Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Ліцэйская Салідарнасьць

Ліцэйская СалідарнасьцьЯны вучыліся ў Беларускім Гуманітарным Ліцэі імя Якуба Коласа. Вучыліся пасьпяхова. Вядомая сваёй беларускасьцю, высокім узроўнем адукацыі, дэмакратычным змагарным духам сталічная ўстанова была сапраўднай alma mater (маці-карміліцай) для дзяўчат і хлопцаў. Але даўно ўжо ў Ліцэі назіраліся працэсы, якія бянтэжылі навучэнцаў і іхных бацькоў.

Трывожылі ня толькі спробы рэжыму ліквідаваць адзіны ў краіне сапраўды беларускі Ліцэй. Але таксама й паводзіны кіраўніцтва Ліцэю, перш за ўсё ягонага дырэктара сп. Ул. Коласа. Нягледзячы на патрабаваньні Бацькоўскай рады сп. Колас на працягу гадоў не зрабіў аніводнай справаздачы пра выкарыстаньне грантаўскіх сродкаў, якія паступаюць для Ліцэю з розных краінаў і фондаў. “Таямніцы ліцэйскага двара” сталіся правілам для элітарнага кіраўніцтва. З цягам часу зьмяніліся й традыцыі ліцэйскага жыцьця. Так, увесну 2006 г. адміністрацыя звольніла як “неблагонадёжных” настаўнікаў беларускай мовы і фізікі, выдатных спэцыялістаў, якіх вельмі любілі студэнты. Навучэнцы выступілі з пратэстам супраць несправядлівасьці. Сп. Колас у кастрычніку 2006 г.падмахнуў загад аб іхным выключэньні з Ліцэю.

12 хлопцаў і дзяўчат адзінаццатай клясы фактычна апынуліся на бруку. У савецка-расейскую школу шклоўскага тыпу яны ўжо ня могуць вярнуцца – настолькі задушлівая там атмасфэра пасьля шматгадовага існаваньня ў ліцэйскім брацтве. Творчая моладзь вырашыла не здавацца і стварыла сваю ініцыятыву пад дэвізам “Ліцэйская Салідарнасьць”. Штодня яны зьбіраюцца на кватэры ў аднаго з салідарнікаў і праводзяць заняткі паводле ліцэйскай праграмы. З навучэнцамі займаюцца настаўнікі. Праводзяцца ўрокі, сэмінары, абмеркаваньні (па ўсіх прадметах на беларускай мове). Вядзецца падрыхтоўка да выпускных экзаменаў.

Мы спыталіся ў ліцэістаў пра іхныя далейшыя пляны. Усе яны зьбіраюцца паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы. Кожны абірае свой шлях. Сяргей марыць стаць спэцыялістам міжнароднага мэнэджмэнту, Ганна захапляецца кітаістыкай, Іна будзе спартовым трэнэрам, Таня – псіхолягам, Віка – рэжысёрам-дакумэнталістам, Аляксандра цікавіць сацыялёгія, Андрэя – юрыспрудэнцыя, яшчэ адна Ганна хоча займацца гісторыяй мастацтва. Яны – вельмі розныя па сваіх навуковых прыярытэтах і схільнасьцях, па характарах і тэмпэрамэнтах. Але іх аб’ядноўваюць любоў да ведаў, ліцэйская вернасьць роднай культуры і мове, жаданьне зрабіць сваю радзіму-Беларусь дэмакратычнай і эўрапейскай краінай.

У няпростых умовах, у змаганьні фармуецца нацыянальная беларуская – сапраўдная эліта. На фоне рэжымнай дэмаралізацыі грамадзтва, шалёнай русіфікацыі моладзі сустрэча з дзяўчатамі і хлопцамі “Ліцэйскай Салідарнасьці” дае сьветлыя і аптымістычныя ўражаньні. Яны, а не чужынцы-цемрашалы, будуць вызначаць будучыню нашай Беларусі.

Янка Базыль

21/2/2007 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2007
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024