Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (26-29 чэрвеня 2007 г.)

26-28 чэрвеня вялікая дэлегацыя “аб’яднанай апазыцыі” езьдзіла ў Берлін. Здаецца, няма чаму зьдзіўляцца. У меньшым і большым складзе гэтая публіка рэгулярна наладжвае ваяжы на Захад і ў Маскву.
Але гэтым разам Радыё Свабода паведамляла, што нямецкае кіраўніцтва з імі “абмяркоўвала тактыку беларускай апазыцыі”. Партайгэносэ з Бундэстагу, палітолягі і іншыя спэцы абмяркоўвалі, такім чынам, як дзейнічаць, як змагацца вінцучкам-лебедько і іншым (яны вельмі непакоіліся, што на кансультацыю не прыехаў Мілінкевіч). Беларусы заўсёды думалі, што змагаючыся супраць антыбеларускага рэжыму, змагары павінны самы вызначаць тактыку і стратэгію сваіх дзеяньняў і свайго змаганьня (зразумела, што ў тым выпадку, калі “змагары” і “змаганьне” не зьяўляюцца пацешным спэктаклем). Немцы рабілі казаньні на тэму дэмдзеяньняў і будучыні Беларусі, камандваў парадам незабыўны Ганс Вік (ён падкрэсьлена рупліва выказваўся пра дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі). Вінцучкі-лебедько ківалі галовамі і з усім пагаджаліся, рабілі аптымістычныя камэнтары для менскіх СМІ.
Паехалі яны назад у Менск задаволеныя сабой (атрымалі нямецкую індульгенцыю і абяцанкі грантаў “на дэмакратыю” у чарговы раз). Сочачы за іхнай паездкай, мы сапраўды хваляваліся. Бо тое, чым яны займаліся ў Берліне, называецца нацыянальнай і дзяржаўнай здрадай, зьяўляецца вельмі цяжкім злачынствам. Нават Ленін, калі атрымліваў мільёны залатых дойчмарак ад германскага кайзэра і берлінскія інструкцыі аб тактыцы развалу Расеі, то хаваў гэтую таямніцу за сямью пячаткамі. Праўда, таямніца раскрылася, выклікала абурэньне людзей у Петраградзе і адэкватную рэакцыю Часовага ўраду, які выдаў загад на арышт і суд Леніна і прадажных ленінцаў (яны схаваліся ў намёце ў Разьліве). Мы хваляваліся за Вінцучка і іншых, бо разумелі, што пасьля такога берлінскага пасяджэньня аб тактыцы іх павінны арыштаваць на мяжы РБ і пачаць сьледства па справе падрыўнога супрацоўніцтва з замежнай дзяржавай. Таму што абмяркоўваць сваю стратэгію і тактыку з чужынцамі сапраўдная апазыцыя можа толькі ва ўмовах вайны з рэжымам на радзіме. Напрыклад, Юзэф Пілсудскі адкрыта супрацоўнічаў падчас Першай сусьветнай вайны з Нямеччынай і Аўстра-Угоршчынай – праціўнікамі Расеі, супраць якой яны вялі вайну. Польскія патрыёты стварылі нацыянальныя легіёны, якія ў адкрытую на фронце ваявалі супраць расейскага рэжыму.
Мы хваляваліся дарэмна, усё абышлося. Ніхто не схапіў нашых грантаўскіх герояў-апазыцыянэраў. Ніхто не напалохаўся іхнай узгодненай з немцамі “тактыкі”. Нічога дзіўнага, давайце прыгадаем, як Ганс Вік публічна прызнаўся ў заходніх СМІ (потым пра гэта паведаміла і беларуская прэса), што “аб’яднаная апазыцыя ў Беларусі была створана са згоды і пад рэзалюцыяй КГБ РБ”. Такім чынам, грантаўцы езьдзілі ў Берлін не з думкамі пра нацыянальна-дзяржаўную здраду. Яны выконвалі наступны акт гэбоўска-вікаўскай тактыкі. А пра тактыку Ганс Вік таксама прызнаўся быў перад беларускімі журналістамі: “Галоўнай задачай маёй працы ў Місіі АБСЭ ў Менску была арганізацыя як мага хутчэйшай інтэграцыі Беларусі ў дэмакратычную Расею”. Тое ж прагучала і на берлінскай канфэрэнцыі: згода з уладамі, павышэньне ролі беларускага парляманту (гэта значыць лукоўскіх нелігітымных “палатак”), крокі насустрач уладам і г.д. Падзеі паказваюць у чарговы раз, што падстаўная псэўдаапазыцыя зьяўляецца інтэгральнай часткай антыбеларускага рэжыму.
Віцучкам-лебедько ня трэба хавацца ў Разьліве. Ім ня трэба нават хаваць факт халуйскага супрацоўніцтва з нямецкімі ненавісьнікамі Беларусі. Ім нішто не пагражае, яны спадзяюцца рабіць гэта вечна. На менскі вакзал пад’ехаў пламбіраваны вагон з Берліна. З вагона выйшлі вясёлыя “апазыцыянэры”. Ім ня трэба зьбіраць на прывакзальнай плошчы шматтысячныя натоўпы і гукаць з браневіка свае “чэрвеньскія тэзісы”. Яны б можа і рады былі арганізаваць такое шоў, але нікога яны не сабралі б. Ды й навошта намагацца, калі можна і проста так, камфортна і весела…

Пяць сотняў грузінскіх мужчынаў і жанчын нагадалі расейскім акупантам, хто гаспадар на дарогах Грузіі. 28 чэрвеня грузінскія будаўнікі рэмантавалі дарогу ў правінцыі незалежнай Грузіі — Паўднёвай Асэціі. Раптам на будаўнікоў наляцелі бронемашыны з аўтаматчыкамі – расейскія “міратворцы” пачалі тварыць мір. Маскоўскія акупанты паспрабавалі не прапусьціць на месца правядзеньня работ два грузавікі і бульдозэр. Але жыхары навакольных вёсак сьмела насунуліся на расейцаў і закідалі іх разам з іхнымі бронемашынамі каляровым парашком. Нахабныя захопнікі імгненна ператварыліся ў стракатых пудзілаў. Генэрал у блакітна-чырвоныя палоскі вымушаны быў загадаць сваім ружовым, сіне-жоўтым і бура-малінавым падначаленым рэціравацца і адкрыць дарогу.

29 чэрвеня замежныя СМІ паведамілі (а расейскія змаўчалі), што група бесланскіх мацерак зьвярнулася ў Стразбургскі суд па правах чалавека. Іхную заяву суд прыняў. Жанчыны, чые дзеці загінулі ў Беслане ў 2004 г., падалі ў суд на Расею. Яны патрабуюць поўнага міжнароднага рассьледваньня апэрацыі ФСБ пад камандай Пуціна, у выніку чаго загінулі сотні дзяцей. Гэбоўскія забойцы не адкруцяцца ад адказнасьці і пакараньня. Мяркуем, што яны і самы гэта разумеюць. Таму нягледзячы на ўвесь бадзёры выгляд і рэзкія манэры тав. Пуцін павінен быў бы здрыгануцца ад гэтай зьвесткі са Стразбурга. Гэта можа быць першы званок для крамлёўска-лубянскай канторы, што трэба пазбаўляцца ад заплямленага крывёй дзяцей ленінградзкага палкоўніка, які пнецца на трэці прэзыдэнцкі тэрмін.

Янка Базыль

3/7/2007 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2007
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь