Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (20-25 красавіка 2007 г.)

На Радыё Свабода 20 красавіка выступіў Г. Балбатоўскі, нам. дырэктара Рэспубліканскага цэнтру па аздараўленьні і санітарна-курортным лячэньні насельніцтва.
Ён распавёў пра пляны ўладаў аздаравіць сёлета 144 тысячы дзяцей-“чарнобыльцаў”, гэта значыць 65% ад усіх дзяцей, што жывуць у атручаных раёнах. На гэта рэжым выдаткоўвае 82 мільярды рублёў. Аздараўленьне будзе праводзіцца ў 9 дзіцячых санаторыях і 11 рэабілітацыйных цэнтрах, а таксама за мяжой. Чыноўнік пакарыстаўся тэрмінам “дзеці-чарнобыльцы”, прыдуманым цынічнай саўдэпіяй пасьля катастрофы. У тав. Балбатоўскага можна спытацца, а чаму ён зьбіраецца аздараўляць толькі 65% дзяцей, якія жывуць там, дзе нельга жыць? А што будзе з астатнімі? Прадстаўнік рэжыму ў белым халаце мог бы таксама распавесьці больш дакладна, што большасьць са згаданых санаторыяў і рэабілітацыйных цэнтраў знаходзяцца на атручанай радыяцыяй зямлі. Дзеці спажываюць там засьмечаную радыяцыяй ежу і нейкія лекі, пасьля якіх большую частку сутак сьпяць. Што гэта за “аздараўленьне” такое? Дакладней кажучы, што за экспэрымэнт над нашымі дзецьмі, пасьля якога яны зноў вяртаюцца ў атручаныя раёны? Лепш бы маўчаў чыноўнік пра замежжа. Рэжым адмыслова арганізаваў шэраг правакацыяў за мяжой і ў Беларусі дзеля таго, каб ізаляваць нашу краіну і наш народ ад цывілізаванага сьвету, каб спыніць гуманітарную дапамогу і абарваць чалавечыя кантакты. На фоне рэжымнага цынізму разгортваецца чарговая цынічная кампанія псэўдаапазыцыі. Падстаўны “аргкамітэт” заявіў, што іхны “шлях” 26 красавіка пройдзе ў Менску пад знакам “лысага вожыка”. Чарговая спроба псэўдаапазыцыянэраў, кіруемых спэцслужбамі, зрабіць з народнай бяды і жалобных угодкаў вадэвіль і пачварны жарт.

Эміль Цесьлюк, старэйшы эканаміст прадстаўніцтва Сусьветнага Банку ў Маскве заявіў 24 красавіка, што ў Расеі 60% субсідыяў і сацыяльнай дапамогі ад ягонага банку атрымліваюць не беднякі. Мільёны даляраў раскрадаюцца хцівымі “дэмакратамі з Лубянкі”.

24 красавіка ў маскоўскім судзе пачалося зачытваньне прысуду па справе знакамітага Сяргея Маўродзі. У сувязі з гэтым СМІ нагадваюць біяграфію і справы буйнамаштабнага гібрыда Карэйкі і Астапа Бэндэра. Юнага Маўродзі арыштоўвалі і заджалі за краты яшчэ ў 1983 г. за “антысавецкі бізнэс”. Выйшаўшы на волю ў 1988 г. ён апынуўся пасярод трыюмфу прадпрымальніцтва гарбачоўскай эпохі. Да 1991 г. ягоная фірма прадавала аргтэхніку і кампутары. А пад фанфары “расейскай дэмакратыі” Маўродзі разам з братам і дамай Мураўёвай заснаваў пірамідальны банкаўскі фонд МММ (паводле першых літараў прозьвішчаў закладальнікаў). І пачалося. Маўродзі абяцаў шалёныя прыбыткі ў 1000% гадавых (!). Правіла піраміды было клясічным: апошнія ўкладчыкі плацяць першым. Маўродзі арганізаваў таленавітую рэклямную акцыю па ўсёй Расеі. Многія дагэтуль памятаюць тэлегероя ягоных рэклямных сюжэтаў Лёню Голубкова, які гукае: “Мы не халявшчікі, мы – партнёры!” На “халяву” злавіліся 11 мільёнаў грамадзянаў Расеі. Урэшце ў 1994 г. чарговая фінкамісія знайшла ў МММ “сур’ёзныя парушэньні”. Маўродзі забарыкадаваўся ў сваёй маскоўскай кватэры. Яго бралі спэцназы, якія на вяроўках ўляцелі ў шыбы “бастыёна расейскага бізнэсу”. Яны, аднак, ледзь здолелі вывезьці арыштаванага алігарха. Тысячны натоўп пад плякатамі “Рукі прочь от Мавроді!” ледзь не перакуліў іхную бронемашыну. Ужо ў хуткім часе Маўродзі быў абраны ў Дзярждуму. Працягнулася рэкляма МММ. Толькі ў 1997 г. яго афіцыйна абвясьцілі банкрутам. Маўродзі хаваўся за мяжой, але колькі гадоў таму ягоную маскоўскую кватэру зноў штурмаваў спэцназ. Цяпер яму пагражае турма да пяці гадоў. Але пасьля прысуду яго вызваляць, бо ён ужо адседзеў гэты тэрмін пад сьледствам. Яго чакаюць мільёны кліентаў МММ, якія вераць, што ён верне іхныя ўклады з працэнтамі. Хаця мы пасьпяшалі з літаратурнымі параўнаньнямі. Сяргей Маўродзі – гэта хутчэй зьлепак з зітц-председателя Шпунта, які прыкрыў сабой авантуру “Рагоў і капытаў” цяперашніх астапаў бэндэраў. Безумоўна, за мільярднымі плынямі шалёных грошай, за шумнай рэклямнай кампаніяй і дзіўнымі афёрамі непатапляльнага Маўродзі стаялі нейкія вельмі салідныя імпэрскія асобы. Менавіта яны атрымлівалі гіганцкія прыбыткі і прыкрывалі цёмныя справы артыстычнага жуліка. Зразумела, што ў маскоўскім судзе ніколі не прагучаць іхныя імёны. А Шпунт прыкідваецца дурыкам і расказвае, загінаючы пальцы: “Я сядзеў пры Керанскім, пры ваенным камунізьме я таксама сядзеў. А як я сядзеў пры НЭПе!..”

25 красавіка летувісы Пускунісы падалі ў суд горада Каўнаса на Расею. Яны патрабуюць ад Расеі выплаціць ім 400 тысячаў эўра кампэнсацыі за злачынства, зьдзейсьненае расейскімі ўладамі супраць іхнай маці. Яна была арыштавана “за антысавецкую дзейнасьць” у 1951 г., асуджана на 25 гадоў і вярнулася на радзіму толькі ў 1956 г. з падарваным здароўем. Людзі разумеюць, што Расея адмовіцца ад адказнасьці і выплаты кампэнсацыі. Але гэта ёсьць важны прэцэдэнт. Пасьля адмовы людзі будуць зьвяртацца ў міжнародны суд. Рахунак крывавай Расеі павінны выставіць семьі ўсіх ахвяраў імпэрскага рэжыму.

Янка Базыль

25/4/2007 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2007
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь