Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (18-22 студзеня 2007 г.)

18 студзеня НТВ паказала сюжэт з нагайкамі і лампасамі з Арэнбурга. Там разгортваецца казацкі канфлікт.
У арэнбургскага казацтва (створанага, як і ўсе астатнія “казачкі” пад патранажам КГБ-ФСБ) цяпер два атаманы, якія ўзаемна праклінаюць адзін аднога і спрабуюць перахапіць уладу над “войскам”. Атаман Нікалаеў шуміць, што канкурэнтны атаман Глухоўскі “сядзіць у Маскве” і не займаецца справамі. Бадзёрыя дзядзькі ва ўніформах і з мэдалямі вядуць нарады пад партрэтамі цара Міколкі І Крывавага і Пуціна. Эклектычны спэктакль арганічна ўпісваецца ва ўсеагульнае шоў, якое разгортваецца на прасторах матушкі-Русі. Вельмі пажадана, каб яны дзялілі свае нагайкі, чубукі, скіпэтры і дзяржавы без удзелу беларусаў.

У савецкіх календарах 21 студзеня называўся “ленінскім днём” і фарбаваўся ў чорнае. У 1924 годзе ў гэты дзень памёр стваральнік ленінізму і выратавальнік расейскай імпэрыі. Цяпер гэтую дату адзначаюць выключна камуністы і яшчэ адна катэгорыя “трудяшчіхся” – а менавіта стукачы. Ужо з раніцы па вуліцах беларускіх гарадоў і мястэчак пачалі бегаць крэпенькія дзядзькі з пакетамі. У пакетах – рытуальныя “бутылочка і закусочка”. Яны зьбіраюцца ў каго-небудзь са “сваіх”. Настальгіруюць па мінулым, але ня толькі. Паўпадпольныя сходкі агентурнага рэзэрву праводзяцца дзеля падтрыманьня гатоўнасьці. У гэтых паўфармальных структурах рэй вядуць расейскія асаднікі, у асноўным адстаўныя афіцэры. Многія зь іх і цяпер сядзяць на “ответственной работе”: у аддзелах кадраў (перабіраюць картатэкі з беларусамі), на прахадных і ў ахове міністэрстваў і прадпрыемстваў. Многія пасьпяхова займаюцца антыбеларускім бізнэсам і антыбеларускай палітыкай. Вядома, што ў балтыйскіх рэспубліках жыцьцё акупантаў-стукачоў зрабілася сумным ва ўмовах нацыянальных дэмакратычных дзяржаваў. У Беларусі ва ўмовах шклоўскага рэжыму яны пачуваюцца элітай. Але вечна так ня будзе.

Маскоўскія фашысты зьдзейсьнелі чарговае злачынства. 21 студзеня на вуліцы “русскіе ребята” напалі на падлетка і зарэзалі яго. Матывы зразумелыя. Армянін Артур Марцірасян жыў з сямьёй у Маскве, вучыўся ў сёмай клясе маскоўскай школы. Што там нядаўна пісалі ў “Нар. Волі” вінцучкі? – “расейскі фашызм – гэта навязьлівая ідэя Зянона Пазьняка…” Падстаўную псэўдаапазыцыю трэба было б носам тыцнуць у крывавую Маскву. Можа быць і зразумелі б нешта.

Пра сапраўдную сутнасьць дзеяньняў у Маскве “няўступлівай беларускай дэлегацыі”, а таксама пра сутнасьць прамаскоўскай псэўдаапазыцыі (Мілінкевіч-Калякін, Лебедько, Вячорка і інш.) яшчэ раз паведаміла руская служба “Голасу Амэрыкі” 11 студзеня сёлета. Служба ўзяла інтэрвію ў кіраўніка расейскіх і эўразійскіх праграмаў Фонду “Наследіе” Арыеля Коэна. Цытуем інтэрвію, прысьвечанае апошняму “газаваму канфлікту” паміж Масквой і Менскам:
“ — Что побудило Россию прекратить субсидирование своего верного союзника?
А. Коэн: — На повестке дня России стояло присоединение Беларуси. Лукашенко был вызван в Москву и вёл об этом переговоры с Путиным, но они не договорились. Москва решила, что «фантомные боли империи» — это, конечно, хорошо, но своя труба ближе к телу, и пора брать контроль газопроводную систему Беларуси, чего «Газпром» давно уже хотел. Началась тарифная война. Но мои источники говорят, что этим дело не ограничится, и Россия сделает всё возможное, чтобы избавиться от Александра Григорьевича.
– Готова ли Россия идти до конца в этом конфликте?
А. Коэн: — Ну, может быть не настолько, чтобы послать танки оккупировать Беларусь – это вызовет слишком большой международный скандал. Но, используя терминологию администрации Буша, речь идёт о «смене режима» в Минске. И контакты между Кремлём и белорусской оппозицией существуют уже давно”.
Такім чынам – мілінкевічы-вінцучкі замест расейскіх танкаў. Падступныя “кантакты з Крамлём” за плячыма беларускага народу гэтая публіка мае ўжо даўно. Чым жа адрозьніваюцца тады ад шклоўскага рэжыму гэтыя прамаскоўскія “апазыцыянэры”? А нічым. Хіба толькі тым, што яны – за “союз с Россіей без Лукашенко”. Нацыянальна-дзяржаўная здрада гэтай публікі даўно ўжо не зьяўляецца сакрэтам нават для амэрыканскіх назіральнікаў.

22 студзеня Радыё Свабода паведаміла пра аднаго з удзельнікаў праграмы навучаньня беларускіх студэнтаў у Польшчы (якой кіруе Мілінкевіч). “Свабода” можа б і не паведамляла пра гэты факт, але пра яго шырока паведамілі ўжо польскія СМІ. 20-гадовы студэнт з Гомлі (сябра АГП) Уладзіслаў Міхайлаў заявіў публічна, што перад выездам у Польшчу яго завербавала КГБ РБ (такая катэгорыя “сотруднічества с органамі” ў народзе называецца “стукач”, а ў чэкістаў “сексот”). Што ж, сьмелы ўчынак маладога чалавека трэба толькі вітаць. Нават польская прафэсура, якая курыруе беларускую студэнцкую праграму сказала, што разьлічвала на знаходжаньне сярод студэнтаў “ад Мілінкевіча” агентаў КГБ. У сувязі з падзеяй трэба нагадаць некалькі рэчаў беларускай моладзі і ўсім грамадзянам. Па-першае, адмаўляйцеся ад “нефармальных” сустрэчаў і размоваў з прадстаўнікамі КГБ (або ФСБ). Закон на вашым баку. Яны ня маюць права вербаваць вас, пагражаць вам, падкупляць вас і г.д. Паводле Закону, КГБ можа запрасіць вас у свае апартамэнты толькі афіцыйнай позвай, прысланай па пошце на ваш адрас. У позве павінна быць указана вашае імя, а таксама подпіс, пасада і імя таго з КГБ, хто вас выклікае. Вельмі важна, каб было пазначана, па якой справе вы праходзіце (з указаньнем артыкула Закону) і ў якасьці каго (напрыклад, сьведкі). Усё астаняе, — тэлефанаваньні (“нам нужно с вамі встретіться і поговоріть”), візыты на месца вашай працы і вучобы (напрыклад, размовы з КГБ у кабінэце дэкана) або прыставаньне чэкіста на вуліцы (“у меня к вам есть пару вопросов”) – гэта ўсё незаконна. Так яму, чэкісту, пра гэта й кажыце: “Я з вамі размаўляць ня буду, выклікайце мяне ў сваё ГБ позвай”. Калі не адчэпіцца, то вы маеце права зьвярнуцца на яго ў суд. Ніколі не пагаджайцеся “сотруднічаць” з імі. Вас пасадзяць на гэты кручок на ўсё жыцьцё, не парушайце Закон разам з імі. Нават калі вы праявілі разгубленасьць і чэкіст лічыць, што вы “працуеце на яго”, то ніколі не позна адмовіцца і запатрабаваць, каб яны адчапіліся ад вас і пакінулі ў спакоі. КГБ больш за ўсё баіцца адкрытасьці, галоснасьці і праўды. Расказвайце як мага большай колькасьці асобаў, што да вас прыстае КГБ, што вас вербуюць, што вы ня хочаце быць стукачом. Ня бойцеся. Няхай чэкіст падумае, што вы – “дурак”, і адстане ад вас. Вельмі важна нішто ім не падпісваць. Але ў любы момант вы можаце публічна заявіць пра факт незаконнай вербоўкі, запалохваньня вас, вымушэньня з боку КГБ – Закон на вашым баку.

У Маскве РПЦ раздавала 22 студзеня мэдалі “За духовность”. Алексій ІІ нагадваў пра адзінства славянскіх народаў і дапускаў да ручкі мэдалістаў. Сьпявалі сэмінарысты, а ў групе ўзнагароджаных жагнаўся сваімі пухлымі пальцамі Мілер, начальнік расейскага “Газпрому”. Ён таксама атрымаў патрыяршы мэдаль. У сваім выступе Мілер казаў пра “помошчь і взаімовыручку православных народов”. Казаў: “Я і в дальнейшем буду служіть едінству православных народов…” І рабіў жэсты сваімі пухлымі пальцамі. Менавіта гэтымі рукамі ўсяго пару тыдняў таму гэты Мілер закруціў вэнціль і пачаў заціскаць на шыі суседняга народу газавую пятлю. Дык вось якая ў іх “православная духовность”, што ж яны не паспачувалі праваслаўным беларусам? Цяпер за здушэньне беларусаў мэдалькі раздаюць.

Янка Базыль

23/1/2007 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2007
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь