Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Маскоўскія халуі

Усё ж карысна чытаць часам “незавісімую прессу” РБ. Напрыклад, газэта “Свободные новости плюс” (за 10.01.2007 г.). Там зьмешчана даволі шчырае інтэрвію з Алегам Манаевым, які называе сабе доктарам сацыялягічных навук і “незавісімым экспэртам”. Пра што ж расказвае чытачам гэты менскі “незавісімый”, адданасьць якога лубянскай канторы і дзеяньне на шкоду Беларусі даўно ўжо зразумелі беларусы? Цытуем ягоныя цікавыя прызнаньні: “Если называть вещи своими именами, то налицо очевидный раскол демократических сил… Есть и Александр Войтович, и Михаил Маринич, и Владимир Парфенович, и другие известные политические и общественные деятели, за которыми нет реальных структур, но есть большой авторитет как на Западе, так и в России… Расчёт на поддержку России как со стороны Милинкевича, так и Козулина себя не оправдал. Напомню, что Милинкевич свой первый визит в качестве единого кандидата от демократических сил нанёс в Москву, а не на Запад, а Козулин вообще позиционировал себя как человек с особыми связями в российской элите”. Цікава, а калі за названымі “ізвестнымі політіческімі деятелямі” няма рэальных структураў, то якія ж яны “деятелі”? Можа ім было б лепш сесьці за напісаньне мэмуараў пад тытулам “Мой авторітет в Москве”? Але А. Манаеў ня проста “здае” сваіх паплечнікаў па рускай палітыцы ў Беларусі. Ягоны намер, хутчэй, іншага кшталту. Такім спэцам і тым, хто стаіць за імі, вельмі важна, каб у беларускім грамадзтве служэньне інтарэсам чужой дзяржавы (Расеі), “особые связі” у імпэрскіх колах, якія намагаюцца зьнішчыць нашу краіну – уся гэта здрада і прадажніцтва былі б прыняты як нармальныя палітычныя рэаліі, а можа быць нават як сьвецкі бонтон. Каб беларусы пад кіраўніцтвам гэтых “деятелей” масава ўключыліся б у дабраахвотную русіфікацыю самых сабе, сваёй дзяржавы і сваёй будучыні.

А. Манаеў працягвае: “Прежде всего, речь о том, чтобы вести мобилизацию несогласных не столько на уровне идейно-политических ценностей, сколько на уровне актуальных установок и повседневного поведения”. Вось яно адкуль узялося: джынсовыя порткі на дручку замест сьвятога нацыянальнага Бел-Чырвона-Белага Сьцяга, бязглуздыя мобы-шмобы замест патрыятычных акцыяў пад беларускімі лёзунгамі і беларускай сымволікай.

Мілінкевічы-вінцучкі-манаевы і іншыя даўно спрабуюць вызначыць для нас “уровень”, рэгулярна агучваюць свае “актуальные установкі”: иди на выборы и скажи своё НЕТ диктатуре, читай наши листовки по-русски, чтобы понятно было і г.д. Адсюль іхнае “поведеніе”: марши за лучшую жизнь замест змаганьня за Бацькаўшчыну, паходы на бангалорскае балота ў Менску і хлусьлівае піліканьне пра “союз с правымі сіламі Россіі” замест антыімперскай дзейнасьці. Але марныя намаганьні фальшывых балбатуноў з псэўдпаапазыцыі, якія прыслужваюць Маскве. Ад іх ужо адвярнуліся людзі. Фальшыўка ня можа існаваць вечна.

Янка Базыль

26/1/2007 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2007
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь