Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (15-20 траўня 2007 г.)

15 траўня МЗС Украіны грэбліва адмовіўся ад “нулявога варыянта”, прапанаванага МЗС Расеі.
Ведамства лубянскага міністра Лаўрова хацела, каб украінцы зьнялі статус пэрсоны нон грата (непажаданай асобы) і дазволілі ўезд на сваю тэрыторыю некалькім імпэрскім дзеячам Расеі. Напрыклад, вядомаму імпэрыялісту з Дзярждумы Затуліну. Пэўны час такая забарона дзейнічала таксама на Жырыноўскага. Украіна адэкватна бароніць сваю тэрыторыю ад нечысьці.

18 траўня адбыўся яшчэ адзін акт нацыянальнай і дзяржаўнай здрады, зьдзейсьнены прамаскоўскім рэжымам, які зьнішчае Беларусь. У Маскве лукашысцкія прадстаўнікі дзяржкамітэту па маёмасьці РБ падпісалі дамову аб “продажы 50% акцыяў беларускай кампаніі “Белтрансгаза” расейскаму монстру “Газпрому”. Трэба зазначыць, што гэта яны маглі толькі паведаміць пра 50 адсоткаў, а на самай справе наша нацыянальная маёмасьць цалкам перайшла ў рукі расейскім імпэрыялістам. Пад пусты звон прамаскоўскай псэўдаапазыцыі (падрыхтоўка да “кангрэсу дэмсілаў”, галасаваньне за Мілінкевіча, які раптам перастаў быць “лідэрам апазыцыі” і ўзначаліў нейкую гарадзенскую структуру і г.д.) Расея захапіла яшчэ адну беларускую пазыцыю ў эканамічнай вайне супраць Беларусі.

Усе назіралі, як на самарскім саміце Эўразьвяз – Расея Пуцін надрываўся на тэму дэмантажу савецкага помніка ў Таліне. З культурнага перазахаваньня парэшткаў жаўнераў на могілкі расейская гэбельсаўшчына разьдзьмула на ўвесь сьвет прапагандысцкі пухір на тэму “эстонскага вандалізма”. Але нават у расейскіх СМІ зьявілася сэрыя паведамленьняў пра мільёны непахаваных ахвяраў вайны па ўсёй Расеі, пра помнікі, якія паўсюль разбураюцца і гінуць, пра тое, як расейцы раскрадаюць бронзу і мармур з манумэнтаў. 18 траўня МЗС Украіны выказаў Маскве пратэст у сувязі са зьнішчэньнем помніка украінскаму лётчыку герою Савецкага Саюза В. Пайдэнку, які стаяў на месцы ягонай гібелі ў 1941 г. на Кіеўскай шашы пад Масквой. Маскоўскія ўлады разбурылі помнік, бо ён “замінаў пашырэньню аўтастрады”.

19 траўня па ўсёй Расеі махалі чырвонымі сьцягамі, білі ў барабаны і крычалі на маскоўскі манэр “Зіг хайль!” Чырвоныя структуры начале з Зюганавым нагадвалі дзецям пра “день піонеріі”, пра які многія ўжо пачалі забывацца. Задаволеныя сабой товарішчі зьбіралі дзятву і вязалі на ёй чырвоныя гальштукі – савецкі сымвал бязбож’я і сусьветнай рэвалюцыі. У той жа дзень з Уладзівастока выйшаў “хросны ход” у гонар “узьяднаньня РПЦ” (чырвонаармейскай і белагвардзейскай). Мяркуецца, што ў розных правінцыях імпэрыі адбудуцца гэтыя псэўдаправаслаўныя шоў. З харугвамі і камісарамі ў расах гэтыя “хады” пайдуць каля бронзавых і бэтонных балваноў, якія ўвасобілі ідэалёгію чырвонага сатанізма і зьнішчэньня рэлігіі і храмаў: леніных, кіравых, дзяржынскіх і г.д. Расейская эклектыка — не для нармальнай чалавечай псіхікі. Сьвет узіраецца ў маштабны паноптыкум з жахам і трывогай.

19-20 траўня ўлады “міласьціва” арганізавалі “рыцарскі фэст” у Лідзе. Па многіх гарадах краіны былі расклеяны рэклямныя плякаты, СМІ заклікалі далучацца. Аднак, шмат людзей вярнуліся з гэтага афіцыйнага мерапрыемства расчараванымі і раздражнёнымі. Сам фэст (рыцарскі турнір і інш.) праводзіўся ў мурах лідзкага замку. Туды запусьцілі частку людзей, а тысячам астатніх заявілі, што “больш няма білетаў”. Вядома, што калі такія імпрэзы арганізоўваюцца ў цывілізаваных краінах, то робіцца гэта альбо на адкрытых палях перад замкамі (каб бачылі ўсе), альбо ў некалькі актаў для ўсіх жадаючых. На тое і ёсьць масавыя мерапрыемствы (за якія часьцей за ўсё гледачы ня плацяць). Гэта ня першы такі прыкры інцыдэнт. Усе былі зьдзіўлены, калі рэжым дазволіў правядзеньне выставы мастацкага аб’яднаньня “Пагоня” у сталічным выставачным зале саюза мастакоў 25 сакавіка сёлета. Папярэдне таксама давалася інфармацыя пра адкрыцьцё выставы. А калі сотні людзей (у асноўным патрыёты, якія хацелі падтрымаць мастакоў “Пагоні”) прышлі да Палаца мастацтва, то іх сустрэла агрэсіўная ахова ў цывільным. “Цывільныя” адштурхвалі людзей, патрабавалі плаціць за ўваход і запускалі наведвальнікаў толькі па спэцзапрашэньнях (ва ўсім сьвеце ўваход на вернісаж – адкрыцьцё выставы – бясплатны). Кіраўніцтва “Пагоні” (перш за ўсё А. Марачкін) хутчэй за ўсё ведала аб падрыхтоўцы правакацыі, але не папярэдзіла людзей. Мастакі арганізавалі “індывідуальны запуск у Палац” для сваіх знаёмых. А вось сапраўдныя мастакі-патрыёты зрабілі б інакш. Яны б запатрабавалі у прадстаўнікоў рэжыму свабоднага доступу людзей на выставу. А калі б дзяржыморды не пагадзіліся, то зьнялі б свае работы і арганізвалі выставу на прыступках палацу. Аднак такія паводзіны не для марачкіных. На фоне шалёнай русіфікацыі рэжым ня можа сябе дазволіць поўнай забароны беларускіх культурніцкіх мерапрыемстваў. Але гэбоўскі рэжым пачаў карыстацца больш хітрымі мэтадамі дыскрэдытацыі беларускай культуры. У душах тысячаў людзей пасьля сутыкненьня з такімі правакацыямі застаецца горыч і раздражненьне. На жаль, мы бачым, як некаторыя былыя аўтарытэты нацыянальнай культуры (якраз тыя, хто зьвязаўся з вінцучкамі-мілінкевічамі) камфортна пачуваюцца ў гэтай разбуральнай стыхіі.

Янка Базыль

21/5/2007 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2007
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь