Легендарны Мірон павіншаваў жыхароў Віцебска і ўсіх беларусаў з Днём закаханых - днём Св. Валянціна. На гэты раз бел-чырвона-белы сцяг узьвіўся блізу плошчы Перамогі на даху чатырохпавярховага дома па праспэкце Чарняхоўскага, 6. (Здымкі.)
Віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда адкамэнтаваў чарговую акцыю Мірона наступным чынам.
Хамайда: “З крыніц, вартых даверу, мне стала вядома, што да сьцяга прымацавана цыдулка, а ў ёй наступныя словы: ” Да сьвята закаханых. Люблю Беларусь! Мірон”. Я мяркую, што гэтая акцыя, чарговая акцыя Мірона, як бы вяртае нас усіх на грэшную зямлю: трэба рыхтавацца бараніць Радзіму! Радзіма для нас – усё, а мы безь яе – нішто”.
Паводле радыё Свабода