Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Вернісаж твораў Міколы Купавы

У нядзелю 3 чэрвеня ў Нью-Ёрку адчынілася выстава Міколы Купавы “Постаці зямлі Беларускай”, прысьвечаная 125-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Вернісаж адбыўся ў грамадзкай залі Сабора сьвятога Кірылы Тураўскага на Атлянтык Эвеню, 401 у Брукліне. Было даволі шмат беларусаў з Нью-Ёрку і Нью-Джэрзі. Выступалі сябры і аднадумцы мастака: Зянон Пазьняк, Павел Купава, Вітаўт Кіпель, Алесь Вінакураў. Валянціна Якімовіч пранікнёна чытала вершы Якуба Коласа і Янкі Купалы, Сяржук Сокалаў-Воюш сьпяваў пад гітару беларускую баладу пра князя. Мікола Купава падрабязна расказаў пра сваю творчасьць і творы.

На выставе прадстаўлены вядомыя працы мастака, пасьвечаныя мясьцінам і вобразам вялікіх беларускіх песьняроў, выкананыя ў тэхніцы каляровай і чорна-белай літаграфіі, абразной гравюры (лінарыты) і акварэлі. Сярод іх вядомы партрэт маладога Якуба Коласа (лінарыт, 1982 г.), які, без перабольшаньня скажу, увайшоў у фонд клясыкі беларускага мастацтва. Тут жа выдатны партрэт Янкі Купалы, выкананы ў кантрастным плякатным стылі, панарама Вязынкі, хутар Акопы, памятныя мясьціны ў Вільні і Менску, зьвязаныя з гісторыяй і культурай Беларусі.

Асабліва шырока прадстаўлена выдатная сэрыя літаграфіяў, пасьвечаная мясьцінам жыцьцёвага шляху Якуба Коласа. Тут стары Пінск зь відам на Езуіцкі калегіум і знакаміты касьцёл Сьвятога Станіслава (1646 г.) – самы вялікі касьцёл ордэна езуітаў ў Вялікім Княстве, выдатны помнік беларускага барока (узарваны бальшавікамі ў 1956 г. падчас савецкай акупацыі), выдатна зробленая выява Пінскай кватэры Якуба Коласа, дом Марыі Каменскай у Віленскай чыгуначнай калёніі, дом Якуба Коласа ў Менску і інш.

Увогуле, трэба сказаць, што Мікола Купава ў гэтай частцы свайго мастацтва адзін з тых выдатных беларускіх мастакоў, які натхнёны мастацкай спадчынай, ці, дакладней, пранцыпам творчасьці, ідэяй і падыходам Напалеона Орды (г. зн. імкненьнем адлюстраваць, зафіксаваць і зрабіць фактам мастацкай творчасьці мясьціны і пабудовы, зьвязаныя з падзеямі беларускай гісторыі і культуры, з жыцьцямі вялікіх людзей). Гэта адзін з тых карысных для нацыі мастакоў, які імкнецца ўвекавечыць кантэкст культуры, той кантэкст, які прамінае альбо які зьнішчаюць варожыя сілы.
Творчасьць такіх мастакоў (а гэта і Напалеон Орда, і Язэп Драздовіч, і Яўген Кулік, іх мноства) ёсьць пасьвячэньне, сьведамае мастацкае служэньне Бацькаўшчыне. І гэта ёсьць самая адметная рыса мастацкай канцэпцыі ці, я б сказаў, мастацкай ідэалёгіі Міколы Купавы.

Тут мушу адзначыць, што невыпадкова, калі ствараўся, дзейнічаў і дасягаў гістарычных перамог Беларускі Народны Фронт, Мікола Купава быў адным з гарачых і актыўных яго ўдзельнікаў; быў пастаянна сябрам Сойму БНФ, узначальваў фронтаўскую Камісію па культуры. Гэта ўсё яшчэ сучаснасьць, але на нашых вачах яна ўжо робіцца гісторыяй, якая, як правіла, выклікае асэнсаваньне і мастацкі імпэт ужо потым, у новых пакаленьнях.

У анонсе і на плякаце да выставы напісана, што прадстаўляе выставу “Беларускі музэй у Нью-Ёрку”. У сапраўднасьці, фармальна, такога музэю яшчэ няма, але фактычна, на справе, ужо робяцца выставы і зьбіраюцца творы, рыхтуецца памяшканьне пад запасьнікі (фонды) музэя. Тут прынцып, які я вельмі ўхваляю: спачатку справа, а потым фармальнае зацьвярджэньне задачы.

У Беларускім музэі зацікаўлены ўсе, найперш Царкоўная Рада Сабора Кірылы Тураўскага, працуе група прыхільнікаў, а ініцыятарам ідэі і яе энтузіястам зьяўляецца Алесь Вінакураў, які таксама шмат парупіўся, каб выстава Міколы Купавы адбылася ў Нью-Ёрку.

Належыцца таксама добрае слова Царкоўнай Радзе Сабора, якая падтрымлівае справу музэя і беларускіх выставаў, і шмат якія чальцы яе непасрэдна ўдзельнічаюць ва ўсёй цяжкай працы, якая ідзе на карысьць агульнага беларускага дабра.
Выстава працягнецца да 5-га ліпеня.

5 чэрвеня 2007 г. Зянон ПАЗЬНЯК

5/6/2007 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2007
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь