Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

А. Лукашэнка мусіць адказваць за фальсіфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 19 сакавіка 2006 г.

19 студзеня 2007 г. Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ перадаў у Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь заяву. У заяве Сойм паставіў патрабаваньне аб узбуджэньні крымінальнай справы па факту фальсіфікацыі апошніх прэзыдэнцкіх выбараў. Аб фальсіфікацыі 23 лістапада 2006 года паведаміў Аляксандр Лукашэнка падчас прэс-канфэрэнцыі для ўкраінскіх журналістаў.

Па гэтаму факту 10 сьнежня 2006 г. Сойм прыняў адмысловую пастанову, ў выкананьне якой была пададзена заява ў Вярхоўны суд.

ПАСТАНОВА
Аб пытаньні ўзбуджэньня крымінальнай справы
па факту фальсіфікацыі выбараў

23 лістапада на прэсавай канфэрэнцыі з украінскімі журналістамі кіраўнік выканаўчай улады Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ён і ягоная ўлада сфальсіфікавалі выбары прэзыдэнта на Беларусі, якія адбываліся 19 сакавіка гэтага году. Выказьнік назваў свае лічбы і адсоткі сфальсіфікаваных галасоў, якія сьведчаць аб праведзеных маніпуляцыях.

У сувязі з гэтым Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ пастанаўляе:

1. Выступіць заяўнікам перад Вярхоўным судом Беларусі па пытаньні ўзбуджэньня крымінальнай справы па факту фальсіфікацыі вынікаў галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах кіраўніком выканаўчай улады грамадзянінам Лукашэнкам Аляксандрам Рыгоравічам.
2. Падрыхтоўку і падачу іскавай заявы і давер выступаць ад імя Сойму Партыі БНФ даручыць кіраўніцтву Партыі БНФ з правам подпісу намесьнікам старшыні Партыі Юрыем Беленькім .

Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

10 сьнежня 2006 г., г. Менск

=====

У Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь

Заяўнік: Сойм Кансэрватыўна-Хрысціянскай Партыі – БНФ
Па даручэньні Сойму намеснік Старшыні Партыі
Юрый Беленькі

Заява

23 лістапада 2006 года Аляксандр Лукашэнка, які займае вышэйшую службовую пасаду ў дзяржаве, падчас прэс-канферэнцыі для ўкраінскіх журналістаў агучыў інфармацыю наступнага зместу:

“…Да, последние выборы мы сфальсифицировали. Я уже западникам это говорил. За президента Лукашенко проголосовало 93,5 процента. Говорят — это не европейский показатель. Мы сделали 86. Это правда было. И если сейчас начать пересчитывать бюллетени, то я не знаю, что с ними делать вообще. До выборов нам говорили, что если будут примерно европейские показатели на выборах, то мы ваши выборы признаем. Мы собирались сделать европейские показатели. Но тоже, видите, не получилось. Запад пообещал, что если итоги будут европейские, то все будет нормально. Сделали европейские — ненормально”.

Гэтая інфармацыя была агучана па Беларускім тэлебачанні падчас прамой трансляцыі прэс-канферэнцыі і распаўсюджана сродкамі масавай інфармацыі, у тым ліку агенцтвам БелаПАН (http://naviny.by/rubrics/politic/2006/11/23/ic_news_112_262647/) і газетай “Народная Воля” №№192-193 за 1 снежня 2006 г.

Ставім патрабаванне аб узбуджэнні крымінальнай справы ў сувязі з паведамленнем А. Лукашэнкі аб яго ўдзеле ў фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся 19 сакавіка 2006 г. Паведамленне А. Лукашэнкі аб яго ўдзеле ў фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся 19 сакавіка 2006 г, ўтрымлівае прамое парушэнне артыкула 192 “Парушэньне заканадаўства аб выбарах, рэферэндуме або адкліканні дэлутата” і артыкула 424 “Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі.” Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Грубае парушэнне А. Лукашэнкам заканадаўства Рэспублікі Беларусь нанесла вялікія страты дзяржаўным інтарэсам. Парушэнне агульнапрызнаных міжнародных нормаў правядзення дэмакратычных выбараў стала адной з прычынаў скасавання у 2006 годзе гандлёвых прэферэнцыяў для Беларусі з боку краінаў Эўразвязу і Канады.

Дадатак: Аудыёкопія паведамлення А. Лукашэнкі аб яго ўдзеле ў фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, якое агучана 23 лістапада 2006 года падчас прэс-канферэнцыі для ўкраінскіх журналістаў, на магнітным носбіце (дыскета).

19 студзеня 2007 г.
Юрый Беленькі

Матэрыял падрыхтаваны інфармацыйнай камісіяй Кансэрватыўна-Хрысціянскай Партыі – БНФ
23 студзеня 2007 г.

23/1/2007 › Змаганьне за Беларусь


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2007
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь