Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Лютаўскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

11 лютага сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ.

Сойм заслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, — “Пагроза для Беларусі”. З дакладамі па палітычным і сацыяльна-эканамічным становішчы ў Беларусі і па-за яе межамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Фронту і Партыі, а таксама сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі. Беларускім патрыятычным сілам удалося сарваць падступны плян Масквы, а менавіта не дапусьціць правядзеньне ў студзені 2007 г. антыканстытуцыйнага рэфэрэндуму па “інтэграцыі” Беларусі ў Расею. Асьветніцкая праца па ўсёй краіне, супрацьдзеяньне патрыётаў антыбеларускаму рэжыму і прамаскоўскай апазыцыі, якія цягнулі людзей на фальшывыя мясцовыя выбары, — у чарговы раз не дазволілі антыбеларускім колам зьдзейсьніць пляны разбурэньня Беларускай дзяржавы. У выніку ў лягеры прарасейскай псэўдаапазыцыі пачалася шумная кампанія “ратацыі лідэра дэмсілаў” і “пагадненьня з Лукашэнкам”, што дэманструе сапраўдную сутнасьць псэўдаапазыцыйнай зьявы. А паміж Масквой і Менскам пачалося “высьвятленьне адносінаў”. З набліжэньнем прэзыдэнцкіх выбараў у Расеі актывізуецца ня толькі групоўка Пуціна, але назіраюцца таксама спробы кансалідацыі непадпарадкаваных непасрэдна Пуціну і Лубянцы колаў дзеля захопу ўлады ў Расеі. Гэта ня толькі Зюганаў і ягоныя камуністы. Вядома, што значная частка расейскага генэралітэту і афіцэрскага корпуса незадаволена дыктатурай гэбістаў. Менавіта яны хацелі б правесьці новы “перадзел” маёмасьці ў імпэрыі. Яны імкнуцца абаперціся на шырокія масы насельніцтва Расеі, на мільёны абрабаваных імпэрскім рэжымам людзей, якія ўжо разуверыліся ў “пуцінскай дэмакратыі” і ў “новых рускіх”. Але абедзьве палітычныя тэндэнцыі ў Расеі аднолькава імпэрскія і аднолькава варожыя незалежнай Беларусі, цывілізаванаму разьвіцьцю нашага народу. Беларусам трэба не дапусьціць, каб усходняя імпэрыя ўцягнула нас у свой крывавы разлом. Няхай імпэрцы разьбіраюцца між сабой самы. Даносіць да нашых людзей праўду аб працэсах, што адбываюцца ў Расеі, аб неабходнасьці ісьці дэмакратычным шляхам незалежнай эўрапейскай дзяржавы, абараняць сваю мову і культуру – гэта застаецца галоўнай задачай патрыётаў-фронтаўцаў.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Пасьля фальшывых мясцовых выбараў (на якіх дыктатура праваліла амаль усіх кандыдатаў псэўдаапазыцыі) псэўдаапазыцыянэры распавядаюць у мясцовай прэсе аб тым, як яны падчас выбарчай кампаніі абышлі тысячы кватэраў, як заклікалі людзей ісьці на выбарчыя ўчасткі. Яны прызнаюцца нават, што без іхнай “прапаганды за выбары” рэжыму не ўдалося б правесьці выбарчы спэктакль. Такім чынам, людзі яшчэ раз пераканаліся, чыім інтарэсам служаць гэтыя “дзеячы”. Па ўсёй краіне рэжым працягвае разбурэньне і зацісканьне ўсяго беларускага. Працягваецца шалёная кампанія русіфікацыі школьніцтва і ўсіх сфэраў публічнага жыцьця, гарады запаўняюцца расейскімі асаднікамі, якія скупляюць беларускую маёмасьць, займаюць кіруючыя пасады і лепшыя кварталы. Адказам на паўзучую акупацыю нашай краіны павінна быць усенародная Беларуская Салідарнасьць.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

11/2/2007 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2007
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024