Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк. Выступ на сакавіцкім Сойме Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

Наш грунт – Беларуская Салідарнасьць

Ёсьць некалькі зьяваў у палітыцы да разгортваньня якіх (незалежна ад нас) мы павінны быць ідэалягічна падрыхтаванымі. Найперш, гэта ўдзел Лукашэнкі ў палітычнай барацьбе ў Расеі на баку антыпуцінскіх сілаў. Імпэрцы самы ўцягваюць яго ў гэтую палітыку. Можна прадбачыць завастрэньне асабовых канфліктаў.

Прыкметай такога завастрэньня зьяўляецца пашырэньне інфармацыі аб магчымым дзяржаўным перавароце ў Беларусі, які быццам бы можа быць падрыхтаваны асяроддзем Лукашэнкі супраць яго самога. Нядаўна распаўсюдзілі ліст, падпісаны “патрыётамі Беларусі, супрацоўнікамі КГБ”. “Патрыёты КГБ” у прынцыпе ня пішуць нічога новага і нічога невядомага ў сваім лісьце, акрамя таго, што адтайнілі прозьвішчы людзей, якія ёсьць у “эскадроне сьмерці”, на які, паводле іх, абапіраецца рэжым Лукашэнкі. Гэта цікава, асабліва, калі ўлічыць, што прозьвішчы гэтыя былі вядомыя (не сумняваемся) вельмі вузкаму колу асобаў. Таму хутчэй за ўсё, што сакрэт раскрыла руская разьведка з ФСБ.

Увогуле ўзьнікае пытаньне, дзеля чаго зьявіўся такі ліст і навошта раскрылі прозьвішчы. Папярэдзіць аб рэпрэсіях? Дык рэпрэсіі ідуць увесь час. Вынік надрукаваньня ў Сеціве такой інфармацыі можна лёгка вызначыць – гэта павелічэньне страху ў грамадзтве, псіхалягічная няўпэўненасьць у Лукашэнкі і ў чальцоў “эскадрона сьмерці”. Выходзіць, што калі б пераварот сапраўды рыхтаваўся, то такі ліст павінен бы быў зьявіцца. Ня выключана, што ён увогуле падрыхтаваны ў Маскве.

Тэма пераварота пашыраецца ўсё больш. Ня трэба яе недаацэньваць, пры ўсіх невысокіх шансах такой падзеі на Беларусі. Для нас, аднак, галоўным ёсьць вызначэньне нашай пазыцыі, якую мне ўжо давялося выкласьці ў артыкуле “Небясьпека для Беларусі”. Ні народ, ні нацыянальна-адраджэнскія сілы не павінны ўдзельнічаць ў маскоўска-прамаскоўскім канфлікце, не павінны дазволіць, каб імі маніпулявалі ворагі беларушчыны ў сваім міжусобным сутыкненьні. Няхай фальшывыя гульцы гуляюць самы з сабой і самы праваляцца, бо ўсё будзе добра відаць.

Наш грунт барацьбы цяпер, як і заўсёды – гэта плятформа “Беларуская Салідарнасьць”. Час паказаў правільнасьць і актуальнасьць гэтай плятформы злучэньня ўсіх грамадзянаў на аснове беларускіх нацыянальных каштоўнасьцяў незалежнасьці, культуры і дэмакратыі. Час паказаў таксама правільнасьць нашай нацыянальна-асьветніцкай працы, якая стане асновай для беларускага змаганьня.

Што датычыцца 25 сакавіка, то гэтых “апазыцыянэраў”, што набіваюцца супрацоўнічаць з рэжымам і Лукашэнкам, пашлюць хутчэй за ўсё на Бангалёр. Там яны і будуць “супрацоўнічаць”. Нашыя пляны застаюцца бяз зьмен.

Зычу ўсім здароўя, моцы і спакою духа!

Жыве Беларусь!

Зянон Пазьняк
Старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

 11 сакавіка 2007 г.

11/3/2007 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2007
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024