Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (13-14 кастрычніка 2007 г.)

Не покладая рук… 13 кастрычніка нью-ёрцкі суд вынес вэрдыкт: “русскій парень” Кузнецов атрымаў 4,5 гады турмы. Яшчэ ў часы гарбачоўскай “перастройкі”, 22 гады таму Кузняцова ўзялі на працу ў фінаддзел сакратарыяту ААН. Сёлета яго і некалькіх ягоных супольнікаў урэшце арыштавалі і судзілі.
На працягу больш чым двух дзесяцігоддзяў банда Кузняцова адмывала гэбоўскія капіталы праз банкаўскія рахункі ААН (!). Калі гнюснасьць урэшце раскрылася, то нават генсек Кофі Анан (вядомы скарумпаванасьцю ўсёй сваёй сямьі) вымушаны быў пазбавіць Кузняцова дыпляматычнай недатыкальнасьці. На судзе Кузняцоў казаў “с пламенной трібуны”: “Я не покладая рук трудился в секретариате. Даже не оказывал должного внимания своей семье…” Арыгінальная расейская фармулёўка раскраданьня і мафійнага адмываньня мільёнаў даляраў – “не покладая рук” і “в поте ліца своего”. Такога не фармулявалі ў амэрыканскіх судах нават знакамітыя мафіёзы мінулага Аль Капонэ і Дон Карлеёнэ. Дарэчы маскоўскі МЗС шумна патрабуе выдаць у Расею гэтага Кузняцова. Напэўна ж, “он слішком много знает”…

На працягу кастрычніка на прадпрыемствах і ва ўстановах Баранавічаў адбываецца “хросны ход” пад дэвізам “Батюшка, а вы-чай не партейный?” Адміністрацыя (спрэс бальшавікі са стажам, у асноўным расейцы-асаднікі) раздрукавала падпісныя лісты на “дабраахвотны” збор сродкаў на дабудову мясцовага даўгабуда – будынка РПЦ. Людзям падсоўваюць пад нос гэтыя фількіны граматы і патрабуюць “прісоедініться к святому делу”. Беларусы, хто сьмялейшы, закрычалі на хрыстапрадаўцаў: “Памятаем мы, як вы з вашай партыяй бурылі храмы ды ламалі крыжы! На прыдурашны “зімовы палац” ад Лукашэнкі у вас грошы ёсьць, а на РПЦ у нас зьдзіраеце!..” “Государственная церковь” працягвае свой цынічны зьдзек з нашага народу.

14 кастрычніка расейская эсэсаўшчына праводзіла карніцкую апэрацыю на дарогах і ў паселішчах Малгабэцкага раёна Інгушэціі. Зьверствы акупантаў выклікалі адпаведную рэакцыю мясцовага насельніцтва. Бяззбройныя людзі атакавалі адзін з блок-пастоў, паадбіралі аўтаматы і кулямёты ў эсэсаўцаў і зьбілі іх на горкі яблык. Нават расейская ваеншчына не магла схаваць гэты ганебны для “русской военной славы” эпізод.

У Кіеве 14 кастрычніка афіцыйна адзначаліся 65 ўгодкі ўтварэньня Украінскай Паўстанцкай Арміі, якая змагалася супраць немцаў і расейцаў за незалежнасьць Украіны. Прэзыдэнт Юшчанка падпісаў указ аб наданьні пасьмяротна званьня Героя Украіны камандуючаму УПА Раману Шухэвічу (быў забіты НКВД у 1950 г.). Вялікая дэманстрацыя патрыётаў прайшла праз цэнтар Кіева ад помніка Шаўчэнку да Сафійскай плошчы, сьвяткуючы юбілей нацыянальнай арміі (гэта вам не фальшывы “евромаршык” на ўзбочыне Менску). Міліцыя з цяжкасьцю запабегла адпаведным дзеяньням патрыётаў у адносінах да прамаскоўскай публікі, якая сабралася пад чырвонымі сьцягамі ў іншым месцы ўкраінскай сталіцы. Камуністы і сацыялісты Вітрэнкі пракліналі “бандеровцев” і ўсхвалялі “советскій союз”. Барацьба за вызваленьне Украіны ад чырвонай чумы працягваецца.

Днямі адстаўны “агульны лідэр” Мілінкевіч выступіў з чарговай творчай ініцыятывай. Ён агучыў сварэньне “совета мудрецов для европейской інтеграціі” пад сваім кіраўніцтвам. Прозьвішчы і асобы “мудрацоў” у асноўным засьвечаныя ў прамаскоўскай псэўдаапазыцыі ў шэрагу эпізодаў грант-змаганьня. Але зьвярнула на сябе ўвагу адна асоба, што раней неяк не хадзіла ў белай тозе апазыцыянэра – Вячаслаў Хадасоўскі. Прыдворны савецкі “пісатель-публіцыст” яшчэ ў 80-я гады зрабіў пасьпяховую кар’еру на ніве ваяўнічага гэбоўскага антысэмітызму. Усё пісаў кніжкі пра “злачынны Ізраіль”, “братнюю дапамогу савецкага народа і лічно ЦК КПСС прагрэсіўным сілам ва ўсім сьвеце” і аргумэнтавана праклінаў ЗША і антысавецкую Заходнюю Эўропу. На ганарары зарабіў харошыя капіталы, езьдзіць на раскошнай машыне, валодае маёнткамі – так як належыцца “мудрацу”. У вузкіх колах, аднак, вядома, што Хадасоўскі “не любіт Лукашенко”, рэгулярна (у рамках тайнага галасаваньня на рэжымных выбарах) галасуе то за Чыгіра, то за Марыніча. Цяпер ён, падобна, “выйшаў з падпольля”, будзе арганізоўваць з Мілінкевічам і іншымі з гэтай кампаніі прамаскоўскую фронду за “эўрапейскую інтэграцыю”. Як кажуць людзі: “У псэўдаапазыцыі прыліў новых кадраў…”

Янка Базыль

15/10/2007 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2007
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь