Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Незалежная Беларусь перш за ўсё!

Паважаныя сябры, Беларуская Салідарнасьць далучаецца да пазыцыі Зянона Пазьняка і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ ў дачыненьні да нафта-газавай вайны, развязанай Расеяй.

Прапануем усімі магчымымі сродкамі друкаваць і распаўсюджваць артыкул Зянона Пазьняка “У чым сутнасьць нафта-газавай вайны паміж рэжымамі Пуціна і Лукашэнкі” а таксама ніжэй прадстаўлены матэрыял для улёткі, які складаецца з двух частак: “Чым абярнулася для беларусаў “любоў” Лукашэнкі да Расеі” і “Што рабіць беларусам”.

Чым абярнулася для беларусаў “любоў” Лукашэнкі да Расеі

Больш за 12 гадоў Лукашэнка цягнуў Беларусь у Расею (у пашчу гэтага імпэрскага драпежніка). Карміў абяцанкамі пра райскае жыцьцё ў “саюзнай дзяржаве”. А сам меў спадзеўку, што калі прадасьць маскоўскім мафіёзі Беларусь і беларусаў, то яму дазволяць заняць крамлёўскі трон. Не атрымалася.
У канцы мінулага году маскоўскі гэбізм выставіў ультыматум Лукашэнку і яго рэжыму. Альбо здавай Беларусь дабраахвотна праз рэфэрэндум аб “канстытуцыйным акце”, альбо прымусім здаць пад ціскам эканамічнай вайны.
Лукашэнкава “любоў” да ўсяго “русского” стала вынікам злачыннай палітыкі гандлю беларускімі інтарэсамі і прывяла да нафта-газавай вайны. Гульня лукашэнкаўскага рэжыму ў “саюзную дзяржаву” і расейская эканамічная вайна лягла цяжарам на плечы беларусаў. Вось вынікі гэтай злачыннай “гульні”:
1. Бясплатна здаў беларускае войска пад кіраўніцтва Масквы. Нашу тэрыторыю, нашых афіцэраў і салдатаў зрабіў шчытом Масквы. За нашы сродкі Расея разьмясьціла свае ракеты (С-300) на нашай мяжы з Польшчай. Аддаў бясплатна землі і рэсурсы пад расейскія ваенныя аб’екты. У выніку мы без нашай волі сталі прыдаткам агрэсіўнай расейскай ваеннай машыны. Як цынічна заявіў Лукашэнка: “…мы умирать здесь будем за Россию, и наш народ к этому должен быть готов”
2. Зьняважыў, загнаў у цёмны кут нашу родную беларускую мову. Усюды адкрыў дзьверы для панаваньня “русского языка”. Надаў “роўныя правы” расейцам. У выніку мы бачым , што на ключавыя дзяржаўныя пасады зь нізу да верху пралезлі людзі з чужой для беларусаў псіхалогіяй, звычкамі і інтарэсамі. Гэтыя людзі ганьбяць усё наша беларускае і працуюць у інтарэсах агрэсіўнай Расеі. З Расеі палезлі “шалёныя” брудныя нафтадаляры. Скупляецца жыльлё, лепшыя землі. Усё гэта раскручвае карупцыю, хабарніцтва, крымінал.
3. Ня выставіў прэтэнзіяў Расеі як пераемніцы СССР за страты ад чарнобыльскай катастрофы (па розных ацэнках ад 230 да 300 мільярдаў даляраў).
4. Бясплатна здаў вялікія зямельныя рэсурсы пад газапровады “Ямал – Эўропа”.
5. Бясплатна здаў Расеі нафтапровады разам зь зямлёй і інфраструктурай.
6. За бясцэнак аддаў расейскай “Слаўнафце” 43% Мозырскага НПЗ.
(Заўважым, што ўсё гэта зроблена незаконна).
7. Штучна арганізаваў беспрацоўе на ўзроўні 20-25%, што прымусіла каля 1 мільёна беларусаў працаваць ў крымінальнай Расеі. Многіх з іх беспакарана забіваюць і рабуюць.
Гэта далёка ня поўны пералік крымінальнай дзейнасьці рэжыму на карысьць Расеі. Але Расеі гэтага мала. Масква вырашыла, што прыйшоў час поўнасьцю падабраць пад сябе ўсю Беларусь: яе людзей, тэрыторыю, каштоўнасьці і, нарэшце, уладу. Таму выстаўлены ўльтыматум і разгорнута газа-нафтавая вайна.

Што рабіць беларусам

1. Мы мусім спыніць палітычную агрэсію Расеі супраць нашай незалежнасьці. У нас ёсьць дзяржава, ёсць Канстытуцыя і любыя дзеяньні ў абарону дзяржавы і Канстытуцыі законныя.
Трэба ўлічыць, што ў сітуацыі канфлікту з Расеяй прыватныя інтарэсы дыктатара і нацыянальныя інтарэсы Беларусі могуць часова супадаць. Мы павінны ўсімі спосабамі абараняць і змагацца за нашы нацыянальныя інтарэсы, але не павінны аб’ядноўвацца ў гэтым з дыктатурай, бо наша нацыянальная задача – абараніцца ад Расеі і ліквідаваць лукашысцкую дыктатуру.
У нашай барацьбе неабходна ведаць, што паплечнікі Лукашэнкі ня будуць да канца адстойваць дзяржаўную незалежнацьць Беларусі. Яны бароняць толькі свае ўласныя шкурныя інтарэсы. Як толькі яны палічаць, што Масква дае ім дастатковыя гарантыі, яны тут жа здадуць Беларусь.
Пакуль яшчэ існуе мірны шлях барацьбы. Мы мусім не дапусьціць нібыта “легітымнага далучэньня” (захопу) нашай краіны Расеяй. Расея павінна ведаць, што совацца на Беларусь з аб’яднаўчым “рэфэрэндумам” пад выглядам так званага “канстытуцыйнага акту саюзнай дзяржавы” або ў іншай форме беспэрспэктыўна. Беларусы ня прымуць такога “рэфэрэндуму”, ніхто ня пойдзе галасаваць на такі рэфэрэндум.
Цяпер тактычна правільна байкатаваць любыя выбары, арганізаваныя прадажным рэжымам, у тым ліку і мясцовыя. Тым больш, што 23 лістапада мінулага году Лукашэнка афіцыйна прызнаўся, што сфальсіфікаваў вясновыя выбары прэзыдэнта. Пасьля такога прызнаньня ўдзел ў выбарах выглядае абсурдам. Байкот выбараў пакажа Маскве, што іхны хаўрусны рэжым не карыстаецца падтрымкай і ня здольны будзе ашукаць і зацягнуць беларусаў на “аб’яднаўчы рэфэрэндум”.

2. Стратэгічныя нашыя дзеяньні мы скіроўваем на адраджэньне беларускай мовы і культуры. Праз натуральныя сродкі мы мусім адасобіцца ад расейцаў. Па мэнтальнасьці, па здольнасьцях, па характару, па інтэлекту мы іншыя, чым расейцы. Прымусовая перасадка беларусаў на глебу “русского языка і русской культуры” не палепшыла нашых людзей і нашага жыцьця. Сёньня гэта відно паўсюдна. Разам з чужой мовай ў наша жыцьцё ўплятаюцца нядобрыя звычкі і нават мяняюцца рысы характару.
Адраджэньне нашай роднай мовы, беларускай культуры адрыне чужы бруд, злучыць нас з нашымі каранямі, з традыцыямі нашага народу. У сваіх падыходах мы абапіраемся на дасягненьні гуманітарных і прыродазнаўчых навукаў і на досьвед гісторыі.
Мы прапануем адраджаць і захоўваць беларускамоўную прастору ў сем’ях. Паважаныя беларусы, пераходзьце на выхаваньне сваіх дзетак ў беларускамоўным асяродку на прынцыпах самаарганізацыі. Аб’ядноўвайцеся з аднадумцамі, стварайце прыватныя беларускія садкі і школкі. Але галоўнае – размаўляйце між сабой і зь дзецьмі толькі па-беларуску, чытайце ўслых беларускія кніжкі і часопісы, слухайце і сьпявайце беларускія песьні. Калі вы забясьпечыце выхаваньне вашых дзетак на працягу 9-11 гадоў па-беларуску, яны ніколі ўжо не забудуць сваёй роднай мовы, не адракуцца ад сваіх каранёў і традыцыяў свайго народу. Валодаючы роднай мовай, калі спатрэбіцца, яны вывучаць іншыя мовы, у тым ліку ангельскую, русскую ды інш. Але яны будуць інтэлектуальна і маральна больш разьвітыя, будуць улучаныя ў беларускую культуру, будуць здольныя адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы.
Мы будзем сьведкамі, як адраджэньне роднай мовы ўмацуе незалежнасьць нашай Беларусі і стане моцным рухавіком нашага разьвіцьця. Сусьветная практыка паказвае, што ня нафта і газ, ці нейкія іншыя рэсурсы вызначаюць якасьць жыцьця народу, а яго нацыянальная еднасьць, маральны дух і інтэлектуальныя здольнасьці, заснаваныя на грунце дасягненьняў усіх папярэдніх пакаленьняў народу.
Памятайма, што галоўны ўдар расейскага імпэрыялізму накіраваны на зьнішчэньне беларускай мовы. Яны разумеюць, што пакуль жыве мова, датуль жыве Беларуская нацыя і Беларуская дзяржава. Павышэньне статусу беларускай мовы ў грамадзтве і ў дзяржаве зьвяло б на нуль расейскую палітыку інкарпарацыі Беларусі. У Масквы не засталося б ніякіх шанцаў. Ніякіх шанцаў не засталося б і для прамаскоўскай дыктатуры.

3. Беларусы павінны паўсюдна падтрымліваць сваіх беларусаў, трэба любіць і хваліць сваё беларускае. Трэба купляць свае беларускія тавары (а не расейскія сурагаты), трэба зьбірацца разам, сьвяткаваць свае беларускія сьвяты і беларускія падзеі, трэба старацца ведаць сваё вялікае беларускае (літоўскае) мінулае, каб моцна стаяць на сваёй зямлі.

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ
(“Мы ёсьць Беларуская Народная Партыя”)

10/1/2007 › Змаганьне за Беларусь


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2007
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь