Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (13-14 лістапада 2007 г.)

13 лістапада ў Маскве падаў голас Нікіта Белых, старшыня так званага Саюза Правых Сілаў Расеі. Нагадаем, што яго і ягоных падначаленых надта ж любіць запрашаць на свае еўрамаршы менская псэўдаапазыцыя, выстаўляючы іх як “надежду русской демократіі” (якая – за “дэмакратычную інтэграцыю Беларусі ў Расею”).
У Бялых і СПС вялікія праблемы. Напярэдадні парляманцкіх выбараў з іхных шэрагаў масава разьбягаюцца сябры і больш таго – кандыдаты, выстаўленыя ад СПС на выбары. У апошнія дні ў шэрагу рэгіёнаў зьнялі свае кандыдатуры асобы, якія ўзначальвалі выбарчы сьпіс СПС. Бялых абвінавачвае ў гэтым нам. старшыні прэзыдэнцкай адміністрацыі Алега Гаваруна. Маўляў, гэты Гаварун асабіста тэлефануе кандыдатам ад СПС і абяцае ім непрыемнасьці, калі тыя будуць кандыдаваць у супрацьвагу Пуціну. Можа так яно і ёсьць. Але калі так, то крамлёўскія гаваруны перастараліся. Кожнаму зразумела, што “правыя” ня маюць ніякіх пэрспэктываў на маючым адбыцца выбарчым спэктаклі. У Крамлі нават сур’ёзна абмяркоўваецца магчымасьць спыненьня прыёму новых сябраў у пуцінскую партыю “Едіная Россія”. Ахвотныя кан’юнктуршыкі павалілі ў ЕР, расштурхваючы дарогу лакцямі. Усе хочуць засьведчыцца ў вернасьці крамлёўскаму начальніку і “ягонай лініі” (апошнім часам так стала называцца палітыка пуцінізма) ды пасьпець на сакрушальную і “элегантную” перамогу пуціністаў. Каго цяпер з “маскоўскіх дэмакратаў” будуць выстаўляць на сваіх балотных маршах вінцучкі-лебедько-мілінкевічы?

Зьдзяйсьняецца крамлёўская пагроза наконт “адэкватнага адказу” Грузіі пасьля правалу антыдзяржаўнага перавароту, арганізаванага па загаду з Масквы тбіліскай “аб’яднанай апазыцыяй”. 13 лістапада грузінскія ўлады паведамілі, што на тэрыторыю Абхазіі ўведзены дадатковыя расейскія вайсковыя сілы: 200 вайскоўцаў, комплексы “Град”, танкі, браневікі і гаўбіцы. Памятаем, як нам. міністра МЗС РФ Камынін заявіў 8 лістапада, што “мы обеспечим защиту российских граждан”. На працягу шэрагу гадоў яны раздавалі ў акупаванай правінцыі Грузіі пашпарты РФ, а цяпер будуць бараніць гэтых “граждан” ад Грузіі.

14 лістапада Масква абвясьціла пра ўвядзеньне на Беларусь магутнай зьнішчальнай (і зусім непатрэбнай беларусам) зброі. Генэрал Зарыцкі, начальнік ракетных войскаў і артылерыі РФ, заявіў: “Пастаўка апэратыўна-тактычных комплексаў “Іскандэр” на Беларусь стане асімэтрычным адказам на пляны ЗША па стварэньню трэцяга базавага раёна супрацьракетнай абароны на эўрапейскім кантынэнце”. Такім чынам наша краіна становіцца закладніцай расейскай ваеншчыны, якая выконвае загад Крамля-Лубянкі на ваенную канфрантацыю з заходняй цывілізацыяй. Зьдзяйсьняецца тое, аб чым патрыёты Беларусі ўвесь час папярэджвалі заходнія ўрады і грамадзтвы: тэрыторыя Беларусі выкарыстоўваецца Масквой як трамплін для ваеннай пагрозы заходнім краінам, як плацдарм, брутальна вырваны з эўрапейскага кантэксту і аддадзены маскоўскаму агрэсару. Магутныя ракеты будуць падсунуты на 500 кілёмэтраў бліжэй да эўрапейскіх гарадоў. А палітычныя эліты ў заходніх сталіцах, падобна, аглохлі і асьлеплі, нічога не разумеюць. Брусэльская намэнклятура, эўрапейскія СМІ і палітыкі працягваюць бессэнсоўныя гульні з падстаўной менскай псэўдаапазыцыяй, робяць выгляд, што змагаюцца за дэмакратызацыю Беларусі. Расейскія акупанты Беларусі ўжо накіравалі на іх мадэрновыя ракеты, а яны ўсё тэарэтызуюць пра “збліжэньне апазыцыя з уладамі”, “дэмакратычныя выбары” і “лідэра, акцэптабельнага як у Брусэлі, так і ў Маскве”. Tупізм эўрачыноўнікаў давядзе да няшчасьця эўрапейскія народы. У чарговы раз палітпрайдзісьветам ня ўдасца пабудаваць эўракамфорт, аддаўшы ў маскоўскі палон беларускі народ.

Яўлінскі публічна паскардзіўся ў Маскве на дзеяньні ўладаў супраць ягонага “Яблока”. 14 лістапада штаб гэтай партыі ў горадзе Пскове быў разгромлены натоўпам з невядомых асобаў, міліцыя ня ўмешвалася. Былі разьбіты шыбы, мэбля, аргтэхніка, зьнішчаны выбарчыя агітацыйныя матэр’ялы. Яўлінскі пра гэта не казаў, але, падобна, што штабныя “яблычнікі” ледзь пасьпелі ўцячы з канторы. Мізэрны канец крамлёўскіх гульняў маскоўскіх дэмакратаў, якія праклалі для лубянцаў шлях у Крэмль.

Янка Базыль

16/11/2007 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2007
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024