Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Актыўны байкот

(Заява)

5 лістапада рэжым прыступіў да працэдуры вылучэньня кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Задзейнічаны ўвесь адміністратыўны апарат. Ідзе кадравы падбор гарантаваных да абраньня кандыдатаў. Яшчэ ні разу не было такога маштабнага вылучэньня сваіх “назіральнікаў” на кожны выбарчы ўчастак (ад дзяржаўных прадпрыемстваў, ЖЭСаў, навучальных установаў і г.д.). Такім чынам, з улікам таго, што “свае” камісіі ўжо сфармаваныя, машына фальсіфікацыяў гатовая. Перад гэтым было зьменена ў горшы бок і без таго недэмакратычнае заканадаўства аб выбарах. Кандыдатам забараняецца весьці адкрытую публічную агітацыю. Сустрэча з выбарцамі ў грамадзкім месцы будзе прыраўнівацца да несанкцыянаванага мітынгу. Выбары нават па форме перастаюць быць падобнымі на сапраўдныя выбары.

Калі ўлічыць наяўнасьць фальсіфікацыйнай машыны галасаваньня і адлучэньне народа ад выбарчага працэсу, — удзельнічаць у такіх выбарах (балатавацца і галасаваць) бяссэнсоўна і шкодна, бо спрыяе рэжыму ў ашуканстве людзей і сьведчыць аб адсутнасьці самапавагі. У гэтых умовах несур’ёзнымі і пустымі зьяўляюцца звароты да рэжыму аб правядзеньні “свабодных, справядлівых і дэмакратычных выбараў”.

Небясьпека гэтай псэўда-выбарчай кампаніі для Беларусі яшчэ і ў тым, што працягвае існаваць пагроза падключэньня пад выбары незаконнага (“анэксійнага”) рэфэрэндуму аб так званым “канстытуцыйным акце”. У такім рэфэрэндуме нельга ўдзельнічаць катэгарычна. Таемны ад людзей і злачынны гандаль беларускімі інтарэсамі Лукашэнкі з Пуціным на сустрэчы ў Маскве 10 лістапада 2006 г. прымушае быць пільнымі.

З прафанацыяй і беззаконьнем неабходна змагацца. Цяпер найбольш адпаведны мэтад у існуючай сітуацыі – гэта актыўны байкот галасаваньня як сьведчаньне пратэсту. Актыўны байкот заключаецца ў тым, што людзі ня йдуць на ўчасткі галасаваць, але абавязкова выходзяць на вуліцы і плошчы, каб засьведчыць, што яны не галасуюць.

Улічым, што нават калі нязгодных на плошчах будзе мала, гэта лепш, чым бы яны пайшлі галасаваць і, тым больш, — “выбірацца”. Калі ж людзей на вуліцах будуць масы – яны робяцца сілай.

Змагарныя сілы трэба нарошчваць. Нельга ўдзельнічаць у прафанацыях і беззаконьні антыбеларускага рэжыму. Нельга ўвесь час падтрымліваць ягонае ашуканства і потым зьдзіўляцца, што людзей ашукалі. Хай рэжым галасуе сам з сабой. Удзел у фальшывых выбарах – гэта адмаўленьне ад барацьбы.

Станавемся на шлях рэальнага змаганьня за Бацькаўшчыну, Справядлівасьць і Салідарнасьць! Гэты шлях падкажа формы і вызначыць вынікі.

Толькі барацьба вялікай колькасьці людзей (а не гульні з рэжымам) можа прынесьці перамогу, палёгку народу і добрыя перамены ў Беларусі.

Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ
12 лістапада 2006г.
Менск

12/11/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2006
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь