Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Дзяды ў Менску

2 лістапада на заклік Кансэрватыўна-Хрысьцінскай Партыі – БНФ беларускія патрыёты прышлі да Гадзіньнікавага завода, што на праспэкце Ф. Скарыны ў цэнтры сталіцы. Аб 11.00 пачалося мэмарыяльнае шэсьце ў бок Курапатаў. Больш за дзьве тысячы людзей несьлі нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі, выявы Пагоні, кветкі. Маладзейшыя несьлі праз галоўную артэрыю горада крыжы, якія меліся быць усталяваныя ў Курапатах. Людзі несьлі транспаранты “Ушануйма ахвяраў Курапат”, “Абаронім Беларусь ад расейскай агрэсіі!” Шэсьце гукала магутным хорам: “Жыве Беларусь! Жыве незалежная Беларусь!”. На скрыжаваньні праспэкту Скарыны і вул. Каліноўскага калёна прыпынілася на некалькі хвілінаў. Удзельнікі даўніх падзеяў, што ішлі ў калёне, распавялі моладзі, што з гэтага месца 30 кастрычніка 1988 года пачаўся змагарны выступ на Дзяды. А з таго выступу ўласна пачалася наша народная рэвалюцыя, што прывяла Беларусь да незалежнасьці.

Аб 14.30. калёна дасягнула Курапатаў і распачаўся мэмарыяльны мітынг. Людзі засьпявалі гімн “Магутны Божа”. Быў зачытаны зварот сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ — “Дзяды, Дзяды, будзьце з намі!” Выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў на Беларусі старшыні Фронту і Партыі, сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі, а таксама сп. Валеры Буйвал, сакратар Управы Фронту і Партыі. Выступоўцы падзяквалі людзей за ўдзел у шматкілёмэтровым шэсьці. Адзначылілі, што традыцыйныя мерапрыемствы на Дзяды злучаюць і мацуюць наш народ. Сёлета споўнілася 20 год з дня Дзядоў у 1988 годзе. Антыбеларускі рэжым ня здолеў сьцерці з народнай памяці тыя славутыя падзеі Адраджэньня Беларусі. Сьвет зьмяніўся з тае пары. Рассыпаўся наіўны стэрэатып пра “дэмакратычную Расею”. Мы назіраем, як расейскі гэбізм пачынае адкрытую брутальную агрэсію на постсавецкай прасторы. Але народы ня згодныя на вяртаньне расейскай імпэрыі. Змаганьне за незалежнасьць і волю мужнага грузінскага народу павінна быць прыкладам для нас. Калі будзе пагроза нашай Дзяржаве і незалежнасьці з боку расейскага агрэсара, беларусы таксама будуць бараніць ад захопнікаў родную зямлю – паводле нашай Канстытуцыі, нашай гістарычнай традыцыі і прыроднага права. Гэта ёсьць запавет нашых Дзядоў, якія на працягу стагоддзяў змагаліся супраць маскоўскай арды.

Мы з году ў год будзем прыходзіць у Курапаты. Бо нашы Дзяды дораць нам Боскае сьвятло, гавораць аб сьвятым і вечным. Нездарма ненавісьнікі і ворагі Беларусі імкнуцца зьнішчыць нашую сьвятыню. Учора ўвечары нашы актывіты, якія дзяжурылі на тэрыторыі Народнага мэмарыялу ў Курапатах, схапілі двух расейскіх фашыстаў, якія зьнішчылі пяць крыжоў на магілах ахвяраў. Вандалаў здалі ў міліцыю. Але ўжо падчас складаньня пратаколаў беларусы адчулі, што прадстаўнікі ўлады спрабуюць схаваць сапраўдны сэнс падзеі, каб пазбавіць ад крымінальнай адказнасьці злоўленых злачынцаў. Аднак ня ўдасца гэтым зьнішчальнікам і тым, хто накіроўвае іх, пазьбегнуць адказнасьці. Ужо цяпер на іх ляжыць народны праклён і вечная ганьба. Яны будуць пакараны сурова і справядліва ў адпаведнасьці з літарай і зьместам Закона.

На прыканцы выступіў паэт сп. Генадзь Тумаш. Ён гаварыў пра неабходнасьць бараніць родную культуру і мову, пра супраціў русіфікацыі. У паэтычных радках прагучала хваляваньне за будучыню Беларусі.

Усе, хто прышоў у Курапаты, адчулі: прышласьць Беларусі сьветлая і прыўкрасная. Абсалютная большасьць удзельнікаў мерапрыемстваў – маладыя хлапцы і дзяўчаты, новае пакаленьне, якому належыць будучыня. Беларускі дух непераможны. Загіне імпэрыя зла, а наш народ будзе жыць вечна.

Пасьля заканчэньня мітынгу людзі ўсталявалі крыжы, усклалі кветкі, запалілі зьнічкі на магілах пакутнікаў. Над Курапатамі гучаў гімн “Магутны Божа”.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
2 лістапада 2008 г.

3/11/2008 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2008
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024