Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (1-3 чэрвеня 2007 г.)

Расейскія падстаўныя навучыліся ў менскіх падстаўных. Памятаем, як нядаўна Мілінкевіч і ягоная каманда зьвярталіся з “ніжайшімі пріглашеніямі” да Лукашэнкі, заклікалі яго паўдзельнічаць у “дне народного едінства” 25 сакавіка і ў “чарнобыльскім шэсьці” на Бангалёр 26 красавіка. Разумныя людзі яшчэ раз пераканаліся, што гэта за псэўдаапазыцыя і каму яна служыць.
А мадэль аказалася прывабнай. І вось 1 чэрвеня лябараторны вопыт, праведзены ў РБ, быў ужыты ў РФ. Арганізатары чарговага пацешнага “марша несогласных” паслалі тэлеграму Пуціну ў Крэмль і запрасілі яго на свой “марш”. Гэта як? – Пуцін павінен выказаць “несогласіе” з палітыкай Пуціна? Сама назва арганізатараў абсурда творчы выведзена з тытулатуры менскіх падстаўных – Об’едінённый гражданскій фронт (ух, трымці Лубянка, хвалюйся Крэмль).

2 чэрвеня ў Кіеве ўрачыста адкрыўся Музэй савецкай акупацыі. У Львове рыхтуецца экспазыцыя новага Музэю таталітарызма. Дакуманты, фотаматар’ялы, рэчы ахвяраў і катаў, мастацтва таталітарнага пэрыяду складуць фонды і экспазыцыю новых украінскіх музэяў. Асэнсаваньне расейскай акупацыі, адэкватная ацэнка гэтага жахлівага пэрыяду – усё гэта сьведчыць, што Украіна назаўсёды згублена для расейскай імпэрыі. Будуць такія музэі і на Беларусі. Цэнтральны музэй таталітарызма і расейскай акупацыі будзе адкрыты ў будынку цяперашняга КГБ РБ пасьля лівідацыі рэжыму КГБ.

У Сімфэропалі зноў зьбегліся на плошчу “русскіе люді”: у асноўным гэта крыклівыя пэнсіянэркі (мужчыны пасьпіваліся і ляжаць або на могілках або “на полатях”, адганяючы мух). У сталіцы Крыма “русскіе” асаднікі бароняць месца, дзе мясцовыя ўлады вырашылі аднавіць помнік царыцы Кацярыне ІІ. Вядома, што менавіта піцерская путана ў кароне загадала захапіць Крымскае ханства на прыканцы 18 стагоддзя. Крымскія татары (культурныя, цьвярозыя мужчыны) сталі сьцяной перад паліцэйскім кардонам і крыклівай асадніцкай цемрай. Гаспадары крымскай зямлі заявілі, што ніякага помніка ніякім расейскім прастытуткам у іхным горадзе ня будзе.

Трэба аддаць належнае некаторым маладым расейскім рэпарцёрам. У стылістычных рамках нэасацрэалізму яны апэрыруюць такой іроніяй і сарказмам, што нават недалёкі тэлеглядач разумее, пра што йдзецца. Заўважана, што ў сувязі з падрыхтоўкай трэцяга тэрміну Пуціна на расейскіх тэлеканалах зьніклі расповеды пра расейскія жахі (штодзённае жыцьцё “велікой страны”), а пасьля бамбардовак у Бэйруце і землятрусу у Папуа НТВ і іншыя паказваюць “благостные” сюжэты з расейскай правінцыі: конкурс “хто лепш зварыць каву” у Навасібірску, як дзеці мяняюць лялечную зброю на кніжкі ў Растове і падобную падстаўную лухту. Малады рэпарцёр атрымаў рэдакцыйнае заданьне паказаць расейскую эліту ў Лёндане. Тамака ў каралеўскім Віндзарскім элітным парку адбыўся матч па конскаму рэгбі паміж зборнымі Расеі і Англіі. Аднак, аказалася, што “расейская” каманда – гэта пару нашчадкаў белагвардзейскай эміграцыі і амэрыканскія бізнэсоўцы, што працуюць у Маскве. Мафійная элітка, што рабіла масоўку “русскіх зрітелей” прызналася ў камэру, што ня ведае правілаў гульні, хіхікала і дэманстравала свае раскошныя строі. Пад яркай папонай кожны разглядзеў задрыпаную расейскую клячу, якая ўдавала з сябе нешта пародзістае.

Янка Базыль

3/6/2007 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2007
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь