Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (23-26 сакавіка 2007 г.)

23 сакавіка Вярхоўны суд РФ ліквідаваў Рэспубліканскую партыю Расеі. Прычыны, вядома, фармальныя. А як дынамічна ўсё пачыналася на пачатку 1990-х. “Бдітельные органы” знайшлі недзе ў Сібіры маладога і імпэтнага дэпутата Лысенку.
Лубянскія іміджмэйкэры зьляпілі з правінцыяла “нацыяналістычнага байца правага ўхілу” і пачалі езьдзіць, зьбіраць хаўрусьнікаў па постсавецкай прасторы. “Органы” сьпяшаліся запоўніць палітычную нішу сваім верным таварышам. Запоўнілі, і таварыш пачаў выконваць сваю “правую” ролю: праклінаць “інородцев”, якія развалілі Саюз, заклікаць да яднаньня ўсіх “кому дорогі совместные ідеалы” і г.д. Усе ўжо забыліся пра гэтага падстаўнога Лысенку. Людзі пачынаюць ужо забывацца пра “палымяных расейскіх правых дэмакратаў” наступнай хвалі: Яўлінскага, Хакамаду, Нямцова (што так доўга і настойліва бадзяліся па Беларусі ў гасьцях у вінцучкоў-лебедько). Усіх гэтых “правых” Крэмль-Лубяннка віртуозна (і адначасова груба) выкарыстаў у сваіх інтарэсах у якасьці шырмы ўсталяваньня свайго фашызму-гэбізму. Марыянэткі ўжо даўно ляжаць на палітычным сьметніку. Кантора паступова ліквідуе марыянэткавыя тэатрыкі, дзе яны служылі. Але гэта не зьбівае з панталыку мясцовых мілінкевічаў з вінцучкамі. Яны запрашаюць на 25 сакавіка цяперашняга лідэра Рэспубліканскай партыі РФ Рыжкова разам з лідэрам “правых сілаў” Бялых. Мабыць, зьбіраюцца разам клясьціся ў вечнай дружбе і інтэграцыі на расейскім трыкалёры.

У Маскве 24 сакавіка адбыўся чарговы зьезд кампартыі РФ. Расейскія тэлеканалы цытавалі тронную прамову генсека Зюганава. Сярод іншага товарішч Зю заклікаў камуністых да “абароны православной культуры”. Трэба чакаць цяпер, што Алексі ІІ высьвеціць Леніна з палітбюро ў сьвятыя РПЦ. Цікавым быў таксама яшчэ адзін зюганаўскі лёзунг: “Главная задача партии – защита и распространение русского языка”. Трэба ж як – марксісты-матэрыялісты, але разумеюць таварышы: галоўным ёсьць тое, што яны доўга несур’ёзна называлі “надстройкой”. Тое ж рэгулярна гукае “некамуніст” Пуцін. Не прыжылося ў грамадзтвах іхнае ўнівэрсальнае “всё равно, на каком языке говорить”. Хаця і гэта яны фальшыва заяўлялі, тлумачачы сваю лінгвістычную бяздарнасьць на постсавецкай прасторы. Разумеюць імпэрцы ключавую ролю расейскай мовы і русіфікацыі ў посьпеху справы аднаўленьня імпэрыі і новага панявольваньня народаў. Абараніцца ад гэтых сьвятошаў з партбілетамі можна толькі грунтоўнай дэрусіфікацыяй і нацыянальным адраджэньнем.

Пасьля Дня Волі з расповедаў удзельнікаў і сьведкаў паступова вырысоўваецца карціна падзеяў гэтага дня. Вядома, што сёлета рэжым і ягоныя маскоўскія гаспадары падрыхтавалі даволі новы сцэнар падзеяў. Яны ня вывелі на вуліцы сталіцы калёны бранетэхнікі (як у 2000 г.), не паказвалі па БТ гнюсныя кінапасквілі пра беларускіх патрыётаў. На працягу некалькіх тыдняў “невядома хто” заляпіў Менск налепкамі з партрэтам Мілінкевіча, які заклікае да “дня народного едінства”. Упершыню за гады змаганьня гэбоўскія “творцы” надрукавалі нават налепкі з Бел-Чырвона-Белым Сьцягам, але побач са шматай БССР-РБ. Такім чынам, ужо падрыхтоўка да Дня Волі вызначалася імкненьнем канторы і канторскай псэўдаапазыцыі канчаткова заблытаць і дэзарыентаваць людзей. Псэўдалідэры запрашалі моладзь прысьці на плошчу Каліноўскага (бо ведалі, што маладыя ўсяроўна пойдуць на плошчу). Але на самой справе 25 сакавіка яны рабілі ўсё, каб як мага хутчэй і як мага далей адвесьці пратэстную моладзь ад цэнтру сталіцы і плошчы Каліноўскага. Пры чым, павялі іх у розныя канцы – у тупікі і пасткі, пад паліцэйскія палкі і арышты. Пажылыя людзі расказваюць, як па праспэкце Скарыны рускамоўныя гэбісты ў цывільным накіроўвалі ў бок Акадэміі навук групы моладзі пад нацыянальнымі сьцягамі. “Цывільныя” актыўна выштурхоўвалі з калёнаў старэйшых па ўзросьце людзей. Мабыць, баяліся, што старэйшыя скажуць маладым: “Куды ж гэта вы ідзецё? Куды вядзе вас Мілінкевіч з канторай?” Сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ не пайшлі за папамі-гапонамі. Патрыёты правялі сваё мерапрыемства каля помніка Максіму Багдановічу ў цэнтры сталіцы. Крыўдна было глядзець, як групы маладых людзей накіроўваюцца сьледам за зазываламі прэч ад цэнтру. У чарговы раз грантаўскае начальства псэўдаапазыцыі завяло тысячы маладых на пустое месца, замест каб арганізаваць сапраўднае сьвяткаваньне і сапраўдны пратэст. Побач з Мілінкевічам і Вячоркай перад мікрафонам стаялі “дорогіе московскіе гості”. “Госьць” Рыжкоў абяцаў, што “Кремль окажет поддержку белорусской демократии” (той самы Крэмль, які заўчора забараніў партыю самога Рыжкова). З “гостямі” усё зразумела. А вось многія ўдзельнікі заўважылі, што мілінкевічы-вінцучкі аніразу не вымавілі слова “незалежнасьць”. Тым больш аніразу не згадалі, супраць каго вядзецца барацьба за незалежнасьць Беларусі. Вячорка назваў лукашызм “бервяном на нашай дарозе”. Вось жа ізноў яны пра сваё – “за інтеграцію с Россіей, но без Лукашенко”. Пасьля стаяньня насупраць Акадэміі навук частка моладзі накіравалася да “чупа-чупса” (“національной бібліотекі”), дзе рэжым арганізаваў скокі пад лёзунгам “незавісімості”. Там на сцэне раўла расейская папса, агаляліся мясцовыя безгалосыя “дзівы”. Але рэжым так напалохаўся набліжэньня калёнаў моладзі пад Бел-Чырвона-Белымі сьцягамі, што загадаў спыніць “концерт” на адну гадзіну раней, чым было заплянавана. Калі натоўп разявакаў і публікі ад БРСМ не разыходзіўся дастаткова апэратыўна, то іх пачалі паліваць вадой з палівальных машынаў. Мокрыя бэрэсэмы беглі па ўсім праспэкце Скарыны… У той жа час адбываліся сатанінскія скокі на тэрыторыі аэрапарта “Менск-1”. Рэжыму было напляваць на чалавечую трагедыю беларускіх авіятараў, якія загінулі 23 сакавіка ў Магадзіша. Вынікі ўсяму падвёў перад журналістамі Мілінкевіч: “Мы добились, что режим хотя бы частично признал праздник независимости…” Колькі ж яшчэ наша моладзь будзе хадзіць сьледам за гэтай фальшывай публікай?

Янка Базыль

28/3/2007 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2007
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь