Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (16-22 верасьня 2007 г.)

16 верасьня СМІ бралі інтэрвію ў тав. Гагіна, кіраўніка менскай гарадзкой арганізацыі БРСМ. У яго спыталіся, хто ёсьць ягоным ідэалам сярод гістарычных асобаў. Гагін адрапартаваў: “Пётр І, генэрал Дэ Голь …” “А чаму не называеце нікога з беларускіх дзеячаў?” – зьдзівіліся журналісты. “Ах, да-да…– спахапіўся лукашэнкаўскі “вожак”, —
Был такой выдающийся организатор, администратор, который навёл порядок и стабильность в Белоруссии. Это князь Муравьёв…”
Нават мясцовая журналістыка была шакіравана такой шчырасьцю. Мураўёў-вешальнік, расейскі гаўляйтэр, забойца і акупант ХІХ стагоддзя зьяўляецца натхняльным прыкладам для бэрэсэма Гагіна. Беларускім патрыётам ня трэба зьдзіўляцца. Вядома, што БРСМ – гэта акупанцкая расейская крэатура, фашыстоўская арганізацыя, мэта якой – зьнішчэньне беларускай культуры і Дзяржавы. І натхняльнікаў ім падабралі “доблесные органы”. З другога боку, выступам гагіных ня трэба зьдзіўляцца. Такія тыпы – гэта адкрытыя ворагі, якія заяўляюць, што вешаньне беларусаў ёсьць прыярытэтнай задачай іхнай дзейнасьці. Яны вельмі падобныя не на ідэолагаў НКВД, якія тлумачылі масавыя растрэлы людзей “дорогой в светлое будушчее”. Ім больш роднасныя эсэсаўцы і гестапаўцы часоў нямецкага нашэсьця. Тыя таксама, як і БРСМ, не тэарэтызавалі наконт “народного счастія”. Яны заяўлялі ў лоб нашым людзям, што прышлі, каб зьнішчыць іх і заняць нашу зямлю. З такімі ў беларускіх змагароў размова была кароткая. Усё скончылася разбурэньнем варожага логава ў Берліне. У параўнаньні з Гагіным значна больш падступная і подлая публічка з прарасейскай псэўдаапазыцыі. Яны Мураўёву-вешальніку камплімэнтаў ня кажуць, клянуцца ў адданасьці беларускай справе. А потым едуць у Маскву ды заяўляюць, што наладзяць “інтэграцыю” Беларусі ў Расею лепш за Лукашэнку. Перад Захадам яны разгортваюць свой пусты “Европейскі марш”. Вось дзе сапраўдная антынацыянальная дзейнасьць, замаскіраваная пад “правы чалавека”.

Масква куражыцца перад цывілізаваным сьветам. 16 верасьня жырыноўская ЛДПР высунула міжнароднага злачынцу А. Лугавога кандыдатам на думскія выбары. Апошнім часам ўлады Вялікай Брытаніі патрабуюць выдачы ім на сьледства гэтага Лугавога, які забіў А. Літвіненку і атруціў маскоўскім “мірным атамам” цэлы квартал Лёндана. Замест супрацоўніцтва са сьледствам Крэмль паказаў брытанцам хватка скручаную дулю: “Знай нашіх!” Добры ўрок для брытанцаў. Ня трэба пускаць на сваю тэрыторыю расейскую шпану і гэбоўскіх забойцаў. А калі ўжо яны ўляпаліся ў злачынства, то браць іх на месцы, каб не спрачацца потым з Крамлём.

Вайна помнікаў ва Украіне. Камуністы задаволены. Палтаўскі гаспадарчы суд вынес вэрдыкт: дэмантаваць памятны камень у Палтаве, на месцы якога патрыёты меркавалі паставіць помнік Стэпану Бандэры (лідэр украінскага нацыяналізму нарадзіўся ў Палтаве ў 1879 г.). Мясцовая камунячэйка зрабіла ўсё, каб не дапусьціць увекавечваньня памяці нацыянальнага героя. Барацьба за гістарычную праўду ідзе і на Украіне. У іншым украінскім горадзе таксама разгортваецца барацьба наконт помніка. Але тут усё наадварот. Мясцовыя ўлады аднавілі помнік Кацярыне ІІ у Адэсе (зьнішчаны ў савецкі час). Цяпер у сувязі з манархізацыяй гэбоўскай Расеі расейская агентура за мяжой таксама пачала актыўна ажыўляць манархічныя муміі. Мясцовыя украінцы, аднак, 21 верасьня сабраліся перад помнікам расейскай путане, сшыхтаваліся і пайшлі на яго. Яны перакулілі загароджу і пачалі біцца з міліцыяй, якая ахоўвае помнік. Давялося выклікаць спэцчасткі, каб адбіць украінскі выступ. Патрыёты абяцаюць усяроўна зьнічшыць істукана.

21 верасьня італьянскае тэлебачаньне паказала інтэрвію з удавой і адвакатам А. Літвіненкі, забітага гэбістамі ў Лёндане ў 2005 г. Перадача была прысьвечана выданьню італьянскага перакладу кнігі, напісанай адвакатам і ўдавой. Кніга прысьвечана справе гэбоўскага забойцы. Цяпер з выданьнем змогуць пазнаёміцца італьянцы. Адносна яшчэ нядаўна ў Італіі на тэлебачаньні і ў іншых местах тутэйшыя прапагандысты сьпявалі сэрэнады “перастройцы”, Гарбачову, Пуціну і “дэмакратычнай Расеі”, якая вяртаецца ў Эўропу. І вось настаў час, калі для італьянцаў гучаць расповеды пра тое, як Пуцін стаіць за палітычным атамным забойствам, як усім кіруе гэбэ. І на Захадзе нешта мяняецца…

У Расеі паціху разгортваецца містэрыя-буф, сцэнар якой вельмі знаёмы беларусам. 22 верасьня расейскія інтэрнэт-выданьні застракацелі паведамленьнямі пра тое, як у Маскве міліцыя спыніла машыны, у якіх ехаў Эдзічка Лімонаў і ягоная сьвіта. Бальшавікі-фашысты (“Другая Россія”, антыпуцінская дэмакратыя) ехалі на перадвыбарчы мітынг на правінцыю. Міліцыя адабрала ў іх пашпарты. Гэта падаецца ў драматычнай інтанацыі “репрессій”. Пару дзён раней тыя ж выданьні пісалі пра тое, як “на региональных праймериз Каспаров и Касьянов идут ноздря в ноздрю и продолжаются выборы единого кандидата от демократических сил…” І сапраўды цікава, чым скончацца пошукі маскоўскага Мілінкевіча, адзінага і непаўторнага? Адпрацаваўшы сцэнар у лабараторных умовах на Беларусі, Масква раскручвае яго на шырокіх прасторах Расеі. Мэта тая ж: любымі спосабамі (у тым ліку і легендарным заклікам “Ідзі і скажі ему НЕТ!”) Крэмль-Лубянка праз сваіх падстаўных імкнецца загнаць электарат на выбарчую фальшыўку.

Янка Базыль

23/9/2007 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2007
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь