Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Прэс-рэліз (верасень 2008 г.)

Амэрыка падтрымлівае грузінскі народ у цяжкі час расейскай агрэсіі. Штодня да берагоў Грузіі падыходзяць амэрыканскія караблі і выгружаюць грузы з самым неабходным для адбудовы краіны, якая пацярпела ад агрэсіі Імпэрыі Зла. Людзі з удзячнасьцю сустракаюць амэрыканскіх вайскоўцаў і работнікаў. Масква ажно калоціцца ад нянавісьці і спрабуе прамыць мазгі свайму насельніцтву (а таксама беларусам, якія знаходзяцца пад задушлівым інфармацыйным каўпаком прамаскоўскай гэбельсаўшчыны). 3-5 верасьня па расейскіх тэлеканалах пракацілася пенная хваля скрыўленай інфармацыі пра візыт віцэ-прэзыдэнта ЗША Дзіка Чэйні у закаўказкія краіны. Замест паведамленьняў аб падзеях з экрана пасыпаліся нэрвовыя “камэнтары”: “Чэйні выглядае стомленым, у яго слабое здароўе”, “у Азэрбайджане яго не падтрымаў прэзыдэнт Аліеў”… Адчувалася, што актыўныя дзеяньні і посьпех амэрыканскай дыпляматыі маскоўскія “камэнтатары” імкнуцца засланіць звонкай фанэрай хлусьні. Але праўду не ўдаецца засьціць і схаваць. Кіраўніцтва ЗША адназначна заявіла, што бярэ курс на далучэньне Грузіі і Украіны да НАТО і шчыльнага супрацоўніцтва з дэмакратычным сьветам. Для Масквы гэта гучыць як канчатковы прысуд яе адсталай і пьянай імпэрыі.

Шалёны страх антыбеларускага рэжыму перад Сьвятой Воршай прымушае рэжымных прамывальшчыкаў мазгоў актывізавацца і ў чарговы раз тлуміць беларусам галаву. Дзень Беларускай Вайсковай Славы 8 верасьня не ўдаецца выкрэсьліць з народнай памяці, то трэба засланіць сапраўднае сьвята чым-небудзь савецкім. Ужо каторы год 8 верасьня пад лукашысцкім сьцягам зьбіраюць савецкіх вэтэранаў і бэрэсэмаў. Сьвяткуюць “пачатак блакады Ленінграда”. Што ж выкарыстоўвае рэжым дзеля затуманьваньня нашай нацыянальнай гістарычнай памяці? Адказ на гэтае рытарычнае пытаньне кароткі і адназначны: чужую чалавечую трагедыю, ператвораную бальшавіцкай прапагандай у сфальшаваны эпас.
Што на самой справе крыецца за прапагандысцкімі штампамі пра “горад-герой”, “советскіе люді в едіном порыве…”, “враг не прошёл…”, “город велікого Леніна не сдался врагу”, “900 дней і ночей бессмертія” і г.д. — ? Пра сапраўдную гісторыю блакады беларусам распавядалі ленінградцы-блакаднікі яшчэ даўно, пачынаючы з 40-х гадоў. Праўда была настолькі жудаснай, што нашым людзям (асабліва маладым, якія не жылі пры Сталіне) цяжка было цалкам усьведаміць яе. З першых гарбачоўскіх дазволаў зьявіліся і публічныя выступы, кнігі і ўспаміны расейскіх інтэлектуалаў, якія ўшчэнт разьбілі фальшывы вобраз трагедыі і назвалі рэчы сваімі імёнамі.
Рыхтуючы напад на нямецкія войскі, Крэмль выставіў на новай савецка-германскай мяжы мільёны чырвонаармейцаў і масы ваеннай тэхнікі. Ад моманту падпісаньня Пакту Молатава-Рыбэнтропа і паводле гэтага крымінальнага Пакту СССР захапіў (“вызваліў” ці “узяў пад абарону”) краіны Прыбалтыкі, заходнія часткі Беларусі і Украіны, Малдову і некалькі правінцый Фінляндыі. Замест таго каб будаваць на гэтых тэрыторыях абарончыя лініі і крэпасьці, саветы рыхтаваліся да наступу і “вызваленьня” Эўропы да самага Ла-Маншу. Але Гітлер апярэдзіў на некалькі дзён свайго лепшага сябра і хаўрусьніка і 22 чэрвеня нанёс сакрушальны ўдар па мільёнах савецкіх вайскоўцаў, якія стаялі ў намётах каля мяжы. Паўночная група германскіх войскаў імкліва прарывалася праз Прыбалтыку, дзе ў плечы савецкіх войскаў стралялі і кідалі ў іх гранаты эстонскія, латышскія і летувіскія мужчыны і жанчыны, што нацярпеліся ад “освободітелей” і іхнага НКВД. Эвакуацыя савецкага флёту і войскаў з Таліна ў Ленінград абярнулася страшнай катастрофай і гібельлю большай часткі караблёў і людзей. “Ваенныя геніі” Сталін з Жукавым нясуць поўную адказнасьць за гэтыя правалы. Немцы імкліва наступалі ў накірунку Ленінграда. Першыя праблемы яны сустрэлі за сто кілёмэтраў да горада. Саветы пасьпелі пасьпешліва пабудаваць на лініі каля г. Луга абарончыя збудаваньні. Нават гэтая вымушаная інжынэрная імправізацыя прадэманстравала эфэктыўнасьць сапраўднай абароны. На працягу некалькіх тыдняў немцы не маглі прарваць гэтую лінію. Але ўжо 8 верасьня яны замкнулі кальцо аблогі вакол каласальнага гораду.
Людзі пачалі масава паміраць ад голаду на вуліцах Ленінграда, на працоўных месцах і сваіх дамах ужо з кастычніка 1941 г. Вораг заблакіраваў горад, у якім знаходзілася каля трох мільёнаў жыхароў і вайскоўцаў. У любым выпадку было б немагчыма забясьпечыць усіх харчаваньнем, тым больш у стане расейскага хаосу і бальшавіцкіх адносінаў да чалавечага жыцьця. Немцы меркавалі, што ў Ленінградзе пачнецца галодны бунт, які перакуліць злачынныя ўлады. Але насельніцтва, прыдушанае рэпрэсіямі НКВД, маўчала. Крамлёўская хунта разумела, што калі немцы захопяць “город велікого Леніна”, то ніхто ўжо ня будзе бараніць Маскву, і чырвоная імпэрыя пасыпецца. Дзеля самазахаваньня сталінская хунта падпісала Ленінграду сьмяротны прысуд.
У хуткім часе горад стаўся каласальнай зонай галоднай сьмерці. Людзі выміралі цэлымі семьямі. Працавалі толькі 10% прадпрыемстваў. Для простых грамадзянаў дзяржаўная ўлада ўжо не існавала. Горад кантралявалі дзікія банды канібалаў і крымінальнікаў. Яны нападалі на людзей і забівалі іх, абрабоўвалі кватэры. У найбольшай небясьпецы былі людзі, якія прыбывалі ў горад з фронту або з-за межаў блакады. Яны часьцей за ўсё былі аб’ектам нападаў, бо ня былі такімі схуднелымі, як ленінградцы. Савецкая сістэма існавала толькі для начальства. Акадэмік Д. Ліхачоў успамінаў: “Мы прышлі на прыём у Смольны. Там было цёпла, пахла сталоўкай…” Савецкія начальнікі і іхныя семьі мелі сытныя пайкі, елі шакалад і ананасы, пілі сокі. Міліцыя і НКВД ахоўвалі іх. Гэта яны потым склалі фальшывы міф пра “горад-герой” (гэта ў чым гераізм – у тым, што супольна зь немцамі аддалі на галодную сьмерць да двух мільёнаў чалавек?).
Жах працягваўся да 27 студзеня 1944 года. Немцы ўжо былі выбіты з Кіева і Гомлі (лістапад 1943 г.), а ў Ленінградзе ўсё яшчэ працягваўся канібальскі кашмар. Гэта было ня першае і не апошняе антычалавечае злачынства Крамля. Але яго маштабы ўражваюць. Зьдзіўляе таксама ўпартая прапагандысцкая балбатня, якой хочуць затлуміць чарговае пакаленьне беларусаў. Хаця няхай сабе рэжымныя вычварэнцы сьвяткуюць сваё 8 верасьня, гэта адпавядае іхнай прыродзе. Іх трэба разглядаць як навязьлівую недарэчнасьць у нашым жыцьці.

9 верасьня ў чарговы раз было цікава глядзець расейскія тэлеканалы. Сярод іншага ў блёку навінаў паказвалі “сэнсацыйны рэпартаж” з Цхінвалі. Фонам маналёгаў служылі пашкоджаныя муры мясцовага астрогу строгага рэжыму. Начальнік турмы казаў з пафасам у тэлекамэру: “Такога яшчэ ня было ў гісторыі. 8 жніўня падчас бамбардоўкі мы выпусьцілі з турмы ўсіх зьняволеных, дзевяноста чалавек. А ў нас тут усе асуджаныя за цяжкія крымінальныя злачынствы. Уяўляеце сабе, дваццаць зь іх вярнуліся ў турму пасьля сканчэньня ваенных дзеяньняў…” Потым плячыма да тэлекамэраў паказалі зэка, які казаў: “Нас выпусьцілі, раздалі аўтаматы і мы пачалі ваяваць…” Трэба, аднак, скарэктаваць – такое ўжо было ў гісторыі, пры чым у нядаўняй. Перад захопам у закладнікі сотняў дзяцей у Беслане (Паўночная Асэція) Крэмль загадаў выпусьціць з каўказкіх турмаў бандытаў, асуджаных за жудасныя крымінальныя злачынствы. Потым яны былі сярод каманды тэрарыстаў, якая захапіла бесланскую школу (некаторых зь іх так і не знайшлі сярод забітых тэрарыстаў). Падобна, што паўночна-асэцінскі вопыт спадабаўся на Лубянцы, яго вырашылі апрабаваць і на поўдні шматпакутнай зямлі. Расейскія ўлады (“гарант міра на Кавказе”) раздалі аўтаматы і патроны цхінвальскім крымінальнікам і гукнулі па-сувораўску: “Давайте, ребята!” І тыя далі – палілі грузінскія вёскі і гарады, рабавалі і зьнішчалі маёмасьць, забівалі людзей. Пасьля гэтага некаторых зь іх запрасілі паўдзельнічаць у тэлерэпартажы на фоне цхінвальскага астрогу ў якасьці “такога ў сьвеце не было”. З гэтага макабрычнага і цынічнага тэлематэр’ялу беларусы павінны зрабіць адназначную выснову: калі фашыстоўскія акупанты прыйдуць на нашую зямлю, яны будуць рабіць тое ж самае. Калі яны пасунуцца на нашую зямлю, трэба сустрэць іх так, як сустрэў іх мужны грузінскі народ – агнём і мячом.

Народы балтыйскіх рэспублік салідарна дэманструюць падтрымку Грузіі, якая супрацьстаіць маскоўскай навале. Грамадзяне Эстоніі, Латвіі і Летувы вывешваюць на сваіх дамах, у публічных месцах і офісах грузінскія нацыянальна-дзяржаўныя сьцягі. Людзі купляюць грузінскія тавары, каб падтрымаць эканоміку далёкай краіны. Грамадзкія апытаньні сьведчаць аб тым, што прыбалты вельмі добра разумеюць: іхныя невялікія краіны Масква можа абраць наступным аб’ектам сваёй атакі.

11 верасьня Масква зрабіла “небывалы” сувораўскі кідок. Праляцеўшы над Паўночным полюсам і акеанамі, у Вэнэсуэле прызямліліся некалькі расейскіх стратэгічных бамбавікоў. Крэмль забразгаў даспехамі (добра памятымі ў Грузіі) і гукнуў на ўвесь сьвет: “Гэтыя самалёты могуць несьці ядзерную зброю!” Імпэрыя прадэманстравала сваю “адроджаную ваенную магутнасьць”, а заадно падтрымала свайго васала – левацкага дэмагога Чавэса. Некаторыя думалі, што на гэтым эфэктным шоў усё і скончыцца. Але яны памыліліся. На наступны дзень прэзыдэнт Вэнэсуэлы Чавэс сабраў вялікі мітынг у Каракасе і крычаў сярод іншага: “Я загадваю амбасадару ЗША ў нашай краіне пакінуць Вэнэсуэлу на працягу 72 гадзінаў! Няхай убіраецца…” Кіраўніцтва ЗША адразу заявіла, што ўводзіць ў адносінах да Вэнэсуэлы шэраг санкцыяў. Сувораўскі скачок быў, такім чынам, задуманы як фрагмэнт агульнай апэрацыі па застрашэньню ЗША. Вялікая краіна, аднак, не напалохалася, а зрабіла важныя высновы аб стварэньні агрэсіўнага хаўрусу з Масквы, акупаваных Масквой грузінскіх правінцыяў і некалькіх лаціна-амэрыканскіх авантурыстаў. Сам тон і стыль дзеяньняў хаўрусу, — хамскі, расперазаны, ідыёцкі, — сьведчыць аб тым, што гэта вельмі небясьпечная для чалавецтва авантура. Беларускаму народу трэба як мага далей трымацца ад гэтай шалёнай публікі.
Пагрозьлівыя заявы ў бок цывілізаваных краінаў не ўпершыню гучаць з расейскай сталіцы, не ўпершыню расейскія рэжысёры арганізоўваюць крыклівыя шоў. Эўрапейскім гісторыкам найбольш у гэтым сэнсе запомніўся цар Павел І Раманаў. У 1797 годзе ён раптам абвясьціў вайну Іспаніі, у знак падтрымкі першага консула Францыі Напалеёна Банапарта. На гэта іспанскі кароль адказаў яму зьедлівым лістом, нагадаўшы, што аб’ектыўна ня можа ні на моры ні на сушы сустрэць расейскага праціўніка. А праз два гады той жа Павел паслаў свайго Суворава адваёўваць Італію для аўстрыйцаў у таго ж Банапарта. Вядома, што тая авантура скончылася вельмі кепска: сувораўскі кідок праваліўся, расейская армія вымушана была ўцякаць з Эўропы і амаль поўнасьцю вымерзла ў Альпах… Павел зноў пасябраваў з Банапартам і, дамовіўшыся зь ім, паслаў казацкія палкі ў Індыю, каб заваяваць яе ў брытанскіх каляніялістаў. Урэшце гэты Раманаў абрыднуў усім. У 1801 г. пецярбургскія афіцэры вельмі апэратыўна ліквідавалі цара-авантурніка.
Няхай бы цяперашняе крамлёўскае начальства “на досуге” чытала кнігі пра сваю гісторыю. Бясьпечней будзе.

14 верасьня ў Расеі адбылося чарговае злачынства пад крыптонімам “Он слішком много знал…” На ўскраіне Пермі загарэўся, упаў і выбухнуў пасажырскі самалёт. У гэтым самалёце ляцеў генэрал Трошев. Той самы, пад камандай якога расейскія войскі ў 2000 годзе нішчылі Чачэнію і яе народ падчас Другой чачэнскай вайны. Залітага крывёй генэрала тады выстаўлялі ў якасьці “героя нашего времені”, “рыцаря без страха і упрёка” і г.д. Паспрабавалі нават зрабіць яму акадэмічную кар’еру, абралі акадэмікам нейкай маскоўскай акадэміі. Спробы скончыліся канфузам, бо Трошев зачытваў з паперкі свае “акадэмічныя даклады” і ўсё ня мог вымавіць шэраг навуковых тэрмінаў. “Героя” тэрмінова перакінулі на спартовы фронт: узначальваць фізкультурныя фэдэрацыці і разразаць стужачкі на спаборніцтвах. Да пэўнага часу Трошев паслухмяна гуляўся ў гэты тэатрык. Мяркуем, што ў сьвятле апошніх падзеяў на Каўказе адстаўны генэрал раптам заўпарціўся і пачаў настойліва патрабаваць свайго ўдзелу ў бандыцкім разборы і абрабаваньні Грузіі (як “заслуженный человек”, які быў “незаслуженно забыт”). А як казаў яшчэ Сталін, “нет человека – нет проблемы”. Трошева ліквідавалі паводле апошняй моды ФСБ – узарвалі разам з 87 чалавекамі, што ляцелі зь ім у самалёце. Загінула 10 дзяцей, цэлыя сем’і. Абломкі самалёта раскіданы на вялікай плошчы і да іх не пускаюць сямейнікаў ахвяраў. Чарговае жудаснае злачынства лубянскай канторы. Ужо 21 верасьня марыянэткавы рэжымчык у Грозным прыняў рашэньне надаць адной з вуліцаў у Грозным імя Трошева. Мяркуем, што чачэнцы на гэтым этапе былі б ня супраць, каб вуліцу за вуліцай называлі імёнамі іхных забітых ворагаў.

Ім мала сьмерцяў. 15 верасьня адбыўся чарговы акт інфармацыйнай вайны на грузінскім фронце. У Маскве мінабароны Расеі правяло прэс-канфэрэнцыю, на якой агучыла новую статыстыку стратаў падчас вайны ў Грузіі. Успомнім, што маскоўская гэбельсаўшчына з самага пачатку маніпулявала дзікімі і фальшывымі лічбамі: “У Цхінвалі былі забіты тры тысячы мірных асэцінаў…” і г.д. На патрабаваньні грузінскага боку прадставіць гэтаму доказы Расея адкруцілася пацёмкінскімі тэлерэпартажамі з акупаванай тэрыторыі Грузіі. Гэтым разам маскоўская гэбельсаўшчына вырашыла маніпуляваць лічбамі грузінскіх стратаў. Было заяўлена, што расейцы забілі не 186 грузінаў (як паведамляе Тбілісі), а 3000 грузінаў. Вось, маўляў, якія нашыя войскі “крутыя”!

17 верасьня ўладальнікі кінатэатраў Грузіі заявілі, што больш ня будуць паказваць у кіназалях фільмы на расейскай мове. Яны патлумачылі, што гэта ёсьць іхны пратэст супраць расейскай агрэсіі на іхную радзіму. Улады адключылі таксама расейскія тэлеканалы, якія трансляваліся на тэрыторыя Грузіі. Краіна выбаўляецца ад акупанцкай мінушчыны.

20 верасьня прэзыдэнт РФ Медведев з помпай падпісаў у Маскве загад аб правядзеньні ваенных вучэньняў пад крыптонімам “Стабільность” на тэрыторыі Расеі і Беларусі (“союзного государства”). Упершыню ў гісторыі ваенныя вучэньні будуць праводзіцца на тэрыторыі краіны, дзе адбываюцца “парляманцкія выбары”. Здавалася б, усё “пад кантролем” Крамля і ягоных мясцовых кліентаў у Беларусі. Але баяцца, баяцца панічна беларускага народу, баяцца, што будзе перакулены іхны электаральны фарс. Ужо маскоўскае начальства аддае загады на мабілізацыю беларускіх вайскоўцаў і іхныя дзеяньні. Такая вось “стабільнасьць” па-маскоўску. Нашы людзі павінны зразумець: Расея – гэта вайна.

Беларусы адвярнуліся ад рэжыма і прысьцёбнутай да яго псэўдаапазыцыі. Апошняя дэкада верасьня прайшла на Беларусі пад знакам выбарчага фарсу. Рэжым разгарнуў чарговую кампанію запалохваньня беларускіх выбарцаў, мабілізаваўшы кіраўніцтва розных узроўняў, усе калібры зазывалаў-заганялаў, камэндантаў, адміністратараў і інш. Але аказалася, што эфэктыўна ўдалося загнаць на галасаваньне толькі найбольш падняволеныя часткі грамадзтва: студэнтаў, што жывуць у інтэрнатах, і бяспраўнае жаўнерства. А вось з іншымі ўзьніклі сур’ёзныя клопаты. Назіральнікі адзначылі шэраг фактаў, калі пажылыя людзі (традыцыйна найбольш дысцыплінаваны электарат) прыходзілі на выбарчыя ўчасткі толькі для таго, каб памахаць сваім кіём і выказаць праклён усёй сістэме зь ейнымі “выбарам” і “кандыдатамі”.
З рэжымам усё зразумела. Але людзі прыглядаліся да вінцучкоў-мілінкевічаў-казуліных-лебедько, якія назваліся апазыцыяй і якія нібыта разважалі пра байкот (асабліва на міжнароднай арэне), а самы ўпарта не здымалі кандыдатаў ад сваіх палітгруповак. Гэтым разам прагматыкі не рашыліся на жульніцкі лёзунг “Іді і скажі ему нет!” Тэарэтызавалі нешта пра “кантроль за ўладамі і выбарамі”. Рэй вёў чарговы “лідэр усіх дэмакратычных сілаў” камуніст тав. Калякін (“Под знаменем марксизма-ленинизма вперёд к победе коммунизма!..”). У выніку народ праваліў гэтую фальшывую публіку разам з фальшывым рэжымам.
Па ўсёй краіне выбарчыя ўчасткі стаялі пустымі. Рэдкія візыцёры не маглі паверыць сваім вачам. Народ прагаласаваў нагамі, перакуліўшы рэжымную электаральную пірамідку. Цікава было глядзець БТ менавіта 28 верасьня. Пад вечар зайгралі фанфары, але неяк тускла і разгублена. Яшчэ з савецкіх часоў выбарчыя рэпартажы пачыналіся з хрыстаматыйных сюжэтаў: аптымістычныя грамадзяне цэлымі сем’ямі і вуліцамі крочаць пад чырвоны сьцяг над выбарчымі ўчасткамі, разгортваецца актыўная мітусьня каля урнаў і падобнае. БТ ня здолела схаваць правальны канфуз сваіх працадаўцаў. Вечаровы рэпартаж пачаўся з вымушаных маналёгаў начальнікаў ЦВК і рэжыма. Яны ведалі праўду пра пустыя ўчасткі па ўсёй краіне, але трымаліся з штучнай бадзёрасьцю. Пасьля пустой гаварыльні пачаліся тэлесюжэты з сталіцы і вобласьцяў. Тэлекамэра паказала вельмі аб’ектыўную карціну (выпадак выключны ў гісторыі рэжымнага БТ): бязлюддзе і сацыяльны вакуум на ўсіх выбарчых участках. Найбольш нашым тэлегледачам мабыць запомнілася тэлезастаўка пра “Выборы ідут по стране!” Кампазыцыя была геніальна простая. У ракурсе зьнізу-уверх і скосу па дыяганалі на працягу некалькіх хвілінаў паказвалі ганак нейкай школкі пад сьцягам РБ. На дальнім пляне па прыступках стомлена крочыла на выбарчы ўчастак чорная згорбленая постаць. А на пярэднім пляне задраўшы хвост стаяў сабачка і “глядел вдаль”. Гэтую застаўку 28 верасьня і на наступныя дні паказалі некалькі дзесяткаў разоў. Крытычны рэалізм, дастойны жывапісцаў-перасоўнікаў. Брава БТ!
Рэжым назваў свае фальшывыя “пераможныя адсоткі” па выніках выбарчага фарсу. Але беларусы не далі сабе падмануць. На працы, на вакзалах, у транспарце можна было пачуць галасы людзей, якія перасталі баяцца рэжыма зь ягонай электаральнай дубінай: “Мы на гэтыя выбары не пайшлі. Не далі зрабіць з сабе дурняў! Досыць! І гэтая прадажная апазыцыя астачарцела…”
Патрыёты, сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, якія цяпер і на працягу шэрагу папярэдніх гадоў працавалі сярод нашых людзей, тлумачачы неабходнасьць байкоту антыбеларускага рэжыму, дасягнулі посьпеху. Беларускае грамадзтва зрабіла вялікі крок наперад, не дазволіўшы ашукаць сябе, ня ўзяўшы ўдзелу ў фальшывых гульнях рэжыму і ягонай псэўдаапазыцыі. Мільёны людзей, якія байкатавалі гэты фарс, таксама адчулі сваю перамогу, маральную і палітычную перамогу над прыгнятальнікамі. Зроблены важны, але першы крок на шляху да вольнай Беларусі. Наперадзе народнае змаганьне.

Янка Базыль

20/10/2008 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2008
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь