Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: „Пераварот супраць Беларусі цалкам рэальны”

„Пераварот супраць Беларусі цалкам рэальны,” – лічыць Зянон Пазьняк. Такое меркаваньне лідэр Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ выказаў падчас выступу ў Варшаўскім унівэрсытэце.

На працягу апошніх двух тыдняў у інтэрнэце зьявіліся адразу два лісты, падпісаныя супрацоўнікамі КДБ. У іх падаецца прагноз бліжэйшыx палітычных падзеяў у Беларусі. Адзін зь лістоў, падпісаны супрацоўнікам КДБ на пэнсіі Валер’ем Косткам, які ў 90-х гадох браў актыўны ўдзел у палітычных падзеях і быў сябрам БНФ „Адраджэньня”. У лісьце пад назовам “Цугцванг у цэйтноце” В. Костка выказвае меркаваньне, што яшчэ сёлета ўвесну ў Беларусі можа адбыцца пераварот, ініцыяваны расейскімі спэцслужбамі. Мэтай перавароту мела б быць адхіленьне ад улады Лукашэнкі, каб на ягонае месца прызначыць новага, „прапуцінскага” кіраўніка краіны. Паводле Косткі, гэта мусіла б адбыцца да прэзыдэнцкіх выбараў у Расеі.

Іншы ліст падпісаны таксама супрацоўнікамі КДБ, якія называюць сябе „патрыётамі Беларусі”. Гэта, дарэчы, ня першы іхны ліст. У ім ідзе гаворка пра тое, што існуюць пляны ліквідацыі прадстаўнікоў апазыцыйных структураў. Там таксама названыя прозьвішчы ўдзельнікаў гэтак званых эскадронаў сьмерці. Аўтары дадзенага пасланьня мяркуюць, што цягам наступных пяці гадоў у Беларусі могуць зьнікнуць палітыкі, якія прэтэндуюць на пасаду прэзыдэнта ў 2011 годзе.

Зянон Пазьняк сур’ёзна ставіцца да гэтай інфармацыі й мяркуе, што Крэмль мае тры варыянты, як захаваць уладу ў Расеі ў руках У. Пуціна. Адзін зь іх вядзе непасрэдна празь Беларусь.

З. Пазьняк: Каб захаваць уладу ў сваіх руках, Пуцін можа мець тры варыянты. Трэба арганізаваць сьпісы працоўных, рэгіёнаў і гэтак далей, але ўсё гэта будзе выглядаць вельмі прымітыўна й непрыгожа. Другі варыянт – Пуцін адыходзіць, але пакідае сваіх, гарантуе, напрыклад, Іванову, што яго выбяруць. Гэта даволі магчымы варыянт, але й небясьпечны для пуцінскай групы. Трэці варыянт – клясычны, ён для КГБ самы лёгкі, таму што яны ў гэтым прафэсіяналы й сотні разоў гэта рабілі – пераварот. Яны ўжо падрыхтавалі сотні пераваротаў у Афрыцы й Азіі. Да гэтага аднесьціся трэба вельмі сур’ёзна – і да папярэджаньня Косткі, і да некаторых больш дробных матэрыялаў і падзеяў, якія можна аналізаваць. Я ня думаю, што гэта напісалі сапраўды „патрыёты КДБ”. Нават цяжка сказаць, ці гэта напісалі людзі, якія спрыяюць Беларусі, ці гэта людзі Пуціна. Там даволі супярэчлівая інфармацыя, і яе можна па-рознаму ацэньваць.

Зянон Пазьняк зьвяртае ўвагу на тое, што публікацыя прозьвішчаў магчымых удзельнікаў „эскандронаў сьмерці” можа мець на мэце аслабленьне бліжэйшага акружэньня Лукашэнкі на выпадак перавароту. Аднак увагу прыцягвае адна дэталь: хто мог ведаць імёны гэтых людзей?

З. Пазьняк: Хто мог іх ведаць, калі гэта рэальныя прозьвішчы? Толькі расейская разьведка альбо нейкі здраднік усёй гэтай „публікі” зь бліжэйшага асяродзьдзя. Гэта таямніца за сямю пячацямі, гэта не валяецца ў папках. Адразу ўзьнікае думка, што, магчыма, гэта работа расейскай разьведкі. Гэта аслабляе Лукашэнку, таму што імёнаў тыx людзей у масках і ў чорным ніхто ня ведае. Гэта для іх пэўны псыхалягічны шок. Гэта такі намёк, што калі нешта пачнецца, то яны нікуды не схаваюцца. У выпадку перавароту гэта павінна аслабіць надзейныя сілы Лукашэнкі. Зьяўленьне дадзенага ліста – гэта ажыцьцяўленьне пэўнага пляну, гэта пераварот у межах адной антыбеларускай групы. Маскоўская палітыка хоча зрабіць ракіроўку сваіх інтарэсаў. Пад відам барацьбы з дыктатурай яны хочуць загарнуць Беларусь. І калі яны задэкляруюць, што выйграла апазыцыя, ня важна, хто канкрэтна, абы было слова апазыцыя, то гэта абяззброіць Захад, грамадзкую думку, маўляў, у Беларусі пакончылі з дыктатурай.

Зянон Пазьняк перакананы, што ў Беларусі зараз няма сілаў, якія б маглі ажыцьцявіць пераварот у краіне, таму гэта карысна перш за ўсё расейскім спэцслужбам. Што ж рабіць у такой сытуацыі самім беларусам?

З. Пазьняк: Беларусы, адраджэнцы, дэмакраты, не павінны падтрымліваць ні пераварот, ні Лукашэнку. Народ павінен ствараць сваю сілу. Гэта будзе барацьба двух бандзюгаў за прыярытэт. Беларускі народ не павінен паддацца на маніпуляцыі, каб бандзюгі яго выкарысталі й ягонымі рукамі здалі Беларусь пад Маскву. У Беларусі зараз няма моцнай сілы, якая б магла такі пераварот ажыцьцявіць, гэта будзе рабіць толькі расейская разьведка ў сваіх інтарэсах.

Паводле “Польскага радыё для замежжа”, Дзьмітры Гурневіч

13/3/2007 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2007
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь