Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (2-5 ліпеня 2007 г.)

2 ліпеня вернікі з усяе Беларусі прыбылі ў Будслаў на сьвята Будслаўскага абраза Маці Божай. Знакаміты касьцёл ня мог зьмясьціць усіх вернікаў. Як і штогод, імша і казаньні (па-беларуску!) адбываліся на плошчы і полі вакол касьцёла.
Беларусаў атачыла цемра паліцэйшчыны і гэбэ. Як толькі моладзь уздымала дзе-небудзь сярод масы людзей нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі, туды кідаліся рэжымныя дзяржыморды, рвалі сьцягі, круцілі рукі людзям. Калі трыццаць тысячаў вернікаў засьпявалі гімн “Магутны Божа”, сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ высока ўзьнялі Бел-Чырвона-Белы Сьцяг. Штурхаючы людзей, да іх кінуліся пачвары ў цывільным. Але сябры Партыі сталі вакол Сьцяга і стрымлівалі сатаністаў, пакуль народ дасьпяваў гімн. Беларусы яшчэ раз убачылі антыбеларускую сутнасьць акупацыйнага рэжыму, а таксама пераканаліся, што трэба гуртавацца вакол нацыянальных і хрысьціянскіх каштоўнасьцяў.

Усе папярэднія дні і асабліва 3 ліпеня па Беларусі кацілася чарговая рэжымная хваля. Рэжым “праздновал незавісімость”. Людзі пыталіся: “незавісімость” ад каго? Ад нямецка-фашыстоўскіх захопнікаў? Дык пасьля іх у нашай краіне засталіся на дзесяцігоддзі маскоўска-бальшавіцкія захопнікі і ніякой незалежнасьці не было да 1991 года, пакуль не пасыпалася пад цяжарам свайго маразму саўдэпія. У часы савецкай акупацыі 3 ліпеня быў афіцыйны “празднік” – “дзень вызваленьня Беларусі ад нямецкіх захопнікаў”. Крыху больш адпаведная назва. Хаця і тут крамлёўская гэбельсаўшчына не прамінула ўляпацца ў хлусьню. Як вядома лютыя баі з немцамі адбываліся на тэрыторыі Беларусі да пачатку жніўня 1944 г., яшчэ цэлы месяц. А пасьля гэтага новы акупант працягнуў сваю палітыку генацыду беларускай нацыі. Зразумела, што цяперашні прамаскоўскі рэжым унутранай акупацыі схапіўся за “савецкі празднік” толькі дзеля таго, каб заблытаць беларусаў, каб нашы людзі забыліся пра Дзень Волі 25 Сакавіка, пра сапраўдную дэклярацыю незалежнасьці 1918 года.
З вырабленым цынізмам усе рэжымныя мерапрыемствы і прапаганда разгортваліся на мове вечнага ворага Беларусі – расейскай імпэрыі. Чарговы надзьмуты трыюмф русіфікацыі меў усе складовыя элемэнты, да якіх ужо пачынае прызвычайвацца наш стомлены постсавецкі чалавек. Рэжыму вельмі хацелася б, каб русіфікатарскія скокі, правінцыйная маскальшчына канчаткова затапталі беларускую мову, беларускую песьню, беларускую Незалежнасьць. Усе каманды для войска і цывільных на парадах аддаваліся на акупанцкай мове – адразу і не разабрацца было, дзе ўсё гэта адбывалася: у Разані, Сольвычэгодску, Калагрыве або ў старажытным горадзе Херово. На трыбуне стаяла шклоўская эліта начале са сваім пажыцьцёвым “председателем”. Пацешных постацей сярод іх было шмат, але асабліва выдзяляўся сярод іх “тайны саветнік” Шэйман. Многія памятаюць, як гэты прафэсійны правакатар развальваў разам з правакатарам Статкевічам Беларускае Згуртаваньне Вайскоўцаў на пачатку 1990-х гадоў. У выніку дзейнасьці гэтых “ребят” з беларускай арміі былі брутальна выдалены ўсе афіцэры-патрыёты Беларусі. Цяпер Статкевіч ходзіць у цывільным, а вось Шэйману навесілі на залатыя пагоны ажно тры генэральскія зоркі. Яркіх бляшак на ягоным мундзіры было разьвешана столькі, што ўспамінаўся товарішч Брежнев, якому давялося на парадных партрэтах “пашыраць грудзі”, каб улезла чарговая зорка…
Эстрада захлыналася русскоязычной пошасьцю. На сцэнах куляліся і віхляліся паненкі (дзякуй, што гэты правінцыйны жах не сьпяваў па-беларуску – гэта была б прафанацыя нацыянальнай культуры). Безгалосыя камсамолкі і камсамольцы няўклюдна паўтаралі эстрадныя прыёмчыкі маскоўскіх “дзіваў”. А выходзіла недарэчна і скрыўлена. Паўсюль лезьлі ў вочы бэрэсэмы са сваімі сатанінскімі чырвона-зялёнымі харугвамі. А ўвечары галоўнага дня рэжыму тысячы людзей былі сагнаны на Кастрычніцкую плошчу. Усім загадалі “петь гімн вместе с презідентом”. БТ круціла камэрай. Шклоўскі начальнік шырака разьзяўліваў рот і ўсьміхаўся, пару паненак побач зь ім ўдавалі натхнёнае сьпяваньне. Тысячагаловая плошча маўчала, аглушаная гімнам БССР, які роў з рэпрадуктараў. Як усё пачалося, так і скончылася…

Спадзяемся, што цяпер усе здагадаюцца – Пуцін сапраўды пнецца на трэці прэзыдэнцкі тэрмін. Не выпадкова ён паляцеў у экзатычную Гватэмалу, кланяўся і мітусіўся там на пасяджэньні міжнароднага алімпійскага камітэту. Уначы на 5 ліпеня МАК прагаласаваў за правядзеньне Зімовых Алімпійскіх Гульняў 2014 г. у Сочах. Цяпер зразумела таксама, што расейскую імпэрыю чакае немінучы крах. Берлінская алімпіяда 1936 г. і маскоўская алімпіяда 1980 г. былі знакавымі зьявамі, папярэджаньнем чалавецтву аб немаральнасьці рашэньня міжнароднай арганізацыі прызначыць Алімпіяду – сымвал міру – у краінах-агрэсарах, якія праводзілі антычалавечую, небясьпечную для ўсяго сьвету палітыку. “Мы за мір! Мы вне політікі!” – гукалі бонзы крамлёўскага рэжыму і адгружалі мільённы хабар міжнародным спартовым чыноўнікам. Спадзяемся, што маштабная лубянская апэрцыя на тэму зімовай алімпіяды ў “городе Сочі, где тёплые ночі” будзе раскрыта і будзе прадэманстраваны мэханізм прадажнай адзінадушнасьці міжнароднага галасаваньня. Ужо праз некалькі гадзінаў пасыпаліся рэакцыі на псэўдаалімпійскае рашэньне прадажных чыноўнікаў. У Вене выступіў канцлер Аўстрыі Альфрэд Гузэнбаўэр, бо маскоўцы правалілі кандыдатуру града Зальцбурга (дзе, дарэчы, гатовы ўсе алімпійскія аб’екты ў адрозьненьні ад Сочы). Ён заявіў, што “рашэньне шэрагу чыноўнікаў МАК было няшчырым”. На дыпляматычнай мове гэта азначае прамое абвінавачваньне ў карупцыі. А ў Інгушэціі (якая даволі недалёка ад Сочы) партызаны арганізавалі “алімпійскі салют”. Уначы патрыёты падабраліся да базы, дзе разьмешчаны 503 мотастралковы полк маскоўскіх акупантаў, і адкрылі агонь з кулямётаў, мінамётаў і гранатамётаў. Расейцы паведамляюць пра забітых і параненых. Але можна быць упэўненым, што сапраўдную лічбу акупанцкіх стратаў мы ніколі не даведаемся ад самых расейцаў. І самае галоўнае – ці дажыве Расея да 2014 года?

5 ліпеня ў Маскве афіцыйна абвешчана пра стварэньне чорных сотняў. “Движение против нелегальной иммиграции” (ДПНІ) пачало публічна заклікаць “русскіх людей” запісвацца ў групы “народнай абароны”. Але пра сябе гэтыя групы заявілі ўжо раней і практычнымі дзеяньнямі. Кодлы маладзёнаў ДПНІ і КРО (Конгресса русскіх обшчін) арганізавалі 22 і 23 чэрвеня напады на “нярускіх” у цэнтральных раёнах Масквы. У крывавых сутыкненьнях удзельнічалі сотні асобаў з абодвух бакоў. Фашызацыя “алімпійскай” Расеі працягваецца.

Янка Базыль

6/7/2007 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2007
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь