Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (8-12 студзеня 2007 г.)

У Пісаньні ёсьць словы аб тым, як народ, калі адвернецца ад Бога, будзе пакланяцца жывёліне. Матушка-Русь (або “святая Русь”) сёлета прадэманстравала ўсяму сьвету сапраўдную сутнасьць сваёй “сьвятасьці”.
“Рождество і новый год” ад Калінінграда да Курылаў прайшлі пад знакам сьвіньні. Сьвіньні розных кшталтаў хоркалі па расейскіх тэлеканалах, глядзелі з вітрынаў крамаў і транспарантаў па ўсей імпэрыі. Пад дэвізам “году сьвіньні” тэлевядучыя, канфэрансье і дзеды-марозы жадалі грамадзянам, а грамадзяне жадалі адзін адному, каб “сьвіньня прынесла шчасьце ў дом” і г.д. Немаўлятку Хрыста расейцы засунулі ў цёмны кут і масава пакланяліся сьвіньне. Жудасным знакам усеагульнага сатанізму стала ноч на праваслаўныя Каляды ў пасёлку Нэйра-Шайтанск Свярдлоўскай вобласьці (назва паселішча паходзіць ад цюркскага слова “Шайтан”, што азначае “Сатана”). Мясцовыя маладзёны ўварваліся ў царкву, забілі сьвятара, скралі абразы і падпалілі царкву. Паведамленьні пра гэта прагучалі па расейскіх тэлеканалах 7 студзеня адзін або два разы. Пазьней згадкі пра жудаснае злачынства назаўсёды зьніклі. Зразумела, што лубянская кантора дала каманду спыніць расповед пра “святую Русь” ва ўральскай правінцыі. Алексій ІІ з РПЦ велічна выказваўся з тэлеэкрана пра “благочестіе і благодать” ды пра “духовность”. Ён аніслоўцам не згадаў пра пакутніцкую сьмерць клірыка айца Алега з шайтанскай царквы, у якога засталіся ўдава-матушка і чацьвёра дзяцей. Зноў “отряд не заметіл потері бойца”…

Хаця газавыя перамовы паміж шклоўскім рэжымам і ягонымі маскоўскімі гаспадарамі працягваюцца, але цяпер ужо канчаткова зразумела – беларусы не памыліліся з ацэнкамі гэтага спэктакля. Перад 31 сьнежня 2006 г. і пасьля навагодніх сьвятаў Масква і шклоўская прапаганда надрываліся ў апакаліптычных пагрозах і ўзаемных абвінавачваньнях. Беларусы нават наслухаліся тэлеінтэрвію з вуліцаў беларускіх гарадоў і афіцыйных заяваў рэжыму пра “пагрозу сувэрэнітэту Беларусі з боку Расеі”, “незаконны ціск на нашу краіну з Масквы” ды пра “мы к Россіі с открытой душой, а оні нам нож в спіну…” Аднак, ніхто ня ўспрыняў усур’ёз “гераізм беларускай дэлегацыі”, якая нібыта “бараніла інтарэсы народу ў Маскве”. Усе разумелі з першага дня маскоўскай газавай атакі, што гэты спэктакль разыгрываецца паводле крамлёўскага сцэнару, а шклоўскія рэжымныя акцёры арганічна ўключаны ў крамлёўскую рэжысуру. Таму ніхто з беларусаў не пабег заліваць бочкі аўтамабільным палівам “для запасу” ды ніхто асабліва й не абмяркоўваў гэтую шумную валтузьню, разумеючы, што гэтая валтузьня Масквы і Менска – спрэчка “паміж сваімі”. Расея напалохала Заходнюю Эўропу, а заадно паказала яшчэ раз Лукашэнку, “кто тут хозяін”. Пад шум і грукат прапаганды Масква захапіла беларускую народную маёмасьць і выкруціла рукі шклоўскаму дыктатару. Дастаткова было 8 студзеня адной тэлефоннай размовы Пуцін – Лукашэнка, і ўся “героіка беларускай дэлегацыі” скончылася пшыкам. Антыбеларускі рэжым здаў Маскве усё, што Масква ад яго патрабавала. Беларусы яшчэ раз пераканаліся, што шклоўская хунта ня здольная, ня хоча і ня можа бараніць беларускія нацыянальныя інтарэсы. Гэта – падстаўная публіка, якая служыць Маскве разам з падстаўной менскай псэўдаапазыцыяй. Пры чым, Масква дэманстрацыйна падкрэсьлівала нікчэмнасьць шклоўскай афіцыйнай дэлегацыі. Тэлеканалы паказвалі, як Кабякоў і іжэ зь ім дробна тапочуць ў нейкім цёмным калідоры маскоўскага міністэрства, як “мінскіх товарішчей” на працягу гадзіны трымаюць у прыёмнай дробнага міністра. Менскіх афіцыйных журналістаў не пускалі туды, дзе свабодна хадзілі расейскія журналісты. “Нас не пустили на переговоры. Как это так можно!?” – шумелі “русскіе журналісты із Белоруссіі”. Прызнацца, беларусы ім не спачувалі – Масква ў чарговы раз паказала правінцыйным халуям іхнае месца пад лавай. Падзеі яшчэ раз паказалі, што Беларусяй павінны кіраваць беларусы, сумленныя патрыёты і адказныя спэцыялісты, а не прамаскоўская псэўдаэліта.

Газавая вайна Расеі супраць Беларусі не замінае шклоўскай “эстэтыцы” тлуміць беларускую галаву расейскай маскультурай. Па афіцыйнаму радыё у чарговы раз распавядалі пра лісты Якуба Коласа, напісаныя ім на расейскай мове. Радыёгаласы сьлёзна радваліся, што “Колас умеў па-руску”, выстаўлялі гэтыя музэйныя знаходкі як праяву “русскости”. Ня будзем зьдзіўляцца, калі ў недалёкай будучыні істінно русскіе рупліўцы ад прапаганды пачнуць расказваць “о русском литераторе Иакове Колосове, который проживал в Белоруссии”. А па афіцыйнаму БТ 10 студзеня паказалі музычны істінно русскій сюжэт з Мазыра. На сцэну выйшаў мясцовы дзіцячы ансамбль “песні і пляскі” “Зязюлечка”. На дзецях былі расейскія фальклёрныя строі і сьпявалі яны таксама не беларускую песьню А сьпявалі 12-гадовыя хлопчыкі і дзяўчынкі вось што: “А я к милому пришла, я под милого легла, с ним всю ночку провела…” Рэпэртуар, безумоўна, невыпадковы. Маскоўскай гнюснасьцю акупанты ўжо абалванілі значную частку беларускай моладзі. Цяпер пад дэвізам “обогашченія велікой русской культурой” пачвары ўзяліся за беларускіх дзяцей.

Французкія ўлады клапоцяцца пра сваіх дзяцей і моладзь. 11 студзеня французкая паліцыя правяла ўдалую аблаву на лыжным курорце Куршавэль. Палісмэны накрылі расейскую банду ў складзе больш чым 20 асобаў. “Лыжнікаў” паклалі на падлогу ў бары і пачалі правяраць дакумэнты. Аказалася, што двое з іх – прыкметныя постаці расейскай палітыкі і бізнэсу: Міхаіл Прохараў, мільярдэр, які валодае нікелевымі камбінатамі ў Нарыльску, і Алег Бачароў, віцэ-спікер Маскоўскай гарадзкой думы. Аказалася, што на лыжы яны так і не ўставалі, а займаліся арганізацыяй расейскай прастытуцыі ў Францыі і суседніх краінах. Пачалося сьледства.

А Масква 11 студзеня ўдавала культурны і прыязны горад. Тэлеканалы цэлы дзень паказвалі, як на адной з цэнтральных плошчаў праводзіцца штогадовая шахматная гульня ледзянымі фігурамі паміж Масквой і Лёнданам. Лёндан у гэтым сюжэце паказалі неяк у прыцемках і збоку. А вось у Маскве сабралі ўвесь бамонд дзеля дэманстрацыі прыязных намераў. Кіраваў шоў вядомы шахматыст Карпаў, каля яго круціліся акцёр Ліванаў (вядомы ў Брытаніі выкананьнем ролі Шэрлака Холмса), перакладзены на ангельшчыну пісьменьнік Ерафееў і гімнастка-прыгажуня Кабаева. Толькі няма даверу ў лёнданцаў да маскоўскіх гульцоў. Атамная атака, праведзеная Лубянкай у лістападзе летась у цэнтры Лёндану грунтоўна вылячыла брытанскіх людзей ад прамаскоўскіх сэнтымэнтаў.

12 студзеня брытанская радыёстанцыя Бі-Бі-Сі перадала ў эфір агляд брытанскай прэсы пад тытулам “Довериться России – всё равно, что довериться шантажисту” (апублікаваны таксама на сайце рускай службы радыёстанцыі). Цытуем агляд: “Лібэральная “Independence” заяўляе, што Брытанія і Эўропа павінны “зрабіць выбар на карысьць ядзернай энэргетыкі або паставіць нацыянальную бясьпеку ў залежнасьць ад дабрадзейных адносінаў расейскага прэзыдэнта”. А гэтая залежнасьць газэце яўна не падабаецца: “Для эўрапейскай энэргетыкі залежаць ад расейскага газу – гэта тое ж самае, што перадаць вядомаму шантажысту нумар свайго банкаўскага рахунка”… “Guardian” тым часам паведамляе, што Эўразьвяз мае намер усё больш зьвяртацца да новых крыніцаў энэргіі, каб зьнізіць сваю залежнасьць ад расейскіх паставак. Пасьля гісторыі са спыненьнем перапампоўваньня расейскай нафты праз беларускую тэрыторыю “Эўразьвяз папярэдзіў Расею, што яна павінна гарантаваць надзейнасьць усіх будучых паставак у Эўропу, а інакш ёй пагражае страта энэргетычных кантрактаў і згортваньне палітычных кантактаў”.

Эўрапейскія дыскусіі на тэму расейскага шантажу адбываліся 12 студзеня пад акампанэмэнт ракетнага выбуху. Раніцай у дыпляматычны квартал Афінаў заляцела ракета і ўдарыла ў будынак амбасады ЗША ў Грэцыі. Пашкоджаны амэрыканскі гэрб на фасадзе і некалькі памяшканьняў на трэцім паверсе. Расейскія СМІ і левыя на Захадзе адразу зашумелі, што “тэракт наладзіла левая групоўка пад назвай “17 лістапада”. А грэцкая паліцыя заявіла пасьля абследваньня месца выбуху, што была выкарыстана ракета расейскай вытворчасьці. У гэтай сувязі ня трэба забывацца, што левая тэрарыстычная групоўка “17 лістапада” (утвораная ў 1974 годзе) доўгія гады дзейнічала на грошы Масквы і карысталася расейскай зброяй. Апошнім часам пра яе сталі забывацца. І вось маскоўскі шантажыст зноў рэанімуе сваю агентуру, каб паказаць Захаду “кто тут хозяін”.

Янка Базыль

14/1/2007 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2007
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024