., іл.
Зянон Пазьняк. Развагі. Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня. Кн. 1, артыкулы і матэр’ялы (1990 – ІІІ. 1996). Варшава-Нью Ёрк-Вільня, “Беларускія Ведамасьці”, Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, 2007 – 312 ст., іл.
Галіна Пазьняк. Беларусь у сэрцы. Варшава-Нью Ёрк-Вільня, “Беларускія Ведамасьці”, Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, 2007 – 240 ст, іл

27/11/2008 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2008
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь