Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (1-3 красавіка 2007 г.)

Беларускае грамадзтва ня гледзячы на рэжымную хлусьню даведваецца ўсё больш дэталяў пра гібель нашых авіятараў і вайскоўцаў у Самалі.
Стала вядома, што пасьля катастрофы першага нашага самалёта ў Магадзіша (на пачатку сакавіка) другі беларускі транспартны самалёт выляцеў у Магадзіша з Хартума, дзе экіпаж начаваў 22 сакавіка. У гатэлі нашы авіятары сустрэлі расейскіх калегаў. Тыя зьбіраліся ляцець у Маскву ў якасьці пасажыраў нейкім рэгулярным рэйсам праз колькі дзён. Прыязныя беларусы запрасілі іх ляцець з імі: “толькі завітаем у Магадзіша, а потым курс на Менск, там і Масква недалёка”. Расейцы здалі свае авіяквіткі. Але ўначы ім патэлефанавала начальства і падказала ўзяць сваю браню назад і нікуды на беларускім самалёце не ляцець. Яны так зрабілі – і засталіся жывыя. Рэжым хлусіў, што беларускі самалёт быў зьбіты пераноснай зэнітнай устаноўкай “з пляча” пры вылеце з аэрапорта Магадзіша. На самай справе самалёт атрымаў ракету на вышыні 2 тысячаў мэтраў. Пілёты да апошняга спрабавалі пасадзіць сьмяротна пашкоджаную машыну. Пашкоджанае крыло адвалілася ўжо пры пасадцы на зямлі. Менавіта таму адзін з пілётаў быў яшчэ жывы і ўстаў сярод абломкаў. Пра ўсё гэта распавядаюць спэцыялісты, уражаныя блюзьнескімі скокамі, якія антыбеларускі рэжым арганізаваў 25 сакавіка на тэрыторыі сталічнага аэрапарта. Авіятары раптам ясна ўбачылі, што чалавечае жыцьцё нічога ня значыць для хунты. Яны кажуць таксама пра тое, што Масква актыўна пазбаўляецца ад сьведкаў і ўдзельнікаў шматгадовай акцыі пад назовам “беларускі калідор” (дастаўка расейскай зброі беларускімі транспартнымі самалётамі дыктатарскім рэжымам у розныя канцы сьвету). Нашых людзей забіваюць, бо яны “слішком много знают” пра справы крамлёўскай мафіі і яе агентуры ў РБ. Падобна, што маскоўцы вырашылі забіць усіх, хто абслугоўваў “калідор”. На працягу некалькіх дзён беларускія авіятары шмат што зразумелі. Шмат што зразумела і тая частка нашага грамадзтва, якая здольная думаць. А менавіта – справы з маскоўскімі бандытамі зайшлі надта далёка.

2 красавіка палатнікі генэрал Фралоў і Скрабец сабралі свой прарасейскі мітынг на бангалёрскім сабачніку. Сабралася чалавекі тры, замест абяцаных трыццаці тысячаў. Сярод іншага зьвярнула на сябе ўвагу такая дэталь. Палітычныя клоўны выставілі на подыюме, з якога збіраліся прамаўляць да натоўпаў, “гатовых абараняць ад Лукашэнкі Расею”, два сьцягі – расейскі трыкалёр і сьвяты Бел-Чырвона-Белы Сьцяг. Папярэдняе шоў на тэму блытаніны каштоўнасьцяў і прыярытэтаў зрабіла КГБ РБ яшчэ ў сярэдзіне сакавіка, надрукаваўшы вялікі наклад налепак пра “день белорусского едінства”. На іх былі паказаны побач Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і шмата БССР-РБ, на іншай налепкавай мадэлі “едінства” быў таксама партрэт “едіного” Мілінкевіча, які заклікаў да сумеснага сьвяткаваньня народнага Дня Волі з антынародным рэжымам. Зазывалы на “едіненіе” заклеялі ўсю сталіцу гэтай прадукцыяй расейскіх друкарняў. Мілінкевічу, Вячорку і іхнай кампаніі ўдалося падмануць беларускую моладзь і зьвесьці тысячы людзей ад плошчы Каліноўскага як мага далей. Ім удалося цынічна выкарыстаць людзей, падмануць моладзь пустым і шкодным для Беларусі мерапрыемствам. Кантора і яе паслугачы прызвычаяліся нячыстымі рукамі хапацца за наш сьвяты Сьцяг, выкарыстоўваць яго ў сваіх подлых грантаўскіх справах. Пасьля пэўнага посьпеху мілінкевіцкай правакацыі 25 сакавіка наступныя правакатары ўжо зусім распярэзаліся і задумалі выкарыстаць наш Сьцяг у абароне Расеі. Але гэта было ўжо надта, як кажуць імпэрцы – “чересчур”. Правакацыя 2 красавіка правалілася, кантора ў прынцыпе дарэмна “спаліла” (раскрыла) сваіх даўніх агентаў Фралова і Скрабца. Але вось жа яны ў хуткім часе засядуць разам у “камітэце па арганізацыі Чарнобыльскага шляху”: Мілінкевіч, Вячорка, Лебедько разам з Фраловым і Скрабцом. Яны ўжо цяпер заявілі, што павядуць людзей на вядомы сабачнік на Бангалёры (там, аказваецца, ёсьць капліца РПЦ). Няўжо наша змагарная моладзь зноў пойдзе за гэтай публікай?

Былы міністар вайны РФ С. Іваноў 3 красавіка заклікаў расейскае насельніцтва не купляць эстонскія харчовыя прадукты і не падарожнічаць у Эстонію. Ён прызнаў, што многія расейцы купляюць якасныя эстонскія малочныя вырабы і адпачываюць у гэтай культурнай краіне. Пагрозы і заклікі цяперашняга першага віцэ-прэмьера гучаць на тэму дэмантажу бронзавага “освободітеля”, які назаляў эстонцам у цэнтры іхнай сталіцы. “В меру упітанный” лубянец прадэманстраваў свой “патрыятызм” перад мільёнамі згаладнелых суайчыньнікаў, якія нікуды ня езьдзяць адпачываць.

Пасьля таго, як прэзыдэнт Украіны Юшчанка распусьціў Вярхоўную Раду ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй краіны, крамлёўцы 3 красавіка яшчэ лыпаюць вачыма і робяць нейкія нязьвязныя камэнтары-выступы. Адчуваецца, што за кулісамі яны кляпаюць нейкую “афіцыйную пазыцыю Крамля”. Мабыць, будуць навязвацца ў пасрэднікі паміж бакамі канфлікта ды палохаць крывёю і гвалтам. Тым часам адчуваецца, што Юшчанка зрабіў падрыхтаваны крок. На шумную мітусьню януковіцкіх міністраў грукнуў булавой аб стол міністар абароны Украіны Анатоль Грыцэнка: “Нацыянальная армія будзе выконваць загады толькі свайго галоўнакамандуючага – прэзыдэнта Украіны…” Пачуўшы гэта, па зале забегалі сацыялісты, залемантавалі, што нібыта ўжо выдаецца боекамплект танкавай дывізіі, якая дыслякуецца пад Кіевам. Па ўсім адчуваецца. што пачынаецца новая глава ўкраінскай гісторыі.

Янка Базыль

6/4/2007 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2007
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024