Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Прэс-рэліз (жнівень 2008 г.)

БТ і ўвесь гэбельсаўскі афіцыёз рэжыму ў сувязі з жнівом дудзіць у фанфары. Русскоязычные новості поўныя эйфарыі: “Гомельская область впереди всех в битве за урожай. Собраны рекордные хлеба и другие культуры. Страна будет с хлебом! – сказал президент…” У апошнія гады аднавілася практыка засейваньня і эксплуатацыі жудасных тэрыторыяў Гомельшчыны і Магілеўшчыны, атручаных чарнобыльскай радыяцыяй. Многія з гэтых тэрыторыяў былі адгароджаны ад людзей нават у часы савецкай улады (якая не вызначалася гуманнымі адносінамі да людзей). Антыбеларускі рэжым актыўна пашырае свой антыгуманны экспэрымэнт над нашым народам. Атручанае зерне і іншыя сельскагаспадарчыя прадукты будуць распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі Беларусі і патрапяць на стол нашым людзям. Беларусам загадана харчавацца чарнобыльскай атрутай. А міжнародная атамная мафія (перш за ўсё маскоўская) будзе зьбіраць з нас статыстыку захворваньняў і сьмерцяў (разьвіваць сваю “навуку”). Чыстыя і высокаякасныя беларускія прадукты цэлымі эшалонамі накіроўваюцца ў Маскву. СМІ рэжыму трыюмфальна паведамілі нядаўна, што “пастаўкі харчаваньня ў Маскву вырасьлі апошнім часам на 220%”.

Дарослыя, якія прыехалі ў шэраг дзіцячых лягероў летняга адпачынку на “бацькоўскі дзень”, сталіся сьведкамі “новых дасягненьняў” рэжымнай ідэалогіі. На тэрыторыі лягероў няма аніводнага сьцяга БССР-РБ. Затое на лінейках і над галоўнымі карпусамі вісяць расейскія трыкалёры. Уражаныя бацькі і бабулі-дзядулі спыталіся ў дзяцей, што гэта ўсё значыць. Малыя патлумачылі, што ім давялі лягерныя кіраўнікі і выхавацелі: “Дети, мы все будем защищать Россию. Все на защиту России…” Вось такая “незавісімость” па-рэжымнаму. Пачалася актыўная апрацоўка маладога пакаленьня, зь якога прамаскоўская хунта зьбіраецца зрабіць гарматнае мяса для Расеі. А многім ня верылася, калі беларускія патрыёты папярэджвалі аб забойчай небясьпецы татальнай русіфікацыі.

Рэжым доўга насіўся з адным сваім каронным лёзунгам пра “Нашу стабільность”. І вось на бліжэйшыя два-тры гады рэжым абяцае зрабіць жыцьцё ў нашай сталіцы яшчэ весялей. Ужо пачалося зьнішчэньне жылых кварталаў у цэнтры Менску. Пра тое, што там і ў шэрагу іншых раёнаў будзе, паведамляе газэта “Советская Белоруссия” пад рубрыкай “Союз” 31 ліпеня сёлета (раім усім уважліва чытаць гэтую рубрыку): “Через несколько лет белорусскую столицу будет не узнать. Новые микрорайоны, современные бизнес-центры, шикарные гостиницы, элегантные небоскрёбы… Серьёзную роль в обновлении Минска сыграют российскіе инвесторы. Изюминкой комплекса станет первый “настоящий” минский небоскрёб – башня в 80 этажей. Под свой личный контроль ход реализации проекта взял Президент Беларуси. Деньги в строительство намерен вложить российский холдинг. Председателем наблюдательного совета компании СООО “Минск-Сити” стал первый заместитель мэра в правительстве Москвы Владимир Ресин”. Далей распавядаецца пра разгортваньне пабудовы забаўляльных комплексаў, казіно і гіпер-маркетаў. Чаму так узяліся за нашую сталіцу расейскія інвэстары і кіруючыя асобы з маскоўскай лужкоўскай мафіі? Ім няма дзе разгарнуцца ў пьянай і адсталай Расеі. Яны ўкладаюць сваю крымінальныя крывавыя капіталы ў Беларусі, дзе (як яны мяркуюць) прамаскоўскі рэжым наладзіў для іх стабільнасьць, прыдушыўшы беларускі народ і разграміўшы беларускі бізнэс. Гэта – сапраўдная агрэсія тысячаў маскоўскіх гангстэраў і іхных лубянскіх лялькаводаў. Яны прыходзяць да нас з сваімі бандыцкімі замашкамі, аточаныя аховай, гатовай страляць па нашых людзях. Яны прывязуць з сабой сваіх прастытутак і пачнуць мабілізаваць у прастытуцыю нашых жанчын. Яны мяркуюць атабарыцца на нашй зямлі “на века”. Вакол іхных казіно будзе створана дзікая атмасфэра крыміналу і драпежнага азарту. На месцы ліквідаваных крамаў і прадпрыемстваў, якія належалі беларускім прадпрымальнікам, будуць узбагачацца расейскія капіталісты. Паводле плянаў расейскіх акупантаў, Беларусь павінна апусьціцца да мізэрнага ўзроўню якіх-небудзь Гаіці і Кубы. Беларускі народ павінен будзе абслугоўваць усю гэтую шматтысячную маскоўскую банду (якую люта ненавідзіць сам расейскі народ). Бандыты разьлічваюць на поўную пасіўнасьць і паслухмянасьць беларускіх людзей. А казалі беларускія патрыёты яшчэ ў 1994-95 гг., што калі рэжым ліквідуе беларускае школьніцтва і растопча беларускую мову, то пасьля зьнішчэньня духоўнага беларускага жыцьця адразу возьмецца за зьнішчэньне нашага жыцьця матэрыяльнага. Як кажа Юры Беленькі: “Калі аддадзім мову, то прыйдзецца аддаваць маёмасьць”. Маскоўскія гангстэры сьмяюцца, прыступаюць да разбурэньня нашай сталіцы, маючы ў пляне зьнішчэньне ўсёй нашай краіны. Народ павінен абьяднацца ў супраціве агрэсіі маскоўскай банды.

Рэжымная паліцэйшчына працягвае сваё парадыйнае “сьледства” наконт выбуху ў Менску ўноч на 4 ліпеня сёлета. Нікога з сапраўды тэрарыстычнай арганізацыі РНЕ (Русское Національное Едінство) службісты дагэтуль так і не дапыталі. Затое 4 жніўня ў Воршы міліцыя патэлефанавала Алегу Граблеўскаму і загадала яму “явіться для беседы по поводу взрыва в Мінске”. Сп. Граблеўскі, сябра Сойму Беларускага Народнага Фронту і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, не разгубіўся і запатрабаваў, каб яму прыслалі позву, як гэта мае быць паводле закону. На гэта міліцэйскі афіцэр пачаў пагражаць патрыёту: “В таком случае мы здатим вас в КГБ. Повезут в область на дознание…” (яны мабыць упэўнены, што кожны беларус панічна баіцца іхнага КГБ). Сп. Граблеўскі не напалохаўся і ад яго адчапіліся.

5 жніўня Кангрэс Украінскіх Нацыяналістаў зьвярнуўся ў Мінюст Украіны з патрабаваньнем забараніць кампартыю Украіны, бо яе існаваньне “супярэчыць Канстытуцыі Украіны і гэтая партыя зьяўляецца варожай украінскаму народу”. У звароце напісана таксама, што “кампартыя зьяўляецца спадчыньніцай КПСС — палітычнай сілы, якая зьнішчыла мільёны ўкраінцаў, і таму павінна быць забарона на тэрыторыі Украіны”. Трэба зазначыць, што ўкраінскія нацыяналісты ня толькі пішуць звароты да ўладаў, а вельмі актыўна дзейнічаюць. Напрыклад, нядаўна на тэрыторыі Украіны адбыліся ваенныя вучэньні НАТО разам з украінскім войскам. Групы камуністых з чырвонымі сьцягамі кідаліся на тэхніку і вайскоўцаў, гукаючы “НАТО нет!” Украінскія нацыяналісты, якія віталі вайскоўцаў з цывілізаваных краінаў, раптам убачылі, як камунякі топчуць украінскі нацыянальна-дзяржаўны сьцяг. Яны доўна не тэарэтызавалі і далі дыхту бальшавіцкай нечысьці. Камунякі панічна разьбягаліся па ўсіх дарогах у розныя бакі.

На шэрагу беларускіх прадпрыемстваў і ўстановаў адбываюцца камісарскія перастаноўкі. Маюцца на ўвазе штатныя адзінкі, уведзеныя пры лукашызме – а менавіта, нам. дырэктараў па ідэалогіі. У якасьці гэтых адзінак служылі, зразумела, асобы, “преданные делу”. Але аказалася, што для “дела” мала “преданності”. Заўважана, што з гэтых пасадаў актыўна пачалі выдаляць асобаў беларускага паходжаньня (хаця ад іх ніхто аніслова ня чуў па-беларуску). Замест “преданных” беларусаў на камісарскія пасады заступаюць бадзёрыя дзядзькі з правільнай “пятай графой” і ўсім іншым больш правільным. Гэта як правіла адстаўныя афіцэры, якія пару гадоў таму прыехалі з Расеі і камфортна атабарыліся на нашай зямлі. На думку антыбеларускага рэжыму, гэты жалеза-бэтон бяз шчылінаў, ня тое што мясцовыя кадры. Русскіе товарішчі робяць эфэктную інаўгурацыю. Збіраюць працоўны калектыў і кажуць з трыбуны наступнае: “Товарищи! Мы с Россией – одно государство. У нас двойное гражданство. А с января у нас будет единое военное командование…” Калі нехта з беларусаў пытаецца наконт Канстытуцыі, дзе няма такіх запісаў, камісары блытаюцца і згортваюць інаўгурацыю. Складваецца ўражаньне, што расейскія камісары спрабуюць правесьці беларусаў на мякіне і пракручваюць звычайны жульніцкі блеф. А заадно імкнуцца канчаткова ачмурыць нашых людзей, даказваючы, што абараняць ужо няма чаго. Усё, маўляў, ужо прыдушана маскоўскай плітой. Толькі разумныя людзі ведаюць, што ўсё гэта лухта, што змагацца ёсьць за што. Важна, каб беларусы зразумелі, што праваліць рэжымнае выбарчае шоў – гэта важны этап змаганьня за Беларусь.

Маштабная агрэсія Расеі супраць Грузіі адгукнулася лакальным агрэсіўным эпізодам у Менску. Пасол РФ у РБ Сурыкаў 15 жніўня грымнуў філіпікай супраць Лукашэнкі. Справа ў тым, што апошні хітранька змаўчаў і не далучыўся да Кубы, якая адзіная ў сьвеце падтрымала напад Расеі на Грузію. “Как он посмел! Ни слова поддержки не сказал! – зашумеў пасол Сурыкаў, — А ведь в Абхазии и Южной Осетии живут граждане России, а значит граждане союзного государства России и Белоруссии! Іх надо защищать.” Маналёг пра “неслыханную дерзость” мабыць ня мае прэцэдэнту ў гісторыі дыпляматыі. Службовая асоба, дыппрадстаўнік чужой дзяржавы рабіў публічную галавамыйку галоўнаму начальніку не сваёй краіны, які называе сабе “презідентом”. Яшчэ раз Масква прадэманстравала, што значыць для яе гэты начальнік і ягоныя тытулы. А заадно падказала беларускаму народу, што абхазкія і асэцінскія справы ўжо зьяўляюцца нашымі “унутранымі справамі”. Адным словам, дачакаліся мы чарговага “все на зашчіту Москвы!”

Вядома, што лубянскі рэжым разграміў большую частку жылой забудовы горада Сочы, расчышчаючы месца для сваёй Алімпіяды 2014 года. Пратэсты тысячаў жыхароў, на вачах якіх маскоўская мафія нішчыла іхныя дамы, сады і гароды, рэжым жорстка падавіў брутальнай паліцэйшчынай. Самае цікавае, што ўсё гэта можа быць абсалютна дарэмна. 16 жніўня ў сувязі з агрэсіяй Расеі супраць сувэрэннай Грузіі і грубым парушэньнем міжнароднага права азвалася палітычная эліта Злучаных Штатаў. У Кангрэсе ЗША прапанаваны на абмеркаваньне праект адмены правядзеньня Алімпіяды ў Сочы (горад знаходзіцца ў 30 км ад мяжы краіны, на якую напала Расея). Праект падалі адзін кангрэсмэн ад дэмакратаў і адзін ад рэспубліканцаў (гэты крок сымвалізуе адзінства думак у розных палітычных плынях). Калі за справу правалу лубянскай “алімпіяды” бяруцца ЗША, то для лубянцаў настаюць цяжкія дні. Маскоўцы ўжо былі ўбухалі мільёны даляраў на подкуп чыноўнікаў МАК, каб тыя прагаласавалі за Сочы. Цяпер зноў прыйдзецца плаціць усім, хто бярэ… толькі значна больш. Падобна, што на месцы разбуранага Сочы (некалі квітнеючага курорта) застануцца руіны і ў чарговы раз абдуранае жыхарства.

18 жніўня кіраўніцтва Украіны забараніла пралёт расейскіх ваенных самалётаў на сваёй тэрыторыяй у сувязі з расейскай агрэсіяй супраць Грузіі. Крэмль затупаў нагамі і пачаў пускаць пену. У дадатак Украіна запатрабавала ад Масквы паведамляць за тры дні аб перасоўваньні самалётаў і караблёў на тэрыторыі ваеннай расейскай базы ва ўкраінскім Крыме. Маскоўцы павінны таксама паведамляць пра мэту перасоўваньня ваенных адзінак і пра тыя грузы і ўзбраеньні, што знаходзяцца на іх. Масква залемантавала і адмовілася выконваць патрабаваньне. Бедныя акупанты, усё цяжэй ім даводзіцца на чужой зямлі. У Грузіі паляць іхныя танкавыя калёны і састрэльваюць самалёты. Ва Украіне прымушаюць выварочваць кішэні на парозе…

19 жніўня Масква адпомсьціла за актыўнасьць Францыі (чарговага старшыні Эўразьвязу) ва ўрэгуляваньні ваеннага канфлікту ў Грузіі. Каб французы “больше не совалісь”, было загадана атакаваць французкіх вайскоўцаў у Аўганістане. Агентура ў чалмах зрабіла маштабны напад, загінулі 20 і паранены 40 французкіх жаўнераў і афіцэраў. Такіх стратаў французкая армія не цярпела ўжо каля дзесяці гадоў. Толькі ці заўважыла французкае грамадзтва сувязь паміж падзеямі апошніх дзён?

Беларуская кніга становіцца ўсё большым рарытэтам на Беларусі. Стосы расейскай макулатуры запаўняюць кнігарні і бібліятэкі. На рэдкія выданьні на беларускай мове накладзены такія цэны, што не падступісься. Гэтага русіфікатарам падалося мала. У кнігарнях зьявіліся вітрыны пад шыльдай “Книги белорусских издательств”. Паводле выстаўленых кніг стала зразумела, што цяпер беларускія выдавецтвы выпускаюць кнігі выключна на расейскай мове (асабліва для дзяцей). Больш таго зьявіліся цэлыя кнігарні, дзе няма аніводнай кніжкі на мове тытульнай нацыі. Напрыклад, у Гомлі. На вуліцы Перамогі, непадалёк ад Абласной публічнай бібліятэкі на працягу дзесяцігоддзяў функцыянавала папулярная кнігарня. Нават пры тав. Брэжняве там можна было купіць беларускія выданьні і больш таго кнігі на іспанскай мове (з Кубы), на нямецкай (з ГДР), польскія і румынскія выданьні. Цяпер там засталося тое, што “выучил бы только за то, что им разговаривал Ленин…” Калі пытаесься ў абслугі, чаму няма кніг на беларускай мове, атрымліваеш арыгінальны адказ: “Гэтая кнігарня належыць расейскай фірме…” Акупанцкая навалач акупавала й наш кніжны рынак. Праведзена зачыстка ўсяго беларускага. Сьпяшаецца маскалізатар-таталізатар, баіцца не пасьпець выбіць з душы ўсё нацыянальнае.

24 жніўня ў шаснаццаты раз Украіна сьвяткавала вайсковым парадам Дзень Незалежнасьці. Здаецца, трэба даўно прызвычаіцца да гэтага. Але не, Масква ажно калоціцца ў прыпадку шалёнай нянавісьці да вольнай Украіны (“как это оні посмелі!…”). Па Хрышчаціку ў цэнтры Кіева ішла вайсковая тэхніка, маршыравала нацыянальнае войска. Вайсковыя каманды, транспаранты, сьвяточныя прамовы – усё было на ўкраінскай мове. Камэнтатары на расейскіх тэлеканалах надрываліся з тэлеэкранаў: “Ведь это же сколько денег отдали на этот парад! Занялись бы чем-нибудь полезным… Украина помогала Грузии, мешала России проводить операцию по принуждению к миру… В НАТО им хочется…” Так і цяўкалі са сваёй тэлепадваротні пад грукат бранетэхнікі. А ўкраінскі народ вітаў сваё войска, гатовае абараніць радзіму ад усходняй арды.

Чарговыя ўгодкі злачыннай змовы фашыстоўскай гітлерскай Нямеччыны і фашыстоўскага сталінскага СССР, заключанай у Маскве 23 жніўня 1939 г. (больш вядомага ў гісторыі як Пакт Молатава-Рыбэнтропа). 69-я ўгодкі Пакта прыгадалі нават расейскія СМІ, не забыліся сказаць пару словаў нават пра сакрэтны пратакол-дадатак да апублікаванага тэксту Пакту. Нават згадалі, што гэта быў пратакол “па падзелу Эўропы паміж Нямеччынай і СССР”. Тон паведамленьня быў даволі нэйтральны і дзелавы. Сёньняшняя крамлёўская гэбельсаўшчына нават не пакарысталася даўно вядомым фальшывым аргумантам, што маўляў “пакт даў час на пераўзбраеньне Чырвонай арміі і адсунуў вайну”. Усім ужо зразумела, што якраз гэтая змова азначала зялёнае сьвятло з Масквы для Гітлера, які роўна праз тыдзень напаў на Польшчу і разьвязаў Другую сусьветную вайну (СССР далучыўся да фашыстоўскіх агрэсараў крыху пазьней – 17 верасьня 1939 г., “вызваляючы” заходнія тэрыторыі Беларусі і Украіны). Чарговыя ўгодкі выгадна супалі з цяперашняй агрэсіяй Расеі супраць Грузіі (якую таксама нібыта “вызваляюць”). Многія людзі бачаць шмат агульнага ў злачынствах 1939-га года і цяпершчыны.
Амэрыканскія гісторыкі Энтані Рыд і Дэвід Фішэр у сваёй кнізе “Падзеньне Берліну” паведамляюць цікавыя факты з часоў Пакту. Пасьля пераможных авантураў Гітлера, у выніку якіх без адзінага стрэлу былі захоплены Чэхаславаччына і Аўстрыя (1938 г.), нямецкае насельніцтва з трывогай назірала за падрыхтоўкай Райха да маштабнай вайны. Большасьці немцаў не хацелася ваяваць. Калі стала вядома пра падпісаньне ў Маскве Пакту, берлінцаў і жыхароў іншых гарадоў ахапіла эйфарыя. Паўсюль гучэла музыка (у адной півярне нават ігралі “Інтэрнацыянал”, і публіка ўставала, вітаючы тадышні савецкі гімн), рэстараны былі поўныя кліентаў, немцы крычалі “Хайль Сталін! Хайль Москаў!”, а калі сустракалі на вуліцы савецкіх прадстаўнікоў, то актыўна браталіся зь імі. Ілюзія міру настолькі засьціла вочы гэтаму, здавалася б, рацыянальнаму народу, што большасьць немцаў не заўважала актыўнай падрыхтоўкі да вайны. Над сталіцай і іншымі гарадамі праляталі хмары самалётаў, вайсковыя эшалёны перавозілі жаўнераў і тэхніку – на Усход, да мяжы з Польшчай. Калі праз тыдзень, 1 верасьня 1939 г. пачалася інвазія супраць Польшчы, немцы былі агаломшаны. У адрозьненьні ад 1870 і 1914 гг., калёны вэрмахта, якія маршыравалі на фронт, сустракалі пустыя вуліцы, а не эйфарычныя натоўпы.
У сёньняшніх маскоўскіх фашыстаў не атрымалася захапіць без боя маленькую Грузію і наладзіць аншлюс у аўстрыйскім стылі. Грузінскі народ з дапамогай ЗША выстаяў і спыніў агрэсара. Маскоўская прапаганда вымушана была распрацаваць цэлую праграму па прамыўцы мазгоў насельніцтву Расеі, пераконваючы “самый чітаюшчій народ в міре”, што “наша армія одержала блестяшчую победу”. Што праўда, не атрымоўваецца ў Масквы заключыць ані з кім рэклямнага пакту, які разьвязаў бы Крамлю рукі. Увесь сьвет асуджае расейскую агрэсію (падтрымка, выказаная бананавай Кубай і экзатычным Хамасам, стала прадметам фэльетонаў і кпінаў). Але трэба прызнаць, што гэбельсаўская прамыўка мазгоў насельніцтву ў цэлым мела посьпех (нават на Беларусі, дзе многія яшчэ вераць расейскім газэтам і тэлеканалам і нават БТ). Асабліва эйфарычна паводзяць сабе расейцы, што атабарыліся ў Беларусі: “Как наши-то дали этим грузинам! И все американские базы-то разбомбили, ха-ха-ха…” У адрозьненьні ад берлінцаў 1939-га года большасьць сёньняшніх расейцаў радуюцца так, нібыта расейская імпэрыя ўжо аднавілася ў рамках СССР альбо прынамсі Тбілісі захапіла. Охлас жадае рэваншу (хаця сам ня ведае, за што), паўтарае крамлёўскі дэвіз пра “супердзяржаву”. Расейскі охлас хоча вайны. Чалавецтва павінна адэкватна адрэагаваць на расейскую пагрозу.

29 жніўня тэленавіны на ўсіх расейскіх каналах пачыналіся шумнымі рэпартажамі з Манака. Піцерская каманда “Зэніт” выйграла ў футбол у брытанцаў і атрымала супэркубак. Рэпартажы пра гэта былі доўгія і бравурныя. Потым перадаваліся яшчэ некалькі паведамленьняў. І ўрэшце (без бравады і вельмі коратка) на экране паказвалі карту Чачэніі і казалі, што партызаны зьдзейсьнілі напад на расейскую базу ў Ведзяно. Замініраваны аўтамабіль разьбіў браму базы і ўзарваўся на яе тэрыторыі. Акупанты прызнаюць аднаго забітага і некалькі параненых. Вось такі гол у браму расейскім эсэсаўцам.

30 жніўня на палітычнай сцэне зноў зьявіўся маскоўскі мэр-мафіёза Лужкоў. Заўважана, што ён даволі даўно прыняў ад Жырыноўскага эстафэту агучваньня стратэгічных крамлёўскіх плянаў. Толькі мэр робіць гэта без наігранай клаўнады “лібэрал-дэмакрата”. Лужкоў заявіў перад тэлекамэрамі: “На Украине преследуется и подавляется всё русское. Преследуют русский язык, русскую литературу и русских граждан…” У сувязі з гэтым рупар Крамля-Лубянкі запрапанаваў заключыць новую дамову аб міры і супрацоўніцтве з Украінай (гэта ён так сказаў, а азначала гэтая заява заклік да разрыву цяперашняй міждзяржаўнай дамовы). Сапраўдныя палітычныя аналітыкі ўжо папярэджвалі, што пасьля ўварваньня ў Грузію Масква будзе адкрываць імпэрскі фронт супраць Украіны. Так яно і ёсьць у рэчаіснасьці. Вядома, што маскоўцы актыўна раздаюць пашпарты РФ у Крыме і на Усходзе Украіны. Абкатаны ў Грузіі варыянт з “абаронай расейскіх грамадзянаў у П. Асэціі і Абхазіі” павінен спрацаваць ва Украіне. Крэмль мяркуе таксама зьдзейсьніць ваенны шантаж, пагражаючы Украіне бомбавым ударам (расейскія генэралы прагаварыліся былі пра мяркуемы ўдар па поўначы Украіны). Генэраламі быў агучаны таксама плян падрыхтоўкі да агрэсіі супраць Украіны з тэрыторыі Беларусі. На беларускую тэрыторыю ўводзяцца расейскія войскі (так званы “сумесны кантынгент”) і ракеты сярэдняй дальнасьці. Яны будуць трымаць пад прыцэлам ня толькі Польшчу і Чэхію, але і выкарыстоўвацца супраць Украіны і Летувы. У Крамлі ў каторы раз за нашую гісторыю зьбіраюцца выкарыстаць беларускую зямлю і наш народ у якасьці закладнікаў крывавай ваеннай авантуры Імпэрыі. Масква мяркуе, што беларусы будуць актыўна мабілізаваны на вайну. Дзеля гэтага Маскве трэба завершыць зацягнуты працэс “інтэграцыі” (на самой справе – акупацыі) Беларусі ў Расею. А каб дасягнуць гэтага, неабходна загнаць людзей на фальшывыя “выбары”, потым абвясьціць пра стварэньне “легітымнага парляманту РБ”. А гэты “парлямант” прагаласуе за ўсё: за расейскія ракеты і войскі, за русскій язык і расейскую імпэрыю, за вайну ў імя “прінужденія к міру” і “абароны расейскіх грамадзянаў” у Крыме і на Карпатах. Народы ня будуць чакаць, пакуль расейскі хам на танку растопча радзіму. Народы будуць абараняцца. Удары ў адказ будуць нанесеныя па тым пляцдарме, адкуль Масква мяркуе распачаць злачынную агрэсію супраць Эўропы – а менавіта па расейскіх базах і іншых аб’ектах на Беларусі. Адчуваецца, што Масква надта сьпяшаецца з выкананьнем гэтага праекту. Ведаюць крамлёўцы, што шалёная нафтавая кан’юнктура доўга не працягнецца. А з падзеньнем коштаў на нафту цяжка будзе мабілізаваць расейскі охлас на ваенныя авантуры і аднаўленьне імпэрыі ў былых межах. Агрэсары плянуюць рэалізаваць свой праект хутка, у бліжэйшыя месяцы, у форме бліц-крыгаў (“маланкавых войнаў”).
Каб быў правалены гэты жудасны крамлёўскі праект, беларусам (у адрозьненьні ад грузінаў) ня трэба ваяваць з агрэсарам. На гэтым этапе ёсьць вельмі дзейсны мэтад нацыянальнай абароны. Неабходна выбіць зямлю з-пад ног імпэрыялістаў і іхных паслугачоў, разарваць дзікі ланцуг іхнай стратэгіі. Павінны быць правалены фальшывыя псэўдавыбары дыктатуры на Беларусі. Ніхто на фальшывыя выбары!

Некаторыя з нецярплівасьцю чакалі дня, калі “об’едінённая оппозіція” будзе абмяркоўваць пытаньне: удзельнічаць у “выбарах” або выступаць за байкот. Некаторыя спадзяваліся на сэнсацыю. Цьвярозыя людзі казалі гэтым “нецярплівым”: “І што, вы верыце ў шчырасьць дыскусіяў гэтай псэўдаапазыцыйнай публікі? Няўжо не зразумела, што яны несамастойныя ў сваіх рашэньнях і кіруюцца не нацыянальнымі інтарэсамі Беларусі, а сумнавядомым законам палітычнага бізнэсу…” І вось настаў дзень 31 жніўня, псэўдаапазыцыя сабралася і пачала “дыскутаваць”. Гэтым разам у падстаўных была надзвычай цяжкая задача. Так, як яны надурылі людзей у 2006 г. сваім фальшывым лёзунгам “Іді і скажі ему нет!”, другі раз ужо надурыць беларусаў ня ўдасца. Значыць, трэба выдумаць нешта, каб выкруціцца з сітуацыі і адпрацаваць заплочаныя маскоўскімі і брусэльскімі грантадаўцамі грошы “на выбары”. Можна нават пашкадаваць гэтую публіку. Круцяцца бедалагі, як вужакі на гарачай патэльне, выкручваюцца. І ўяўляеце сабе – выкруціліся, прыдумалі сэнсацыю! Прызначылі канчатковае рашэньне аб байкоце выбарчага фарсу на 23 верасьня (гэта значыць, за пяць дзён да канца фарсу — !). І тое невядома, яны могуць гукнуць разам з рэжымам “Усе на выбары!” Лідэр псэўда-БНФ Л. Баршчэўскі прызначыў сваё рашэньне на 21 верасьня і пачаў гукаць: “Нам патрэбныя новыя выбары!” Такога арыгінальнічаньня ня ведае сусьветная гісторыя выбарчых кампаніяў. Такога нідзе не было. На працягу трох тыдняў псэўдаапазыцыя будзе актыўна заклікаць людзей ісьці на выбарчую пустышку, а перад самым канцом пустышкі яна зьбіраецца запрапанаваць людзям нейкае іншае рашэньне. Астап Бэндэр пасьмяяўся б і выпісаў бы калегам прэмію “За жульніцтва” першай ступені пад эгідай “Рогі і капыты”. Хаця псэўдаапазыцыйныя прайдзісьветы атрымалі ўжо не літаратурную прэмію, а ганарары (ад пяці да дзесяці тысячаў даляраў). У любой іншай краіне такіх палітжулікаў абсьвісталі б і выкінулі з палітычнага жыцьця. Усе паказвалі б на іх пальцам і рабілі зьдзеклівыя камэнтары. Усім стала б зразумела, чаму яны разам з рэжымам і імпэрыялістычнай Масквой заганяюць беларусаў на выбарчыя ўчасткі. На жаль, беларускае грамадзтва маўчыць. Але гэта ня значыць, што дарослыя людзі нічога ня бачаць і не разумеюць. Псэўдаапазыцыйная афёра працягваецца.

Янка Базыль

15/9/2008 › Навіны, Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2008
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024