Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Беларуская моладзь змагаецца

У Салігорскім КДБ дапытваюць маладафронтаўцаў

Пры амаль поўным маўчаньні запалоханага грамадзтва Прамаскоўскі рэжым працягвае вайну і рэпрэсіі супраць беларускай моладзі. Але ведайма – мы пераможам і нічога не забудзем.

Учора супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі дапытвалі актывістаў легальнай беларускай арганізацыі “Малады фронт” у Салігорску. Вучняў забіралі са школаў і адвозілі на допыты. Сьледчых цікавіла колькасьць актывістаў, структура салігорскай філіі “Маладога фронту”, а таксама дзейнасьць некаторых рэгіянальных актывістаў арганізацыі.

Супрацоўнікі КДБ наведаліся ў тры салігорскія школы і ПТВ. Спачатку на допыты забралі вучня школы №11 Максіма Хаміцэвіча і навучэнца будаўнічага ПТВ Зьмітра Яфімовіча. Потым з чацьвертай школы — Рыгора Астапеню і Сержука Ткачука.

Настаўніца “шасьцёрка”

Хлопцы распавялі, што сацыяльны пэдагог падказвала сьледчым, каго, на яе думку, яшчэ можна выклікаць з вучняў. З чатырох прапанаваных настаўніцай забралі таго, хто меў значок “За свабоду”.

Кіраўнік салігорскай філіі “Маладога фронту” Іван Шыла, які вучыцца ў гэтай школе, распавёў “Свабодзе”, што сацыяльны пэдагог назвала прозьвішчы вучняў, якія зь ім найбольш кантактуюць.

Іван лічыць, што сьпіс маладафронтаўцаў, якіх дапытаюць у справе “Маладога фронту”, павялічыцца.

Гэбісты рэжыму сноўдаюцца па школах

“Cупрацоўнікі КДБ папросту “распрацоўваюць” салігорскую філію “Маладога фронту”: выклікаюць на допыты позвамі, прыяжджаюць у школы й забіраюць навучэнцаў з заняткаў. Дапытваюць тых хто, па-першае, зьяўляюцца сябрамі “Маладога фронту”, па-другое, удзельнічаюць ва ўсіх апазыцыйных акцыях у Менску і тут у Салігорску,— гаворыць юнак. —

Я думаю, што тут усё зьвязана з тэлефоннымі размовамі. Выклікаюць тых, хто найчасьцей кантактуе са мной па тэлефоне. Я не выключаю, што да вечара гэты сьпіс будзе павялічаны і больш за дзясятак чалавек дапытаюць у Камітэце дзяржбясьпекі”.

У другой палове дня з урокаў забралі вучняў школы №3 Андруся Тычыну і Зьмітра Бараноўскага.

Рыгор Астапеня пасьля допыту паведаміў “Свабодзе”, што сьледчыя цікавіліся дзейнасьцю салігорца Івана Шылы, а таксама рэгіянальных актывістаў Насты Азаркі, Дзяніса Карнова і Паўла Красоўскага.

“Запытвалі, якое я дачыненьне маю да дзейнасьці “Маладога фронту”. Цікавіліся структурай. Мяне дапытвалі пра дзейнасьць маіх паплечнікаў, сяброў “Маладога фронту” Івана Шылы, Дзяніса Карнова, Насты Азаркі й Паўла Красоўскага. Я не выключаю, што гэтую справу хутка перададуць у суд і будзе новая хваля рэпрэсіяў супраць моладзевых актывістаў”.

Іван Шыла не выключае, што неўзабаве ў суд могуць накіраваць крымінальныя справы супраць рэгіянальных актывістаў “Маладога фронту”.

У судзе Савецкага раёну Менску знаходзіцца справа супраць менчукоў Насты Палажанкі, Барыса Гарэцкага, Зьмітра Хведарука й Аляксея Янушэўскага.

(Паводле матэрыялу Любові Лунёвай і радыё Свабода)

Інфармацыйная камісія КХП-БНФ

4/5/2007 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2007
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь