Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Патрабаваньне аб адказнасьці за фальсіфікацыю выбараў

11 лютага 2007 г. Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ разгледзеў адказ Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь на сваю заяву, ў якой ставіў патрабаваньне аб узбуджэньні крымінальнай справы ў сувязі з паведамленьнем А. Лукашэнкі аб яго ўдзеле ў фальсіфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 19 сакавіка 2006 г.

Прыводзім копію ліста Вярхоўнага суду: prakurat-5.doc

Вярхоўны суд пры наяўнасьці парушэньня заканадаўства мае неабходную кампэтэнцыю накіраваць заяву ў ворганы крымінальнага перасьледу. Пра гэта было заяўлена намесьнікам старшыні Партыі Сяргеем Папковым 19.01.2007 г. на прыёме ў суддзі Вярхоўнага суда пры перадачы заявы. Аднак Намесьнік старшыні Вярхоўнага суда Шкурдзюк Ж.Б. даў фармальны адказ.

У прадаўжэньне гэтай справы Сойм Партыі прыняў рашэньне накіраваць у Пракуратуру Рэспублікі Беларусь заяву наступнага зьместу:

У Пракуратуру Рэспублікі Беларусь

Заяўнік:

Сойм Кансэрватыўна-Хрысціянскай Партыі – БНФ

Па даручэньні Сойму намеснік Старшыні Партыі
Юрый Беленькі
г. Мінск, вул. Цікоцкага, д. 2, кв. 419

Заява

У адпаведнасьці з арт. 10 Закона “Аб Пракуратуры Рэспублікі Беларусь” заяўляем аб небходнасьці пракурорскага рэагаваньня і прыняцьця мераў у сувязі з грубым парушэньнем заканадаўства сутнасьць якога ў наступным:

23 лістапада 2006 года Аляксандр Лукашэнка, які займае вышэйшую службовую пасаду ў дзяржаве, падчас прэс-канферэнцыі для ўкраінскіх журналістаў агучыў інфармацыю наступнага зместу: “…Да, последние выборы мы сфальсифицировали. Я уже западникам это говорил. За президента Лукашенко проголосовало 93,5 процента. Говорят — это не европейский показатель. Мы сделали 86. Это правда было. И если сейчас начать пересчитывать бюллетени, то я не знаю, что с ними делать вообще. До выборов нам говорили, что если будут примерно европейские показатели на выборах, то мы ваши выборы признаем. Мы собирались сделать европейские показатели. Но тоже, видите, не получилось. Запад пообещал, что если итоги будут европейские, то все будет нормально. Сделали европейские — ненормально”.

Гэтая інфармацыя была агучана па Беларускім тэлебачаньні падчас прамой трансляцыі прэс-канферэнцыі і распаўсюджана сродкамі масавай інфармацыі, у тым ліку агенцтвам БелаПАН (http://naviny.by/rubrics/politic/2006/11/23/ic_news_112_262647/) і газэтай “Народная Воля” №№192-193 за 1 сьнежня 2006 г.

Паведамленьне А. Лукашэнкі аб яго ўдзеле ў фальсіфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, якія адбыліся 19 сакавіка 2006 г, ўтрымлівае прамое парушэньне артыкула 192 “Парушэньне заканадаўства аб выбарах, рэфэрэндуме або адкліканьні дэлутата” і артыкула 424 “Злоўжываньне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі.” Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Грубае парушэньне А. Лукашэнкам заканадаўства Рэспублікі Беларусь нанесла вялікія страты дзяржаўным інтарэсам. Парушэньне агульнапрызнаных міжнародных нормаў правядзеньня дэмакратычных выбараў стала адной з прычынаў скасаваньня ў 2006 годзе гандлёвых прэфэрэнцыяў для Беларусі з боку краінаў Эўразвязу і Канады.

Пытаньне аб адказнасьці за грубае парушэньне заканадаўства намі было пастаўлена перад Вярхоўным судом Рэспублікі Беларусь 19 студзеня 2007 г. Суд не адмаўляе наяўнасьці парушэньня заканадаўства спадаром Лукашэнкам А.Г., аднак не прыняў мераў для вырашэньня пытаньня ў адпаведнасьці з сваёй кампетэнцыяй і даў фармальны адказ.

Дадаткі:

1.Аудыёкопія паведамленьня А. Лукашэнкі аб яго ўдзеле ў фальсіфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, якое агучана 23 лістапада 2006 года падчас прэс-канфэрэнцыі для ўкраінскіх журналістаў, на магнітным носбіце (дыскета).

2. Копія заявы ў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь.

3. Копія адказу Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь.

4. Выпіска з пратаколу паседжаньня Сойму Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

11 лютага 2007 г.
Юрый Беленькі

14 лютага 2007 г. заява накіраваная ў Пракуратуру Рэспублікі Беларусь.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
14.02.2007

15/2/2007 › Навіны, Змаганьне за Беларусь


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2007
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024