Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Псэўдаапазыцыйны шабас набірае абароты

На платах і сьценах сталіцы апошнімі днямі нехта расклейвае налепкі пра “день едінства 25 марта”. На некаторых з налепак паказаны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг побач са шматай БССР-РБ. Геральдычны абсурд мае на мэце поўную дэзарыентацыю беларусаў.

Псэўдаапазыцыянэры на працягу гадоў лезьлі да людзей з “новай нацынальнай сымволікай”. То з “бусьлікамі” замест Пагоні, то з джынсовымі порткамі на дручку. Апошнім часам яны “уводзяць у моду” белы колер “сопротівленія діктатуре”. І вось глыбакадумныя геральдысты з Лубянкі падкінулі ім новую тэму: “народное едінство с антінародным режімом”.

Ёсьць яшчэ адзін варыянт псэўдаапазыцыйных налепак. У гэтым варыянце – Мілінкевіч з пасіянарна разьзяўленым ротам. А зьлева пад заклікам да “едінства” рэтранслююцца ягоныя заклікі: “вместе с властью нам нужно начать обновление…” і г.д. Ну, з  Мілінкевічам ужо даўно ўсё зразумела. Яго самы псэўдаапазыцыянэры маюць намер у бліжэйшы час вытурыць са сваёй тусоўкі.

Але вось 12 сакавіка кантора нечакана спаліла двух сваіх даволі даўніх агентаў. Памятаеце “беларускага Дэ Голя” (як яго назваў адзін жывы клясік) расейскага генэрала В. Фралова? А пана “бізнэсоўца-галадоўшчыка” С. Скрабца памятаеце? Апошні нядаўна абвясьціў нават, што пачынае ствараць новую патрыятычную арганізацыю беларускай моладзі. Цяпер стала зразумелым, куды зьбіраецца павесьці нашу моладзь гэты поп-гапон. Фралоў і Скрабец заявілі, што заклікаюць насельніцтва ісьці на дэманстрацыю пратэсту 2 красавіка сёлета, цытуем: “в день об’едіненія народов Беларусі і Россіі”. А пратэставаць яны зьбіраюцца на тэму “халоднай вайны” беларускага кіраўніцтва супраць Расеі. На сваё мітынг-шэсьце яны запрашаюць лічно товарішча Путіна. Мяркуюць сабраць да 30 тысячаў асобаў. Адным словам, спасай Расею!

Радыё Свабода, як заўсёды, паведаміла пра гэты дэмарш падстаўных псэўдаапазыцыянэраў на поўным сур’ёзе, без беларускіх камэнтароў. Так жа сама “Свабодка” і “Нар. Воля” на працягу гадоў давалі рэкляму абодвум гэтым лубянскім правакатарам ды іншым скрабцам і фраловым. Якая ўсё ж марнота.

Янка Базыль

15/3/2007 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2007
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь