Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗНЯК: Лошыцкі Яр. 70 гадоў

Дарагія землякі!

Сёньня мы сабраліся ў жалобным меcцы, тут, дзе 70 гадоў таму рускія энкавэдзісты масава расстрэльвалі беларускіх людзей. Расстрэльвалі на працягу цэлага 1937 года.
Людзей прывозілі ў “хапунах” і часам на бартавых грузавіках, зьвязаных і пад наглядам аховы. Як правіла, прывозілі рана (у 5-6 раніцы) па некалькі машынаў і тут жа расстрэльвалі. Некаторыя з Лошыцкіх старажылаў расказвалі мне ў 80-х, што бачылі, як вазілі і нават як расстрэльвалі. Сказаныя на сьмерць былі бедна апранутыя, простыя людзі. Зафіксаваныя таксама асобныя факты, калі мясцовыя камсамольцы-сексоты НКВД і лошыцкія падонкі (сексоты) удзельнічалі ў расстрэлах “ворагаў народа” тут, у Лошыцкім Яры. Яны напрошваліся “пастраляць” і за кожны стрэл ім плацілі 50 капеек (відаць, такса была). У цэлым у Лошыцы расстраляна і закапана ад 7 да 10-ці тысячаў чалавек.

Гэтае месца мной было адкрыта ў 1988 годзе. Тады я апытаў некалькіх жывых сьведкаў лошыцкіх расстрэлаў і апавяданьні некаторых (напрыклад, спадарыні Веры Шумскай) запісаў на магнітафон. У гэтым жа годзе, пасьля раскопак у Курапатах я падрыхтаваўся да раскопак у Лошыцы. Але калі я летам перад раскопкамі прышоў сюды, то ўбачыў, што велізарны яр засыпаны, а вакольныя ўзгоркі, на якіх рос сад, скапаныя і грунт ссунуты ў яр.

Я высьветліў хто, калі і якім чынам гэта зрабіў і зразумеў, што тут не абышлося бяз КГБ. Такім чынам у Лошыцы КГБ апярэдзіў мяне. Я прывёў атрад валанцёраў і спрабаваў яшчэ адчайна пракапаць насыпны грунт у некалькіх месцах, каб знайсьці пахаваньні. Але гэтая праца бяз тэхнікі была не пад сілу і скончылася бязвынікова.

З 1990-га году я спыніў усе археалягічныя дасьледваньні, сканцэнтраваўшы дзейнасьць на БНФ і ў Вярхоўным Савеце. У 1997 годзе ў “Беларускіх Ведамасьцях” мной быў надрукаваны артыкул пра гэтае месца і пра Лошыцкія расстрэлы.

Сёлета КГБ зноў захваляваўся Лошыцай. Ёсьць зьвесткі, што тут, на месцы расстрэльнага яра плянуюць нейкае маштабнае будаўніцтва, прыдумваюць вэрсіі, каб зьнішчыць Лошыцкі Крыж, мабілізавалі каманду “інтэрпрэтатараў” і заказных “экспэртаў”.

Увесь гэты гэбоўскі непакой тлумачыцца проста. У 1988 годзе ў іх была паніка, выкліканая адкрыцьцём Курапатаў. Таму ў Лошыцы ўсё зрабілі хутка і насьпех.

Тым часам я ня раз выказваўся, што магілы ня зьнішчылі, яны засталіся пад шматмэтровым насыпным грунтам. І ў будучыні ў прынцыпе можна іх дасьледваць. Гаражы, якія паставілі на заcыпаным яры, — даволі нязначныя пабудовы, каб стацца перашкодай для прынцыповага дасьледваньня. Ведаючы зацыкленасьць расейскіх гебістаў на помсьце і злачынствах, я ўвесь час чакаў, што тут яны нешта прыдумаюць і пабудуюць такое, каб зачыніць шлях для дасьледваньняў у будучыні. (Забойцам, як вядома, галоўнае схаваць труп). Мне здаецца, што ўжо нешта такое калі не пачынаецца, то намерваецца. Наша задача і задача ўсёй беларускай грамадзкасьці – не дапусьціць далейшага зьнішчэньня Лошыцкага Яра. Мы разумеем, што забойцы будуць пакаленьнямі замятаць сьляды сваіх злачынстваў. Але ім ужо гэта не ўдасца. Гэтак жа як ня ўдасца схавацца ад адказнасьці тым, хто пакрывае камуністычныя забойствы. Такіх месцаў, як Лошыца, сотні на Беларусі. Настане час і ўшанавана будзе памяць усіх нявінна забітых беларусаў, дзеля таго, каб ніколі больш ні масковец, ні немец не тапталі нашу зямлю.

Зянон Пазьняк
Старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

4 лістапада 2007 г.

4/11/2007 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2007
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024