Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (11-14 траўня 2007 г.)

11 траўня гарадзкая рада Львова прагаласавала за дэмантаж савецкіх помнікаў (з 56 зарэгістраваных дэпутатаў 50 прагаласавалі “за”). Ініцыятарамі рашэньня выступілі нацыяналісты з аб’яднаньня “Свабода”.
У тэксьце рашэньня гаворыцца: “Выдаліць імпэрска-бальшавіцкія сымвалы, помнікі і назвы з горада. Ліквідаваць тапонімы ў гонар арганізатараў Галадамору 1932-33 гг. – Кірава, Арджанікідзэ і іншых”. Не выпадкова так надрываецца Масква на тэму дэмантажу савецкай бронзавай скульптуры ў Таліне. Вызваленьне ад манумэнтальных сымвалаў маскоўскага іга сьледам за эстонцамі працягнулі іншыя краіны і гарады. Народы разбураюць фальшывую ідэялягічную базу Імпэрыі Зла, якая марыць вярнуцца на свае былыя тэрыторыі.

Пуцін арганізаў для сябе трыюмфальнае шэсьце па Цэнтральнай Азіі. 12 траўня, у адзін дзень з кракаўскім самітам прэзыдэнтаў Польшчы, Летувы, Грузіі, Азэрбайджану і Украіны ён арганізаваў свой саміт з Назарбаевым і Бэрдымухамэдавым у Туркмэністане. І вымусіў на азіятах прыняць умовы Масквы, а не партнёраў незалежных постсавецкіх краінаў. Энэрганосьбіты з Цэнтральнай Азіі пацякуць цяпер па трубах праз тэрыторыю Расеі, а не ў абыход яе, як хацелі ў Кракаве. Але лубянскі крамлёвец не забыўся таксама й пра імпэрскае “культуртэгерства”. Ён заявіў перад баевымі і мухамэдавымі, якія сабраліся ў адным з пампезных палацаў: “Русский язык является хранителем целого пласта современных знаний”. Народы і інтэлігенцыя постсавецкіх краінаў добра ведае, што гэта за “пласты”. Дагэтуль яны ня могуць да канца адшараваць свае аўгіевы стайні ад імпэрскага сьмецьця. Расейшчына на працягу стагоддзяў была мовай прыгнятальнікаў, “охранкі” і НКВД, растрэльшчыкаў і асаднікаў, дэмагогаў і зьніштажальнікаў нацыянальных культураў. Зьнішчыўшы нацыянальныя эліты, Масква забараніла друкаваць у паўнавартасным аб’ёме кнігі і падручнікі на нацыянальных мовах, брутальна зарыентавала народы на акупанцкую мову. Урэшце сістэма абрынулася з першым пэрядам распаду імпэрыі. Але заўсёды, калі Масква дзе-небудзь дасягае хаця б мінімальных посьпехаў у справе рэваншу, пачынаецца аднаўленьне гнілых і абрыдлых “пластоў”.

13 траўня на песенным конкурсе Інтэрбачаньня ў Фінляндыі перамагла сьпявачка з Сэрбіі. У адрозьненьні ад большасьці выступоўцаў з іншых краінаў (якія сьпявалі на ангельскай мове) сэрбка Марыя сьпявала прыгожа і пранікнёна на роднай мове песьню “Малітва”. Сьпявалі на родных мовах і выступоўцы з усіх былых югаслаўскіх краінаў. Так не рабіў Калдун, выступоўца ад Беларусі (дзякуй, што сьпяваў па-ангельску, а не на мове акупантаў нашай краіны). Па ўсёй Сэрбіі на працягу двух дзён і начэй адбываліся стыхійныя сьвяткаваньні перамогі. Мільёны людзей (перш за ўсё моладзь) сьпявалі, танцавалі і радваліся разам, пад нацыянальнымі сьцягамі. Спадзяемся, што новае пакаленьне сэрбаў ня будзе ўжо мітынгаваць і крычаць за аднаўленьне белградскай імпэрыі і за свабоду Мілошавіча. Час мінае, імпэрыялістычная хвароба старэйшых, падобна, ня здольная парушыць нармальнае жыцьцё маладых, якія ўжо ня памятаюць бальшавіцкага маразма. Цікава, што на конкурсе занялі трэцяе месца тры паненкі з Масквы. На сцэне яны былі апрануты ў чорнае, канвульсійна дрыгаліся і нешта дзіка гарланілі ў мікрафоны. Ніхто асабліва не сьвяткаваў у Расеі іхную “бронзу”. Падобна, што большасьць маладых у РФ такія ж, як і гэтыя паненкі. У аэрапорце на пытаньні журналістаў пра творчыя ўражаньні паненкі затрэсьлі галовамі, як коні, і гікнулі: “Было клёво, блин, мы так оттянулись…”

КГБ “с человеческім ліцом”. 14 траўня з Лубянкі паведамілі пра ўтварэньне “обшчественного совета прі ФСБ”. 15 прадстаўнікоў інтэлігенцыі, “духовенства” і “обшчественності” будуць цяпер прыглядаць за славнымі органамі. Праўда, рашэньні “совета” маюць выключна дарадчы характар і не абавязкавыя для выкананьня. Трэба прызнаць, што НКВД-КГБ СССР, гітлерскае гестапа і чырвоныя кхмэры Пал Пота былі больш шчырымі ў сваёй антычалавечай дзейнасьці і не тлумілі народу галаву з дэкаратыўнымі “советамі”.

У шэрагах псэўдаапазыцыі раскручваецца чарговы моб-шмоб. У моду ўвайшлі “маніхвэсты”. Пасьля Сініцына-Парфяновіча свой “маніхвэст” выдалі 14 траўня некалькі “маладзёвых груповак”. Яны рэзка адмяжоўваюцца ад “дэмасілаў”, ня хочуць удзельнічаць у іхным “кангрэсе”, што мае адбыцца 26-27 траўня. Яны крытыкуюць за амбіцыі Мілінкевіча і іншых. Маніфэстуюць пра тое, што трэба ісьці новым шляхам, бо “дэмсілы” усё развалілі. Здавалася б, сказана слушна і адэкватна. Многім беларусам, асабліва маладым стала ўрэшце зразумелай сапраўдная сутнасьць падстаўной прадажнай псэўдаапазыцыі і яе лідэраў. Людзям абрыдла хлусьня, фальш, пустая імітацыя дзеля зарабляньня эліткамі брудных грантаўскіх грошай, а таксама пацешныя рэгіянальныя кангрэсікі перад ”кангрэсам”. Цёплая кампанія з падстаўных, створаная Гансам Вікам з санкцыі КГБ РБ (пра што ён прызнаваўся прылюдна) правальваецца, губляе апошнія парэшткі грамадзкага даверу. Але хто ж “маніхвэстуе” з крытыкай псэўдаапазыцыі? СМІ назвалі такія групоўкі, як “Трэці шлях” і “Бунт” – вядомыя гэбоўскія крэатуры, галоўнай задачай якіх зьяўляецца дэзарыентацыя нацыянальна сьведамай моладзі і завядзеньне яе пад удары дыктатуры. Гэтыя пустышкі шумяць і робяць вэрхал, а потым зьнікнуць бяз сьледу, як легендарны некалі “Зубр”. Трэба прызнаць, што гэбэ навучылася рабіць прэвэнтыўныя захады, адчуваючы пагрозу поўнага правалу мілінкевічаў-вячорак з калякінымі-лебедько. Кантора праз сваю масоўку спрабуе перахапіць пратэстную ініцыятыву і зноў адсекчы маладых беларусаў ад нацыянальна-вызвольнага руху, ад патрыётаў Бацькаўшчыны, якія вядуць змаганьне пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка. Беларуская моладзь не павінна дазволіць у чарговы раз выкарыстаць сябе ў якасьці апірышча для лубянскіх папоў-гапонаў.
Янка Базыль

15/5/2007 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2007
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь