Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Прэс-рэліз (травень 2008 г.)

1 траўня партызанская апэрацыя была праведзена ў самым цэнтры Масквы. Да сваіх гаспадароў прыехаў генэрал КГБ Зязікаў (па сумяшчальніцтву “презідент” Інгушэціі). Мабыць, выклікалі на Лубянку, а можа ў Крэмль. У 5-зоркавым гатэлі ён сустрэў на калідоры другога інгуша, бізнэсмэна Мусу Келігава (які нацярпеўся ад мафійных структураў, кіруемых у каўказкай рэспубліцы гэтым Зязікавым). Яны “поговорілі”. Праз некаторы час абслуга знайшла прамаскоўскага “презідента”, які ляжаў пабіты на падлозе ў калідоры. Пра гэта адразу ж паведамілі расейскія інтэрнэт-выданьні. Але праз пару гадзінаў па камандзе з-за кулісаў яны ж выдалі паведамленьні пад капірку: “Зязікава ніхто ня біў…” У Інгушэціі адбываецца масавы збор подпісаў за выдаленьне Зязікава і вяртаньне на прэзыдэнцкую пасаду папулярнага генэрала Аўшава.

Па Беларусі “шёл красный первомай”. У сталіцы паўсюль разьвесілі чырвоныя сьцягі. У парках на эстрадах спэцгрупы сьпявалі расейскія “честушкі” і тупалі нагамі. Іх зьмянялі школьніцы, якія ў касьцюмах мышэй танцавалі фінскую польку (даўні закон – “только нічего белорусского”). У якасьці лакальнага апафэёза на сцэну ў парку Горкага вывелі яшчэ адзін ансамбль падлеткаў. Усе яны былі апрануты ў характэрныя расейскія “рубахі” з крыклівымі лубочнымі ўзорамі. Такі тып касьцюмаў маскоўцы традыцыйна называюць – “Іванушка-дурачок”, а цьверскае насельніцтва – “Ванька-дуранька” і г.д. Беларусам навязваецца адпаведны вобраз-стэрэатып.

3 траўня адзначаўся “день прессы”. У Менску каля галоўпаштамта псэўдаапазыцыя наладзіла з гэтай нагоды свой чарговы моб-шмоб. Калі раней на гэтыя клоўнскія “акцыі” высылалі выключна зялёную моладзь, то гэтым разам “мобілі-шмобілі” начальнікі з прамаскоўскага псэўда-Фронту Л. Баршчэўскі, В. Івашкевіч. Яны публічна чыталі і паказвалі мінакам газэты “Нар. Воля” і “Наша Ніва”. Іх публічна здымала на камэры даволі вялікая група гэбэшнікаў і палісманаў. Усю гэтую камэдыю Радыё Свабода падавала на поўным сур’ёзе як геройскі і рызыкоўны акт. Цікава, камусьці выгадна паказаць гэтую публіку ў клоўнскай ролі. Каб людзі сьмяяліся і казалі, што “усе гэтыя фронтаўцы такія…” Паводле вясёлага настрою ўдзельнікаў моб-шмоба было зразумела, што іх не бянтэжыць гэтая роля.

На чэмпіянат па хакею ў Канадзе 3 траўня з Масквы ляцела вялікая грамада “заўзятараў”. Зразумела, што абы якія аматары спорту не маглі дазволіць сабе такія тысячныя выдаткі на паездку. Ляцелі туды звычайныя расейскія бандыты (“русскіе ребята”). У небе над акіянам яны напіліся і пачалі біцца. У бойку ўвязаліся дзесяткі пасажыраў эканом-клясы. Аднаго з “ребят” затапталі і задушылі на сьмерць. Калі самалёт падлятаў ў Таронта, яго ўжо чакалі паліцэйскія аддзелы. Расейцаў выводзілі і выносілі пад дуламі аўтаматаў. У ангары быў арганізаваны імправізаваны лягер інтэрнаваньня. Праз чатыры гадзіны большасьць падарожнікаў адпусьцілі, а 20 “ребят” пакінулі для далейшага разьбіральніцтва. Пра гэты жах паведаміў толькі інтэрнэт. Расейскія тэлеканалы ўжо даўно не даюць такіх сюжэтаў.

10 траўня ўкраінская моладзь арганізавала пікет перад штабам расейскага флёту ў Сэвастопалі. У гэтыя дні акупанты сьвяткуюць “225-летіе черноморского флота” (акупацыю Крыма войскамі путаны Кацярыны ІІ). Украінцы патрабавалі традыцыйнае “гэть москалів!” На іх накінулася мясцовая расейская публіка: дэкаратыўныя казакі і іншыя. Украінцы добра ім далі дыхту. А 11 траўня вызначыўся мэр Масквы мафіёза Лужкоў. У Сэвастопалі на “праздніке флота” ён патрабаваў, каб Расея выйшла з дамовы аб дружбе з Украінай, забірала “свой Крым” і г.д. Увечары таго ж дня Служба Бясьпекі Украіны абвясьціла, што Лужкову забараняецца ўезд на тэрыторыю Украіны.

13 траўня Медведев (ён ужо набраўся саліднасьці) прадстаўляў новага начальніка ФСБ. Гэта Бортнікаў, генэрал арміі (у іх, аказваецца, на Лубнцы цэлыя арміі…). Цытуем Медведева: “Товарищ Бортников тридцать лет в органах. Он отдал им практически всю свою жизнь…” Нескладаны разьлік дае вынік: чарговы лубянскі малюта-скуратаў актыўна робіць кар’еру “в органах” прыкладна з 1978 г. Гэта значыць, што ён заслужыў залатыя генэральскія пагоны, прайшоўшы праз некалькі хваляў здушэньня яшчэ савецкіх, а потым постсавецкіх дысыдэнтаў і г.д. Правераны кадр. Ці можна ўявіць сабе, напрыклад, каб пані Мэркэль прадстаўляла с тэлеэкрана новага дырэктара нямецкай Службы Аховы Канстытуцыі такім пасажам: “Партайгэносэ верна служыў рэйху з 1943 года. Аддаў гестапа практычна ўсё жыцьцё. Яго цаніў Гімлер…” — ?

У сярэдзіне траўня рэжым ашчасьлівіў насельніцтва яшчэ адным “царскім указам”. Цяпер праз межы краіны забаронена правозіць больш за адну адзінку любых прадметаў. Гэта значыць, што калі чалавек вязе з падарожжа дзьве пары шкарпэтак або два капелюшы, то “лішняе” забяруць мытнікі. Ды яшчэ ўлупяць штрафу. Усё гэта нягледзячы на абсурднасьць зусім ня сьмешна. Пасьля таго, як зачыніліся межы суседняй Польшчы, многія прадпрымальныя людзі пачалі езьдзіць на Украіну. Вядома, што на знакамітым гуртоўным рынку ў Хмяльніцку можна было купіць адзеньне ў тры-чатыры разы таньней, чым у Беларусі. Людзі куплялі для сваёй сям’і і рабілі маленькі бізнэс, каб пракарміцца (тым самым забясьпечвалі такіх жа небагатых людзей дробным таварам). Цяпер зачыняецца і гэтая шчыліна ў плоце рэжымнага маразму. Па БТ паказалі выступ афіцэра мытні РБ. Гладкая, халодная фізіяномія патлумачыла на мове акупантаў: “Всё сделано для того, чтобы не обогащались. А то ездят и обогащаются…” Беларусы павінны зразумець, што ня ўдасца пражыць, шукаючы новыя шчыліны ў антыбеларускім рэжыме. Ворагі-акупанты пазбавяць усяго, забяруць апошняе. І будуць сьмяяцца ў твар маўклівым людзям.

18 траўня прэзыдэнт Украіны Юшчанка прыняў удзел у мэмарыяльных мерапрыемствах у Быкоўні пад Кіевам. Гэта адпаведнік менскіх Курапатаў. Расейскія акупанты расстралялі ў гэтай мясьціне больш за сто тысячаў украінцаў. Цяпер тут народны мэмарыял. Украінская дзяржава клапоціцца аб тым, каб сюды прыходзілі людзі і даведваліся праўду пра генацыд украінскага народу, які тварылі маскоўскія забойцы. Юшчанка выступіў перад людзьмі, сказаў сярод іншага: “Україна павінна раз і назаўсёды адмежавацца ад савецкай мінуўшчыны, асудзіць камуністычны рэжым…” Так паводзіць сабе сапраўдны нацыянальны і дзяржаўны лідэр. У Радзе прэзыдэнт Юшчанка запрапанаваў два законапраекты: аб статусе змагароў за незалежнасьць Украіны ў 1930-60-я гады (тых, што змагаліся супраць расейскіх акупантаў) і аб крымінальным перасьледзе за публічнае адмаўленьне Галадамору і Галакосту ва Украіне. Прэзыдэнт прапанаваў таксама распачаць ліквідацыю на тэрыторыі Украіны савецкіх кмуністычных помнікаў. Маскоўская імпэрская публіка, лубянская гэбельсаўшчына і яе ўкраінская агентура аж шалеюць. Апошнімі днямі супраць незалежнай Украіны і асабіста супраць Юшчанкі Масква разгарнула дзікую, брудную кампанію ачарненьня. Разумеюць крамлёўцы-лубянцы, што йдзецца ня толькі пра канчатковае высьвятленьне гістарычнай праўды. Масква назаўжды губляе надзею на новую акупацыю Украіны. Народ не дазволіць, каб вярнулася расейскае рабства.

У Пецярбурзе (“русском городе культуры і знаній”) стала вядома пра чарговае паліцэйскае злачынства. У пракуратуру падалі заявы два навучэнцы мясцовага ліцэю № 116 – 17-гадовы Аляксей Гарбуноў і 22-гадовы Альбэрт Нікіфараў. Яны паведамілі, што іх жорстка катавалі ў 65-м аддзяленьні міліцыі Кіраўскага раёну паўночнай сталіцы РФ. Міліцыя затрымала іх яшчэ 17 лютага сёлета. Прызнаньне ў зьдзяйсьненьні крадзяжу грошай з прыватнага аўнатамабіля міліцыянты выбівалі ў юнакоў на працягу дзьвюх сутак, мяняючыся пазьменна. Іх кідалі на падлогу і білі, надзявалі плястыкавыя воркі на галаву і не давалі дыхаць, катавалі электратокам. Пасьля гэтай “апрацоўкі” юнакі доўга ляжалі ў шпіталі. І ўрэшце праз колькі месяцаў насьмеліліся зьвярнуцца ў пракуратуру.

28 траўня прэм’ер Пуцін зьбіраў сваіх міністраў. Паведаміў, што пяць месяцаў гэтага года бюджэт РФ вырас на 900 мільярдаў рублёў, На 10% у параўнаньні з леташнім годам. У канцы прэм’ер сказаў: “Сердечно поздравляю”. У зале ўсе пачалі ўставаць з месцаў, зарыпелі крэслы, зашурхаталі паперкі… А мусіла б загучаць знаёмая мэлёдыя з рэфрэнам “Всё хорошо, прекрасная маркіза, всё хорошо, всё хорошо…”

Вадэвільнае шоў атрымала працяг 30 траўня. Пуціна са сьвітай завезьлі на маскоўскі пустыр у Крылацкім і паказалі шоў. Дэманстравалі будаўнічую тэхніку. Сярод іншага “высочайшее благоволеніе & special smile” выклікалі шоўмэны на вялікіх бульдозэрах. Машыны гулялі ў футбол, адкаркоўвалі пляшкі і нават сінхронна круціліся ў танцы. Бульдозэры і экскаватары пакуль што ў маскоўцаў ёсьць. Толькі вось мясцовыя бульдозэршчыкі і экскаватаршчыкі або пасьпіваліся, або павыміралі. Але публіка ў царскай ложы гэтым не праймалася, грэючыся пад травеньскім сонейкам: “А што? Беларускіх і таджыцкіх рабоў на наш век хопіць…”

У гэты дзень стылёва “чуділі” і ў далёкім ад Масквы Хабараўску. Там адзначалі 150 гадоў з часу заснаваньня гэтага горада на зямлі, адабранай у кітайцаў. Па вуліцах вадзілі калёны апранутых у кафтаны і кальчугі статыстаў, ігралі на балалайках. Найбольш кур’ёзны эпізод адбыўся ў цэнтры горада, дзе адсланялі помнік заснавальніку Хабараўска афіцэру Дзячэнку. Калі заслона ўпала, перад натоўпам узьнікла бронзавая постаць афіцэра-украінца, які ў свой час паслаў быў першую дэпешу бацюшке-цару пра стаўленьне намётаў на хабараўскім полі. Вельмі ж у тэму аркестар зароў знаёмую мэлёдыю: “Союз нерушімый республік свободных… Па-а-артія Ле-е-ніна, сіла народная…” Ніхто з прысутных нават не скавузіўся. Ідыёцкая эклектыка — сумесь бальшавізма, самодержавія-народності і іншых вялікадзяржаўных бразготак даўно ўжо сталася бонтонам эпохі позьняга пуцінізма – раньняга медведенізма.

Янка Базыль

7/6/2008 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2008
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024